Вылучаны прадстаўнікі ў састаў участковых камісій

19 жніўня бягучага года адбыўся пленум раённага камітэта Беларускага прафесіянальнага союза работнікаў культуры, на якім былі разгледжаны пытанні аб вылучэнні прадстаўнікоў у састаў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; аб вылучэнні назіральнікаў на ўчасткі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзел у пленуме прыняло 15 членаў райкама прафсаюза работнікаў культуры, у тым ліку і прадстаўнік раённай газеты “Кіравец”.
Старшыня пасяджэння пленума Галіна Яскевіч давяла да ведама прысутных, што ў адпаведнасці з арт.35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, вырашана вылучыць у састаў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12 прадстаўнікоў. Усе прапанаваныя кандыдатуры падчас адбыўшагася адкрытага галасавання былі аднадушна адобраны ўдзельнікамі пленума.
Адбылося вылучэнне назіральнікаў на Стаўпіцкі №11, Скачкоўскі №21 і Гарадзецкі №22 участкі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пасяджэнні прэзідыумаў, саветаў і пленумы па вылучэнні прадстаўнікоў у састаў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі праведзены кіруючымі органамі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, прафсаюза работнікаў АПК, РГА “Белая Русь”, прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, ГА “Беларускі саюз жанчын”, ГА “БРСМ”.
Вылучэнне прадстаўнікоў у састаў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіцца па 23 жніўня ўключна. Стварэнне ўчастковых камісій павінна завяршыцца не пазней 26 жніўня 2015 года ўключна (не пазней, чым за 45 дзён да выбараў).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.