З клопатам аб людзях працы

choig1

Аб’екты СГФ “Чыгірынка” былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выязной нарады з прадпрыемствамі нафтапрадуктазабеспячэння ВА “Беларуснафта” ў галіне аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі па выніках работы за І паўгоддзе бягучага года. Удзел у нарадзе прымалі в.а. генеральнага дырэктара ВА “Беларуснафта” Уладзімір Гошкіс, дырэктар РУП “Беларуснафта-Магілёўабланафтапрадукт” Аляксандр Несцераў, галоўныя інжынеры, кіраўнікі службаў аховы працы, старшыні прафкамаў прадпрыемстваў нафтапрадуктазабеспячэння. 

Невыпадкова месцам правядзення выязной нарады быў абраны СГФ “Чыгірынка”: дзякуючы планамернай і пастаяннай рабоце кіраўніцтва сельгасфіліял заняў першае месца па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю рэгіёна па ахове працы і вытворчага траўматызму ў 2014 годзе.
Першым прыпынкам на нарадзе стала МТФ “Колбава”. З дзейнасцю сельгасфіліяла і яго вы-творчымі паказчыкамі прысутных пазнаёміў намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Саханенка.
На баланс РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” сельгасфіліял быў прыняты ў 2004 годзе, адзначыў ён. За мінулыя гады, па словах Аляксандра Саханенкі, гаспадарка па некаторых паказчыках выйшла на лідзіруючыя пазіцыі як у вобласці, так і ў рэспубліцы. Не павялічваючы колькасць працуючых і наяўныя пасяўныя плошчы, сельгасфіліял штодзённа адпраўляе на прыёмныя пункты па 11 т малака (у 2004 г. — 2 т) гатункамі “экстра” і вышэйшым. Па вытворчасці малака на 100 га сельгасугоддзяў і яго рэалізацыі ў 2014 г. “Чыгірынка” займала першае месца ў вобласці (1780 ц на 100 га с/у). Па выніках першага паўгоддзя бягучага года тут ужо дасягнулі паказчыка ў 1050 ц малака на 100 га с/у — гэта адзін з лепшых паказчыкаў у рэспубліцы.
Неблагія вынікі ў сельгасфіліяле і па вытворчасці мяса: у мінулым годзе яго атрымалі 160 т, паказчыкі першых месяцаў бягучага даюць спадзяванне што гэтую лічбу жывёлаводам удасца значна пераўзыйсці.
Плённая праца дае свае станоўчыя вынікі: штомесячна сельгасфіліял ад продажу малака і мяса атрымлівае больш за 1,5 млрд. рублёў выручкі.
Дасягаць гэтага калектыву дазваляюць дасканала распрацаваная і строга выконваемая тэхналогія кармлення і догляду жывёлы, належная работа спецыялістаў заатэхнічнай службы, адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў кожнага працаўніка.
Для членаў калектыву тут створаны належныя ўмовы працы, быту і адпачынку, людзі атрымліваюць дастойную зарплату, а таму няма цякучасці кадраў.
Удзельнікі выязной нарады наведалі вытворчыя і бытавыя памяшканні МТФ, на свае вочы пераканаліся, што ахове працы, пажарнай бяспецы і санітарна-бытавым ўмовам тут надаецца значная ўвага.
Станоўчыя водгукі ад убачанага на МТФ “Колбава” выказаў в.а. генеральнага дырэктара ВА “Беларуснафта” Уладзімір Гошкіс. Ён адзначыў, што наведванне гэтага аб’екта дазваляе пераканацца ў мэтазгоднасці і правільнасці прынятых рашэнняў калі буйныя прадпрыемствы бяруць на баланс сельгас-арганізацыі, мадэрнізуюць іх, развіваюць, што ў канчатковым выніку спрыяе ўмацаванню харчовай бяспекі краіны.
Вынікі выязной нарады былі падведзены ў зале пасяджэнняў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.