Добрасумленна і адказна

pacany

Старанна правялі ўборачную кампанію хлебаробы КСУП “Жылічы”. Дасягнуць плануемага намалоту не дазволіла засушлівае надвор’е. Камбайнеры імкнуліся не пакінуць на полі ніводнай нязжатай палоскі ці нават каласка, а вадзіцелі надзейна падрыхтавалі кузавы машын, каб не губляць зерне ў час перавозкі.
З першых дзён уборкі ў сельгаспрадпрыемстве сярод маладзёжных экіпажаў камбайнераў у лідары выйшлі Аляксей Грышчанка і Сяргей Міхнёў (на здымку падчас жніва). Для іх гэта было трэцяе сумеснае жніво, маладыя людзі працавалі добрасумленна і адказна, намалочваючы тону за тонай збожжа новага ўраджаю.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.