У Кіраўску праводзіцца збор подпісаў

З 23 ліпеня стартаваў новы этап выбарчай кампаніі — распачаўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пост Прэзідэнта краіны. Збор подпісаў працягнецца да 21 жніўня. 

podpisy

З 23 ліпеня ў раёне працуе ініцыятыўная група па збору подпісаў у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, прапануемага для вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Збор подпісаў ажыццяўляецца і падчас пікетаў. На працягу мінулых чатырох дзён працаваў пікет адзначанай ініцыятыўнай групы, у саставе якой — прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, БРСМ, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі: у мінулы чацвер, пятніцу, нядзелю — у горадзе, у суботу — у аграгарадку Мышкавічы. Трэба адзначыць, людзі праяўлялі жывы інтарэс да работы пікета, цікавіліся парадкам збору подпісаў, іншай інфармацыяй, якую ім паведамлялі члены ініцыятыўнай групы. Многія, у каго былі з сабой пашпарты, ставілі подпісы ў падпісныя лісты, выказаўшы сваю грамадзянскую пазіцыю.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.