Па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння выбарчай кампаніі

Змястоўным і пазнавальным быў семінар-нарада з кіраўнікамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі па тэме “Інфармацыйнае суправаджэнне правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, арганізаваны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Перад прысутнымі выступіў старшыня Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Берастаў, які праінфармаваў аб праводзімых у вобласці мерапрыемствах у адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Аспекты інфармацыйнага суправаджэння правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь закранула ў сваёй прамове першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ала Галушка.
Вопытам работы ў гэтым напрамку падзяліліся галоўныя рэдактары шэрагу выданняў.
Свае думкі па абмяркоўваемай тэме выказала галоўны рэдактар КВУП “Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў Святлана Шутава.
Яна ўручыла Ганаровую грамату Беларускага саюза журналістаў галоўнаму рэдактару раённай газеты “Кіравец” Наталлі Хадаковай.
У ходзе семінара-нарады ішла таксама размова аб правядзенні 6 верасня Дня беларускага пісьменства, сёлета яго сталіцай стане г.Шчучын Гродзенскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.