У Кіраўску ўрачыста адкрылася адразу тры новых жывёлагадоўчых аб’екта

У Кіраўску ўрачыста адкрылася адразу тры новых жывёлагадоўчых аб’екта

imgggds _MG_8782Важная падзея адбылася ў сельскагаспадарчай галіне раёна ў мінулую сераду — урачыстае адкрыццё адразу трох новых жывёлагадоўчых аб’ектаў: дзвюх малочна-таварных ферм, узведзеных у межах рэалізацыі даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, — “Барсукі” СВК “Калгас “Ніва” і “Барчыцы” СВК “Калгас “Беларусь”. Уступіў у строй дзеючых і адкормачнік на 160 галоў буйной рагатай жывёлы на ферме “Нямкі” СГФ “Чыгірынка” РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, пабудаванай за кошт сродкаў прадпрыемства.

У цырымоніях адкрыцця аб’ектаў прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў, галоўны інжынер ПМК-255 Віталь Нявінскі (дарэчы, будаўнічая арганізацыя была генпадрадчыкам пры ўзвядзенні ўсіх названых аб’ектаў).
У СГФ “Чыгірынка” на ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі дырэктар РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Несцераў і яго намеснік па сельскай гаспадарцы Аляксандр Саханенка. Удзел у мерапрыемствах прынялі кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, работнікі гаспадарак.

У адпаведнасці са знамянальнай падзеяй адзін з будынкаў новай МТФ “Барсукі” ўпрыгожваў лозунг “З наваселлем!”. Усё вакол ззяла чысцінёй, прыемна ўражвала добраўпарадкаванасцю, утульнасцю. Гучала музыка, ніваўцы падрыхтавалі і выставу-дэгустацыю прадукцыі, зробленай з малака.
Вітаючы прысутных, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў адзначыў, што ў межах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы завяршаецца ўзвядзенне ферм, пускавыя комплексы якіх былі пабудаваны летась. А ўвогуле ў гэтым годзе жывёлагадоўчая галіна раёна атрымае 10 новых аб’ектаў. Гэта вельмі знамянальная падзея, падкрэсліў кіраўнік раёна, бо па сутнасці малако — “белае золата”, асноўная крыніца паступлення грашовых сродкаў у даход сельгасарганізацый. Але важна не проста пабудаваць і здаць у эксплуатацыю фермы, трэба ўкамплектаваць іх жывёлай, выйсці на эфектыўную работу. Перад раёнам стаіць задача атрымаць па выніках бягучага года 56800 т малака, а ў 2016 годзе яго вытворчасць па-вінна дасягнуць 70 тыс. т. Гэтаму, без-умоўна, паспрыяе ўвядзенне ў строй новых жывёлагадоўчых аб’ектаў, дзе вытворчы працэс наладжаны па сучасных тэхналогіях.
Аляксандр Міхайлавіч пажадаў жывёлаводам поспехаў у працы, зноў падкрэсліўшы, што ў аснову кладзецца эфектыўнасць.
Прагучалі ўдзячныя словы ў адрас будаўнікоў — усе віды работ на аб’ектах імі выкананы якасна, у тэрмін, — а таксама кіраўнікоў сельгасарганізацый і ўсіх, хто меў дачыненне да падрыхтоўкі ферм.
Старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць у тым, што кіраўчане, як заўжды, не падвядуць: раён па вытворчасці малака займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, трэба так трымаць і далей!
Аб ходзе рэканструкцыі МТФ “Барсукі” і чакаемых выніках ад яе работы расказаў старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Рыняк. Ён адзначыў, што ўвасабленне ў жыццё інвестпраекта каштавала 32 млрд. руб. Да рэканструкцыі на старой ферме ўтрымлівалася 180 галоў дойнага статка з лінейнай даільнай устаноўкай, зараз на МТФ ужо 300 галоў, а ўвогуле будуць заняты ўсе жывёламесцы, якіх у двух хлявах 576. За 7 месяцаў валавы надой тут склаў 917 т малака (+423 т да адпаведнага ўзроўню мінулага года). 845 т рэалізавана, 97,1% ад агульнага малака — вышэйшым гатункам і “экстра”.
Галоўны інжынер ПМК-255 Віталь Нявінскі ўручыў старшыні гаспадаркі сімвалічны ключ ад памяшканняў новай фермы. А затым была разрэзана чырвоная стужка на ўваходзе ў кароўнік.
Прысутныя абышлі памяшканні фермы, высока ацанілі праведзеныя работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, а потым зазірнулі ў стары хлеў, дзе ў межах выканання даручэння старшыні райвыканкама актыўна вядзецца рэканструкцыя памяшкання пад радзільнае аддзяленне і цэх суха-стойнага перыяду. Тут, дарэчы, былі абмеркаваны актуальныя на дадзены перыяд для аграрыяў пытанні.
В а ўрачыстай атмасферы адбылося адкрыццё МТФ “Барчыцы-2” СВК “Калгас “Беларусь”. У сваёй прамове падчас мерапрыемства старшыня гаспадаркі Уладзімір Ядчанка адзначыў, што ў цэлым рэалізацыя інвестпраекта абыдзецца іх сельгаскааператыву ў 26 млрд. руб. —патанненне дасягнута за кошт таго, што шэраг работ выконвалі гаспадарчым спосабам: сянажныя траншэі, навесы, плот і інш.
Увод МТФ у строй дазволіць павялічыць пагалоўе дойнага статка. На гэты дзень у сельгаскааператыве ён складаў 590 кароў, праз 2-3 гады, па словах старшыні, мяркуюць давесці яго да 900 галоў, што забяспечыць павелічэнне вытворчасці малака.
І зноў была перарэзана чырвоная стужка, аб’ект афіцыйна ўвайшоў у строй! Пры абходзе памяшканняў, тэрыторыі прысутныя звярнулі ўвагу на тое, што зроблена гаспадарчым спосабам.
Д алей у эстафеце
ўрачыстасцей з нагоды адкрыцця новых аб’ектаў была СГФ “Чыгірынка”, в.Нямкі, дзе вырас сучасны жывёлагадоўчы комплекс па адкорме і вырошчванні БРЖ. Тут намеснік дырэктара РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” па сельскай гаспадарцы Аляксандр Саханенка з задавальненнем прадэманстраваў усім пабудаваную пляцоўку для летняга ўтрымання бычкоў, на якой можна размясціць 120-150 галоў жывёлы — гэта па сутнасці своеасаблівая летняя ферма. Да маючагася адкормачніка, пад які быў рэканструяваны стары хлеў, сёлета ўведзены новы хлеў па адкорме жывёлы на бяспрывязным утрыманні. Завяршаецца будаўніцтва сянажнай ямы.
Як адзначыў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця фермы Аляксандр Бутараў, такі сапраўды сучасны, дыхтоўны аб’ект з’явіўся тут дзякуючы зацікаўленасці і эфектыўным дзеянням кіраўніцтва РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. У будаўніцтва новага адкормачніка ўкладзена каля 7,5 млрд. руб. грашовых сродкаў прадпрыемства, усё зроблена з толкам, разумна.
Старшыня райвыканкама ад сябе асабіста, ад імя райвыканкама выказаў шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” за тое, што за прайшоўшыя з моманту далучэння мясцовай гаспадаркі гады дзякуючы карпатлівай працы створана практычна ўзорная сельгасарганізацыя, у якой можна шмат чаму павучыцца, пераняць яе перадавы вопыт.
Ганаровай граматай райвыканкама быў узнагароджаны дырэктар СГФ “Чыгірынка” Ігар Кузняцоў за шматгадовую добрасумленную працу і з нагоды 50-годдзя з дня нараджэння.
Падзячныя пісьмы з самымі добрымі пажаданнямі Аляксандр Бутараў уручыў дырэктару РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандру Несцераву і яго намесніку па сельскай гаспадарцы Аляксандру Саханенку.
Аляксандр Несцераў у сваёй прамове адзначыў, што яму вельмі прыемна прымаць удзел ва ўрачыстым адкрыцці аб’екта. У сваю чаргу, ён падзякаваў раённай выканаўчай уладзе за разуменне іх ідэй наконт будаўніцтва ў жывёлагадоўчай галіне гаспадаркі, падтрымку пры праектаванні, выдзяленні земляў. Аляксандр Несцераў выказаў таксама ўдзячнасць генеральнаму падрадчыку — ПМК-255 за паспяховае ўвасабленне праекта ў жыццё. А ўвогуле, адзначыў ён, гэта трэці аб’ект у СГФ “Чыгірынка”, пабудаваны сумесна з ПМК-255: па словах Аляксандра Несцерава, паміж імі пануе поўнае ўзаемаразуменне.
Прысутныя агледзелі памяшканне новага адкормачніка, цікавіліся асобнымі нюансамі рэалізацыі праекта, абсталяваннем. Аляксандр Саханенка падкрэсліў, што пры будаўніцтве шукалі шляхі рацыянальнага расходвання сродкаў, іх эканоміі, але ў той жа час не ва ўрон якасці. “Зроблена ўсё ад душы, на сумленне”, — канстатаваў запрошаны на ўрачыстае адкрыццё ветэран працы, Ганаровы грамадзянін раёна Аляксандр Серакоў.
Застаецца дадаць: новым аб’ектам — эфектыўнай працы!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024