З адказнасцю і высокім прафесіяналізмам

_MG_7046_MG_7028_MG_7065 _MG_7336

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў пажарнай службы аб укладзе супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у забеспячэнне пажарнай бяспекі жыхароў раёна расказаў начальнік РАНС Міхаіл КАРАНКЕВІЧ:
— Наша прафесійнае свята — гэта, безумоўна, знамянальная падзея для кіраўніцтва, супрацоўнікаў аддзела, ветэранаў службы і, разам з тым, повад падвесці вынікі дзейнасці за мінулае паўгоддзе. Перакананы, што ёсць і наша заслуга ў тым, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў раёне палепшылася статыстыка па пажарах: іх колькасць знізілася на 3 выпадкі. Але кожны пажар — гэта надзвычайная сітуацыя, для ліквідацыі якой патрабуецца нямала сіл і сродкаў. Увогуле сёлета ў раёне адбылося 11 пажараў, і ўсе ў жылым сектары. Не было дапушчана пажараў на аб’ектах вытворчай і сацыяльнай сфер. Знізілася колькасць выпадкаў гібелі людзей ад пажараў: летась за такі перыяд загінула 4 чалавекі, сёлета — 1.
Вынікі сведчаць, што растлумачальная работа ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства, падворныя абходы, узаемадзеянне з іншымі суб’ектамі прафілактыкі прыносяць свой плён.
Прайшоўшы перыяд бягучага года быў складаным па пагодных умовах: нязначная колькасць ападкаў вясной, чалавечая легкадумнасць прыводзілі да загаранняў сухой расліннасці пры навядзенні парадку на прысядзібных участках, і нашым супрацоўнікам даводзілася часта выязджаць на тушэнне гэтых пажараў.
Увогуле пры правядзенні прафілактычнай работы з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў разам з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады асаблівую ўвагу надаем пытанням неабходнасці навядзення і падтрымання парадку на прыдамавых тэрыторыях, каля нежылых, безгаспадарных дамоў для таго, каб пазбегнуць выпадкаў загарання.
Думаю, не лішнім будзе яшчэ раз нагадаць жыхарам раёна аб неабходнасці ўтрымання свайго жылля у адпаведнасці з патрабаваннямі пажарнай бяспекі. Дзецям, маючым састарэлых бацькоў варта надаваць увагу таму, у якіх умовах яны жывуць. Трэба адзначыць, што ў большасці сваёй загінуўшыя на пажарах — пенсіянеры. І далёка не заўжды прычына гэтага — злоўжыванне алкаголем. Старэе чалавек, старэе яго жыллё. А дзеці не заўсёды знахо-дзяць час, каб дапамагчы прывесці яго ў парадак…
Узаемадзейнічаем з Бабруйскім лясгасам па папярэджванні лясных пажараў. У сувязі са спякотным надвор’ем у большасці рэгіёнаў вобласці была ўведзена часовая забарона на наведванне лясоў. Многія грамадзяне аднесліся з разуменнем да гэтай меры, у вы-ніку за перыяд дзеяння забароны на тэрыторыі нашага раёна не было дапушчана ніводнага ляснога пажару.
Працуем з суб’ектамі гаспадарання ў напрамку прафілактыкі тарфяных пажараў: праводзяцца абходы, маніторынг сітуацыі. Дзякуючы гэтаму ўдалося ліквідаваць у пачатковай стадыі 4 загаранні.
Выконваць на належным узроўні абавязкі нам дапамагае ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Плануецца, што сёлета на ўзбраенне мы атрымаем новую тэхніку — аўтацыстэрну ёмістасцю 10 куб. м. Каб ацаніць значнасць гэтага, параў-найце: наяўныя нашы машыны, якія першымі былі на ўзбраенні, змяшчаюць 2 тоны 350 л вады.
Стратэгія нашага Міністэрства — каб новая тэхніка дазволіла ў сельскіх населеных пунктах эфектыўна змагацца з пажарамі.
Акрамя таго, праводзіцца мадэрнізацыя абсталявання наяўнай тэхнікі.
Наша штодзённая служба — гэта заняткі, мерапрыемствы, прадугледжаныя вучэбнай праграмай. Надаем значную ўвагу своечасоваму абслугоўванню тэхнікі, і не было ў нашай практыцы выпадку, каб з-за тэхнічнага стану машын нешта не спрацавала.
Як і належыць, да свята лепшыя нашы супрацоўнікі прадстаўлены да ўзнагарод: Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях за шматгадовую і добрасумленную службу ўзнагароджаны вадзіцель Сяргей Сямёнаў, нагрудным знакам “Выдатнік” адзначана бездакорная служба камандзіра аддзялення ПАСП №11 п.Жылічы Дзмітрыя Скаварадзіна, чарговае званне старшы прапаршчык атрымаў Сяргей Бабіч; Граматай Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС адзначаны інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандр Жураўскі, ва-дзіцелі аварыйна-выратавальных пастоў: Жылічы — Аляксей Шыбкоў, Любонічы — Фёдар Лебедзеў.
Сярод кіруючага састава хацелася б адзначыць работу начальніка 2-й змены Міхаіла Патапейкі, па прафілактычнай рабоце — Івана Мельніка.
Выказваю шчырую ўдзячнасць работнікам аддзела за адказную, бездакорную службу, а таксама ветэранам: іх парады, вопыт вельмі карысныя для маладых супрацоўнікаў. Дарэчы, за мінулае паўгоддзе да нас на службу прыбыла 5 чалавек.
На здымках: начальнік РАНС Міхаіл Каранкевіч уручае медаль «За бездакорную службу» ветэрану службы, які на працягу 13 гадоў узначальваў ПАСП №11 п.Жылічы Віктару Амельчанку; у любую хвіліну гатовая выехаць на ліквідацыю надзвычайнай сітуацыі дзяжурная змена №3 у саставе камандзіра аддзялення Аляксандра Бараноўскага, начальніка каравула Міхаіла Патапейкі, вадзіцеляў Сяргея Сямёнава і Сяргея Дюўбакова, выратавальнікаў Дзмітрыя Гукава, Юрыя Пятроўскага, Сяргея Яніна; за абмеркаваннем пытанняў па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці грамадзян: першы намеснік начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў, старшы інспектар і інспектар ІНіП Максім Антоненка і Іван Мельнік, старшы інжынер групы АФДС па НС і ГА Іван Бягун.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.