У Кіраўскім раёне — першыя тысячнікі!

rozg

Згодна дадзеных, прадастаўленых упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, збожжавыя культуры ў раёне ўбраны на плошчы 6420 га (45% ад плана), намалочана 20006 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,2 ц/га.
Плённа шчыруюць на хлебных палетках удзельнікі ўборачнай кампаніі. Ёсць ужо сярод іх і першыя тысячнікі: па стане на суботнюю раніцу 1 тыс. т збожжа перавёз ад камбайнаў ва-дзіцель СВК “Калгас “Ніва” Андрэй Храпянкоў; на ўчарашнюю раніцу гэтага рубяжа дасягнуў і вадзіцель СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Дзяніс Сакабіцкі. Прыемна адзначыць, што Андрэй і Дзяніс сталі лепшымі і сярод маладых вадзіцеляў, занятых на жніве, і ўвогуле з’яўляюцца лідарамі сёлетняй уборачнай кампаніі.
Нягледзячы на капрызы надвор’я, уборка збожжавых праходзіць у зладжаным рытме.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.