У Кіраўскім раёне да новага навучальнага года — гатовы!

priekaprie768768kaprie46554768768ka

Практычна ўсё лета ва ўстановах адукацыі раёна ішла інтэнсіўная падрыхтоўка да новага навучальнага года. Школы абнаўлялі  матэрыяльна-тэхнічную базу, праводзілі планавыя і капітальныя рамонты, добраўпарадкоўвалі прылягаючую тэрыторыю. Спецыяльная камісія, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі раённай улады, начальнік і спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, наведвалі ўстановы адукацыі раёна (на здымку — у Жыліцкай СШ) і па ўсіх крытэрыях ацэньвалі іх гатоўнасць да новага навучальнага года.

Пракаменціраваць праведзеныя рамонтныя і падрыхтоўчыя работы мы папрасілі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяну БЯЛЯЎСКУЮ:

— У ходзе праведзенай праверкі былі наведаны 29 устаноў адукацыі раёна. Адразу можна сказаць, што ўсе калектывы адказна і добрасумленна падышлі да падрыхтоўкі сваіх аб’ектаў да прыёму рабят, а таму камісіяй было прынята аднадушнае рашэнне: усе навучальныя ўстановы гатовы прыняць вучняў і выхаванцаў для ажыццяўлення належнага адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе.
Камісіяй пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Галіны Слабоднікавай праверана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі, у тым ліку адпаведнасць неабходным патрабаванням і санітарным нормам кабінетаў, спартзалаў, вытворчых майстэрняў, харчовых блокаў, звярталася таксама ўвага на выкананне сацыяльных стандартаў, падрыхтаванасць да ацяпляльнага сезону і іншае.

У бягучым годзе на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года было затрачана 3 млрд. 100 млн. рублёў бюджэтных сродкаў. Аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама зрасходавана на капітальны рамонт 2 млрд. 600 млн. рублёў: заменены дах на будынку ясляў-садка №2 горада, праведзены наступны этап цеплавой мадэрнізацыі СШ №1. На бягучы рамонт зрасходавана 454 млн. рублёў бюджэтных сродкаў, яны былі выкарыстаны на правядзенне работ па забеспячэнні ўстаноў адукацыі гарачай праточнай вадой, рамонт сістэм ацяплення, на добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый і інш.
На базе ДЮСШ быў уведзены ў строй дзеючых новы аб’ект — арэна для пляжных відаў спорту, на яе будаўніцтва было затрачана 180 млн. рублёў бюджэтных сродкаў і каля 20 млн. рублёў — ад пазабюджэтнай дзейнасці. Работы вяліся метадам “народнай будоўлі”. Словы падзякі за шэфскую дапамогу на ўзвядзенні аб’екта хацелася б выказаць калектывам прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Больш за 167 млн. рублёў бюджэтных сродкаў былі выкарыстаны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. Асвоена каля 64 млн. рублёў спонсарскай дапамогі прадпрыемстваў і арганізайцый раёна. Значную дапамогу ў падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года аказалі Апякунскія саветы і бацькоўскія камітэты: імі сабрана больш за 94 млн. рублёў.
Многія адукацыйныя ўстановы надалі шмат увагі добраўпарадкаванню прылягаючых тэрыторый: аднавілі клумбы, устанавілі новыя альтанкі, малыя архітэктурныя формы, прывялі ў належны стан агароджы вакол будынкаў. Значныя грашовыя сродкі былі затрачаны на набыццё спартыўнага інвентару, сталовага і кухоннага посуду.
Тэрыторыі вакол школ і дзіцячых садкоў у раёне агароджаны, заезд на тэрыторыю ўстаноў забаронены, акрамя спецыяльнага транспарту.
Значная работа праводзілася па стварэнні ўмоў і паляпшэнні якасці харчавання школьнікаў. Ва ўсіх харчблоках правялі касметычныя рамонты, у некаторых пафарбавалі столі і сцены, на падлогу паклалі плітку. Пад поўную па-трэбу забяспечаны ўстановы адукацыі абсталяваннем для прыгатавання ежы і захоўвання прадуктаў.
Практычна ўсе школы будуць выкарыстоў-ваць прадукцыю, вырашчаную на прышкольных участках, а таксама атрыманую ад сельгаспрадпрыемстваў на бязвыплатнай аснове. Гэта робіць школьнае харчаванне значна таннейшым і дае ўпэўненасць у яго якасці.
Установы адукацыі ў поўным аб’ёме забяспечаны падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, вырашаюцца пытанні з забяспечанасцю педагагічнымі кадрамі. Сёлета наш аддзел адукацыі прыняў 17 маладых спецыялістаў. Дарэчы, у гэтым годзе на Кіраўшчыне за парты сядуць каля 200 “першаклашак”.
Карыстаючыся магчымасцю, выказваю шчырыя словы падзякі за своечасовае і якаснае правядзенне рамонтных і падрыхтоўчых работ педагогам, тэхнічнаму персаналу ўстаноў адукацыі, кіраўнікам шэфскіх арганізацый, бацькам рабят. Усе разам мы робім агульную справу — забяспечваем дзецям дастойныя і бяспечныя ўмовы для знаходжання ў навучальных установах.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара
і Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.