Будуем — значыць развіваемся!

stroim1

srtraik str

“Будуем — значыць развіваемся!” — гэты слоган на адным з бігбордаў па вул.Гагарына нашага горада робіць яркі акцэнт на значнасці і стваральнай ролі прафесіі будаўніка. Ёй прысвяцілі сябе прадстаўніцы цудоўнага полу, якіх вы бачыце на здымку: брыгада маляроў-тынкоўшчыкаў ПМК-255 пад кіраўніцтвам Надзеі Марцючэнка.

Па раёне за першае паўгоддзе бягучага года будаўніча-мантажныя работы выкананы больш чым на 444 млрд. рублёў, што ў супараўнальных цэнах у 7,1 раза больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.
Адзін са значных вынікаў дзейнасці будаўнічай галіны — узвядзенне жылля. На жыллёвае будаўніцтва ў раёне за першае паўгоддзе выкарыстана 19 млрд. рублёў інвестыцый. Уведзена ў эксплуатацыю 4,4 тыс. м2 агульнай плошчы жылля, што складае 176,3% да адпаведнага ўзроўню 2014 г. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена 3,9 тыс. м2 (89,1% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля).
Аб’ём падрадных работ у будаўніцтве выкананы на суму 33,7 млрд. рублёў.

Зладжаны калектыў асноўнай будаўнічай арганізацыі раёна — ПМК-255 на чале з кіраўніком Ігарам Лазаковічам сустракае прафесійнае свята з добрым настроем. Зараз тут працуе 200 чалавек. Людзі заняты звыклай для іх работай, якая прыносіць плён: здаюцца ў эксплуатацыю жыллё, аб’екты, ёсць станоўчая дынаміка па шэрагу паказчыкаў дзейнасці.
За першае паўгоддзе аб’ём вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) склаў 23694 млн.рублёў, тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года — 129%. У параўнанні з леташнім узроўнем узрасла выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) да 28530 млн. рублёў (151,6%), а таксама выручка на аднаго сярэдняспісачнага работніка, якая склала 160,3 млн. рублёў (161%).
Каэфіцыент суадносін прадукцыйнасці працы і заработнай платы — 1,2.
Але самы галоўны для будаўнікоў вынік іх працы — уведзеныя ў строй жылыя дамы, вытворчыя аб’екты, аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння. У іх укладзены іх душа, стараннасць, прафесіянальныя навыкі, а ўсё гэта будзе доўгія гады служыць людзям.
У першым паўгоддзі ў Кіраўску ўведзены ў эксплуатацыю 60-кватэрны жылы дом па вул.Арлоўскага плошчай 3751,6 м2. Здадзены таксама два аднакватэрных жылых дома агульнай плошчай 163,5 м2 у аг.Мышкавічы.
Працавалі будаўнікі на аб’ектах жывёлагадоўлі: пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю адкормачнік у в.Нямкі СГФ “Чыгірынка”, праведзена рэканструкцыя МТФ “Барсукі” СВК “Калгас “Ніва”, “Барчыцы” СВК “Калгас “Беларусь”.
На рахунку работнікаў ПМК-255 таксама капітальныя і бягучыя рамонты жылых дамоў, іншых аб’ектаў.
Знаходзіць кіраўніцтва ПМК-255 фронт работ і за межамі раёна. Так, нашы будаўнікі завяршылі рэканструкцыю АЗС №27 па вул. Крупскай у Бабруйску.
Усе аб’екты нашымі будаўнікамі здаюцца ў эксплуатацыю ў вызначаныя нарматыўныя тэрміны.
Высока ацэнены заслугі калектыву на рэспубліканскім узроўні: яго кіраўнік Ігар Лазаковіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У сістэме ДУКВП “Магілёўаблсельбуд” наша ПМК-255 заўсёды ў пяцёрцы лідараў. З нагоды прафесійнага свята заахвочаны Ганаровай граматай “Магілёўаблсельбуду” электрагазазваршчык Сяргей Лапухін, граматамі ПМК-255 — тынкоў-шчык Таццяна Каспяровіч, маляр Галіна Савенка, цесляры Іван Завяршынскі і Вадзім Пятруша, муляры Уладзімір Пархамовіч і Ісай Скрыпуноў, машыніст аўтамабільнага крана Мікалай Стральцоў, вадзіцелі Валерый Перадня і Уладзімір Лазаковіч, машыніст пагрузчыка Васіль Прыгажаеў, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў Уладзімір Чарнякоў, абліцоўшчык-плітачнік Юрый Ніканаў і іншыя.
Няхай і надалей у прадстаўнікоў самай мірнай прафесіі ўсё ладзіцца, дзякуючы іх намаганням растуць дамы на радасць людзям,будзе важкім іх уклад у развіццё эканомікі раёна!
Наталля САКОЛЬСКАЯ.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.