У ліку лідараў працоўнага спаборніцтва

newanewada

Кожны пагодны дзень і руплівая праца набліжаюць аграрыяў да завяршэння жніва. Яны аддаюць усе свае сілы, вопыт і прафесіяналізм, каб убраць вырашчанае без страт.
Па стане на ўчарашні дзень, поўнасцю завяршылі ўборку збожжавых культур хлебаробы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і СВК “Калгас “Ніва”.
Самы высокі вынік у раёне па намалотах на замежнай тэхніцы у экіпажа камбайнераў з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Івана Салановіча і Івана Багеля — на іх рахунку 1794,9 т намалочанага збожжа.
На Кіраўшчыне па стане на 6 жніўня 11 экіпажаў камбайнераў намалацілі больш за тысячу тон збожжавых і рапсу, у тым ліку 1 — больш за 1500 т, 20 вадзіцеляў перавезлі ад камбайнаў звыш тысячы тон збожжа, 5 з іх — больш за 1500 т.

У мінулы аўторак віншаванні і ўзнагароды за працоўныя дасягненні прымалі хлебаробы СВК “Калгас “Ніва”. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер уручыў лепшым хлебаробам уборачнай кампаніі Падзячныя пісьмы, грашовыя прэміі і вымпелы лідараў жніва. Ён падзякаваў працаўнікам палёў за ўменне вырошчваць хлеб, за плённую працу і майстэрства і пажадаў ім далейшых поспехаў у адказнай хлебаробскай справе, а таксама заклікаў працаваць з поўнай аддачай, каб своечасова і якасна ўбраць вырашчаны ўраджай.
Прыклады майстэрства і прафесіяналізму на хлебнай ніве дэманстравалі камбайнеры Дзмітрый Прэнз і Уладзімір Лебедзеў (на здымку ўнізе), якія на камбайнах айчыннай вытворчасці намалацілі больш за 1000 т збожжа і займаюць 3-е месца ў раённым спаборніцтве. У лідарах Рыгор Асташоў і Яўгеній Манько, якія маюць чацвёрты вынік па намалотах. Другое месца ў раёне за дасягненне ўстаноўленых заданняў прамежкавых вынікаў у раённым працоўным спаборніцтве ў ходзе ўборкі збожжавых займае вадзіцель Іван Скрыпуноў (на здымку ўверсе), на аўтамабілі МАЗ ён перавёз ад камбайнаў больш за 1000 т збожжа. У ліку лепшых і Юрый Лютарэвіч, які дасягнуў паказчыка ў 1500 т, заняўшы ў спаборніцтве 4-е месца.
Ушанаванні лідараў жніва праходзяць ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.