Дзень будаўніка адзначылі ў Кіраўскай ПМК-255

Дзень будаўніка адзначылі ў Кіраўскай ПМК-255

svyata

Сваё прафесійнае свята — Дзень будаўніка калектыў ПМК-255 адзначыў урачыстым сходам, у сяброўскай святочнай атмасферы.

Прафесія будаўніка — ганаровая. У першую чаргу тым, што рукамі будаўнікоў узводзяцца дамы, а, значыць, уносіцца ўклад у дабрабыт сем’яў. А сям’я — гэта любоў, шчасце, утульнасць, спакой, будучае краіны. Таму да характарыстык гэтай прафесіі варта дадаць і — стваральная.
Людзі, якія прысвячаюць гэтай прафесіі жыццё, дастойныя пашаны і ўвагі. На Кіраўшчыне будаўнікоў шчыра цэняць. Напярэдадні прафесійнага свята павіншаваць і выказаць пажаданні ў актавую залу ПМК-255 прыбылі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Карпук.
Аляксандр Бутараў у сваім віншавальным выступленні назваў калектыў ПМК-255 камандай прафесіяналаў, пажадаў яе членам моцнага здароўя, дабрабыту сем’ям і выказаў упэўненасць, што гэтыя людзі ў працы ніколі не падвядуць.
З рук кіраўніка раёна Ганаровую грамату райвыканкама атрымаў Юрый Завяршынскі, а Надзея Марцючэнка была адзначана грашовай прэміяй.
Віктар Ставер уручыў Ганаровую грамату райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяне Лычук, Падзячныя пісьмы — Алене Беляковай і Юрыю Каранкевічу, дыпломы — Леаніду Перадню і Віктару Ржавуцкаму.
Прадстаўнікі маладога пакалення арганізацыі былі адзначаны Падзячнымі пісьмамі райкама ГА “БРСМ” — гэта Павел Макарскі, Станіслаў Хамлюк, Сяргей Іваніцкі, Вольга Анціпава.
Кіраўнік арганізацыі Ігар Лазаковіч уручыў граматы ПМК-255 шэрагу добрасумленных, адказных работнікаў.
Словы ўдзячнасці і віншаванняў, узнагароды і ўшанаванні чаргаваліся з музычнымі нумарамі, падрыхтаванымі культработнікамі.
Гучнымі апладысментамі прысутныя ў зале сустракалі таксама і сваіх калег, якія прадставілі творчую праграму. Песню пад гітару выканаў Юрый Ніканаў. Гульнара Барадзіна, якая, дарэчы, выступіла і ў якасці вядучай, а таксама Аксана Слесарава, Святлана Меляшчэня, Ірына Завяршынская павіншавалі калег харэаграфічнай кампазіцыяй “Синий платочек”.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024