За наша мірнае жыццё вялікі дзякуй ветэранам!

vancet1

З цудоўным настроем сустракае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ванцэцій Пятровіч Панфіловіч з в.Шалаёўка. Вельмі рады ветэран, што за гэтыя мірныя гады наша сінявокая Беларусь стала квітнеючай і дынамічна развіва-ючайся краінай. Радасныя пачуцці перапаўняюць яго сэрца і ад таго, што маладое пакаленне беларусаў свята шануе светлую памяць аб тых, хто цаной уласнага жыцця заваяваў мір і свабоду на зямлі.
Замест бесклапотнага і шчаслівага юнацтва чатырнаццацігадоваму Ванцэцію давялося ўзяць у рукі зброю, каб абараняць сваю Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Нарадзіўся і вырас В.П.Панфіловіч у в.Дашкаўка Магілёўскага раёна, ён быў старэйшым у сям’і, таму асноўная частка клопатаў па хатняй гаспадарцы была на яго плячах.
Пасля таго, як у іх вёсцы з’явіліся фашысты, ён разам з сябрамі-пагодкамі папрасіўся ў партызанскі атрад. У якасці радавога быў залічаны ў Белавусаўскі атрад. Нягледзячы на маладосць, Ванцэцій разам са старэйшымі таварышамі ўдзельнічаў у дыверсіённых вылазках супраць немцаў, падчас якіх яны знішчалі камунікацыі, падрывалі масты і пераправы, хадзіў у засады на Бабруйскую шашу.
У баі каля в.Гарадзішча Ванцэцій Панфіловіч быў цяжка паранены і больш месяца знаходзіўся ў шпіталі. У снежні 1944 года ён быў накіраваны ў артылерыйскае вучылі-шча, а ў 1945 годзе — трапіў на службу ў Гдынскі Чырванасцяжны батальён войскаў сувязі.
Дадому ў Дашкаўку Ванцэцій Панфіловіч вярнуўся толькі ў 1951 го-дзе. Зноў, як у даваенным юнацтве, дапамагаў маці, бацька з вайны не вярнуўся — загінуў у 1944 г.
Уладкаваўся на працу кінамеханікам, там жа пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Евай Барысаўнай, якая працавала ў кінатэатры бухгалтарам. Праз некаторы час яе перавялі працаваць у Кіраўскі раён, за ёй паехаў і муж. Так яны апынуліся на Кіраўшчыне, у в.Шалаёўка. Ванцэцій Пятровіч пэўны час працаваў кінамеханікам, потым — брыгадзірам у мясцовай гаспадарцы. Скончыў завочнае аддзяленне Жыліцкага саўгаса-тэхнікума з чырвоным дыпломам. Больш за 11 гадоў ён пры-свяціў працы на зямлі, і ніколі не пашкадаваў, што так склаўся лёс.
Гледзячы на сучаснае маладое пакаленне, Ванцэцій Пятровіч ім па-добраму зайздросціць: у іх ёсць усё, аб чым яго пакаленне магло толькі марыць: мірнае неба над галавой, дабрабыт, магчымасць жыць, вучыцца і працаваць у незалежнай і квітнеючай краіне.
Алеся СЯРГЕЕВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.