У ліку першых да важнай справы — сяўбы азімых культур прыступілі працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Сёлета азімы клін у гаспадарцы складае 1410 га, з якіх 410 га адведзена пад рапс. Запланавана пасеяць 50 га жыта, 350 га трыцікале і 600 га пшаніцы. Каб управіцца з пасяўнымі работамі ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, спецыялісты з адказнасцю ставяцца да правядзення ўсіх падрыхтоўчых работ: правільна выбраны папярэднікі, дасканала рыхтуецца глеба, уносяцца мінеральныя тукі, усім неабходным якасцям адпавядае насенны матэрыял.
Зладжана і высокапрадукцыйна шчыруюць на палетках механізатары райаграпрамтэхзабеспячэння, разумеючы, што зараз першачарговая задача — клопат пра будучы ўраджай.
На сяўбе рапсу заняты Уладзімір Комар, механізатар ён адказны, мае значны стаж работы ў сельскай гаспадарцы, і, як заўсёды, паспяхова спраўляецца з даведзенымі заданнямі. Майстэрства падчас правядзення работ дэманструе і Сяргей Зазерскі: апрацаваная ім глеба — мяккая, як пух, і дасканала выраўненая.
З адказнасцю клапоцяцца хлебаробы аб важкім коласе ўраджаю 2016 года.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: механізатары Уладзімір Комар і Сяргей Зазерскі.
Добавить комментарий
Падпіска-2021
Мемарыяльны комплекс ў вёсцы Боркі
Госэнергогазнадзор напоминает
Фотоконкурс «Радзіма мая дарагая!»
РЕКЛАМА
Новости БЕЛТА
Простые правила безопасности
youtube
МЫ В Контакте
Мы в Одноклассниках
Мировые новости
Афоризм дня
Опросы
Загрузка ...
Подписка на RSS
Социальные медиа
Реклама
Рубрики
Архив сайта
Актуально
Киноафиша в Кировске
Прямая телефонная линия
Калькулятор тарифов электроэнергии
Погода в Кировске
Баннеры
Наши друзья
Календарь
Курсы валют в Кировске
Праздники
Гороскоп