На Кіраўшчыне прайшоў Мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага па веласпорце

На Кіраўшчыне прайшоў Мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага па веласпорце

_MG_5228 _MG_5217 _MG_5196 _MG_5182 _MG_5163 _MG_5156 _MG_5069 _MG_5032 _MG_4969 _MG_4930 _MG_4912 _MG_4895

У 47-мы раз на Кіраўшчыне прайшоў Мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага па веласпорце. Для ўдзелу ў спаборніцтвах зноў сабраліся мацнейшыя велагоншчыкі нашай рэспублікі, юніёры — прадстаўнікі веласпорту з усіх шасці абласцей краіны і горада Мінска.

На мерапрыемства завіталі ганаровыя госці: старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў; заслужаны трэнер СССР, заслужаны трэнер БССР, які падрыхтаваў першага Алімпійскага чэмпіёна па веласпорце, Леанід Корбут; заслужаны трэнер БССР, першы намеснік старшыні ГА “Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту” Міхаіл Дваракоў; прадстаўнік Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Андрэй Голубеў; суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі, камерцыйны дырэктар веласіпеднага клуба “Мінск” Яўген Шабуня; заслужаны трэнер БССР, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Альберт Васільеў; намеснік старшыні ГА “БФВС” Віталь Жмак; заслужаны трэнер БССР Анатоль Сідзінін; суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Мікалай Камінскі.
Па традыцыі, перад пачаткам спаборніцтваў была ўшанавана памяць К.П.Арлоўскага: да бюста нашага славутага земляка былі ўскладзены вянкі і кветкі.
Падчас урачыстага адкрыцця Мемарыялу, якое адбылося ў аг. Мышкавічы, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў шчыра вітаў яго ўдзельнікаў і гасцей. Ён нагадаў аб тым, што за гады яго правядзення на Кіраўшчыне шліфавалі сваё майстэрства шматлікія пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў. Дастаткова ўспомніць такія гучныя імёны, увайшоўшыя ў гісторыю веласпорту краіны, як Віктар Быкаў, Уладзімір Камінскі, Алег Логвін, Валерый Маўчан, Аляксандр Дахлякоў, Ігар Патэнка, Віктар Рапінскі. Ды і нашы землякі, кіраўчане, неаднойчы паказвалі і паказваюць высокі клас. Вольга Антонава (Масюковіч) і Раман Цішкоў уваходзяць у Алімпійскую зборную Рэспублікі Беларусь, неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі чэмпіянату рэспублікі на трэку, прадстаўлялі нашу краіну на спаборніцтвах вышэйшага ўзроўню. Раман Цішкоў сёлета заняў 6 месца на Чэмпіянаце свету па велатрэку ў Францыі. Вольга Антонава прыняла ўдзел у Еўрапейскіх гульнях у Баку. Наша зямлячка Аксана Салаўёва стала прызёрам Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў.
Аляксандр Бутараў адзначыў, што веласпорт заўсёды быў і будзе папулярным у нашым раёне. Перш за ўсё, гэта заслуга тых людзей, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі гэтаму віду спорту. Старшыня райвыканкама падзякаваў трэнерам аддзялення веласпорту ДЮСШ: майстру спорту СССР, суддзі вышэйшай катэгорыі Уладзіміру Бяляўскаму, які стаяў ля вытокаў арганізацыі Мемарыялу, з’яўляецца яго нязменным галоўным суддзёй, Сяргею Клімовічу, Юрыю Цішкову за вялікі ўклад у прапаганду веласіпеднага спорту ў раёне.
Аляксандр Бутараў падкрэсліў, што змянілася не адно пакаленне спартсменаў-удзельнікаў, нязменнай застаецца толькі ідэя спаборніцтваў — памяць пра чалавека-легенду К.П.Арлоўскага жыве і назаўсёды застанецца з намі.
Першы намеснік старшыні ГА “Беларуская Асацыяцыя веласіпеднага спорту” Міхаіл Дваракоў выказаў удзячнасць кіраўніцтву раёна і СВК “Рассвет” ім. К.П.Арлоўскага за тое, што арганізацыяй падобных мерапрыемстваў яны садзейнічаюць развіццю веласіпеднага спорту ў краіне.
Перш, чым пачаліся галоўныя старты, адбыліся спаборніцтвы сярод юных аматараў веласпорту. У хлопчыкаў лепшымі сталі Савелій Юрчанка, Данііл Іваніцкі, Глеб Беляшоў. Сярод дзяўчынак — Аляксандра Трыбуш, Ксенія Сібяркова, Дар’я Хутарцова. Рабятам уручылі падарункі: спонсарам тут выступіла ІП Еўрамагазіна дзіцячых цацак Галіна Вяракса.
І вось ён — старт групавой гонкі ўдзельнікаў Мемарыялу. Першымі на дыстанцыю ў 120 км выйшлі мужчыны. Іх маршрут быў такім: Мышкавічы – Валосавічы – Цейкавічы – паварот на СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага – Букіно – Кіраўск – Мышкавічы. Надвор’е не аднойчы перашкаджала велагоншчыкам дажджом. Але яны звыкла пераадольвалі дыстанцыю.
У гэтым годзе п’едэстал гонару заваявалі прадстаўнікі каманды Мінскай вобласці. Перамогу святкаваў Арсеній Ікановіч, другое і трэцяе месцы адпаведна — на рахунку Уладзіміра Строкава і Яўгена Гутаровіча.
Жанчынам неабходна было пераадолець 40 км. Тут перамога дасталася Вользе Антонавай з каманды Гомельскай вобласці. Другое і трэцяе месцы адпаведна — у Марты Сачанка з Віцебскай вобласці і Крысціны Бяляўскай з Брэсцкай вобласці. Наша Наталля Хамід, якая прадстаўляла каманду Магілёўскай вобласці, была пятай.
У гонцы-крытэрыуме, што праходзіла ў нядзелю, разыгрываліся званні чэмпіёнаў і прызёраў Рэспублікі Беларусь. І зноў роўных не было камандзе Мінскай вобласці. У мужчын выйграў Аляксей Шнырко, другі вынік паказаў Канстанцін Булкевіч, трэці – Уладзімір Строкаў.
Сярод юніёраў першым быў Дайніс Брыцыс з каманды Мінскай вобласці, другое месца — у Вадзіма Шаўчэнкі з Віцебскай вобласці і трэцяе — у Ільі Волкава з Магілёўскай вобласці.
У жанчын зноў не пакінула шанцаў саперніцам Вольга Антонава. Другі вынік паказала Марта Сачанка, а “бронза” — на рахунку Анастасіі Сліж з Мінскай вобласці.
Прызавыя месцы сярод юніёрак размеркаваліся наступным чынам: першае — Караліна Савенка (Гомельская вобласць), другое – Аксана Сафончык (Брэсцкая вобласць), трэцяе – Крысціна Балецкая (Брэсцкая вобласць).
А вось і агульнакамандны вынік спаборніцтваў. Чэмпіёнам Мемарыялу стала каманда Мінскай вобласці. Далей месцы размеркаваліся наступным чынам: Гомельская, Віцебская вобласці, г.Мінск, Брэсцкая, Магілёўская вобласці.
Удзельнікі спаборніцтваў у чарговы раз ацанілі вышэйшым балам іх арганізацыю з боку кіраўніцтва раёна, СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага, а таксама судзейства, работу Дзяржаўтаінспекцыі, райбальніцы.
Ірына Бабіч.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: фрагменты ўрачыстага адкрыцця спаборніцтваў, ускладання вянкоў і кветак да бюста К.П.Арлоўскага; групавой гонкі спартсменаў-удзельнікаў Мемарыялу; спаборніцтваў сярод юных аматараў веласпорту; балельшчыкі.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024