Аддадзены любімай справе

Аддадзены любімай справе

lesn1

У нядзелю адзначаць прафесійнае свята работнікі лесу — людзі, якія дзякуючы сваёй карпатлівай працы захоўваюць і аднаўляюць багацце краіны, паляпшаюць вытворчыя паказчыкі, даглядаюць за маладымі насаджэннямі, прарэджваюць, ачышчаюць пасадкі ад буралому, засцерагаюць багацце дзяржавы ад пажараў, шкоднікаў і хвароб. А яшчэ — берагуць дзікую жывёлу, птушак…

Калектыў Грыбавецкага лясніцтва — невялікі, але згуртаваны і дружны. Па выніках 8 месяцаў бягучага года планавае заданне выканана па ўсіх паказчыках. Уласнымі сіламі нарыхтавана 13528 м3 драўніны, якая рэалізуецца як на ўнутраны, так і на знешні рынак. Усяго прададзена 10058 м3 на 4 млрд. 355 млн. руб., у тым ліку на экспарт — на 62,5 тыс. долараў ЗША.

Як адзначыў ляснічы Аляксандр Навіцкі, леснікі клапоцяцца аб тым, каб на месцы вырубак быў пасаджаны малады лес у спадчыну будучым пакаленням, таму паспяхова выконваюць прадугледжаныя мерапрыемствы і мэтавыя праграмы лесааднаўлення. За 8 месяцаў лясныя культуры пасаджаны на 22,8 га, а таксама на 20,8 га праведзена асвятленне маладняку. На гэтыя мэты сёлета сабрана 1,5 т шышак хвойных парод, насення бярозы.
Таксама былі дагледжаны лесакультуры на 16,7 га.
Адзін з асноўных клопатаў работнікаў — пажарная бяспека лясных угоддзяў. Летам на працягу доўгага перыяду на тэрыторыі нашага раёна захоўвалася высокая тэмпература павет-ра, што садзейнічала ўзнікненню пажараў. У сувязі з гэтым райвыканкамам было прынята рашэнне па забароне наведвання лясоў. У лясніцтве прадпрымаліся ўсе меры, каб не дапусціць узнікнення пажараў у лесаўгоддзях: было ўстаноўлена кругласутачнае дзяжурства работнікаў, у спраўным стане знаходзіўся трактар, была падрыхтавана бочка з вадой, праведзена меліяралізацыя лесапасадак. Таксама пастаянна вялася растлумачальная работа з насель-ніцтвам.
Значную ўвагу члены калектыву лясніцтва надаюць падтрыманню парадку ў лесе, уладкаванню зон адпачынку. Яны лічаць, што беражлівыя адносіны да “лёгкіх краіны” неабходна прывіваць яшчэ з малых гадоў. Грамадзяне павінны асэнсоўваць, што берагчы і захоўваць лес — клопат не толькі работнікаў лясной гаспадаркі, але і кожнага чалавека.
Не сакрэт, што многія людзі любяць адпачываць на прыродзе, ездзяць у лес за грыбамі і ягадамі. Але, на жаль, некаторыя з іх пакідаюць непатушаныя вогнішчы, не многія лічаць неабходным прыбіраць пасля сябе смецце. Але пры гэтым усім хочацца гуляць па чыстым прыгожым лесе.
Вялікую карысць у плане экалагічнага выхавання насельніцтва, асабліва моладзі, прыносяць штогадова праводзімыя акцыі “Чысты лес”, “Тыдзень лесу” і інш.
На пастаянным кантролі кіраўніцтва лясніцтва знахо-дзіцца выкананне патрабаванняў аховы працы пры выкананні лесасечных, транспартыровачных, разгрузачна-пагрузачных работ, рамонце і тэхнічным абслугоўванні тэхнікі і механізмаў. Усе леснікі, вальшчыкі забяспечваюцца спецвопраткай па сезоне.
Значную ўвагу леснікі надаюць паляўнічай гаспадарцы: на тэрыторыі лясніцтва развялося шмат ласёў, коз, ваўкоў, зайцоў, ліс, ёсць і рысі. Калі мы пад’язджалі да дзялянкі, то каля дарогі ўбачылі дзвюх маладых казуль: яны спакойна скублі траву, нават не звярнулі ўвагі на аўтамашыну.
Па словах Аляксандра Навіцкага, значны ўрон лесу наносяць бабры: паваленыя імі дрэвы перагароджваюць рачулкі, тым самым падтапляюцца блізляжачыя лясныя плошчы, што садзейнічае высыханню дрэў. Леснікі разбураюць хаткі баброў, але тыя зноў і зноў узводзяць новыя.
Клапоцяцца работнікі і аб добраўпарадкаванні тэрыторыі і навядзенні парадку на зямлі. Каля адміністрацыйнага будынка лясніцтва радуюць вока рознакаляровыя кветкі і дэкаратыўныя расліны, створаны малыя архітэктурныя формы, устаноўлена прыгожая альтанка. Кабінеты і хол патанаюць у зеляніне, шмат пакаёвых кветак. Эстэтычны выгляд створаны і пастаянна падтрымліваецца прыбіральшчыцай Жаннай Беляговай. Не кожны калектыў раёна можа пахваліцца такой прыгажосцю, тут прыемна працаваць і сустракаць наведвальнікаў.
Распачаты работы па ўзвядзенні гаража для тэхнікі, у хуткім часе плануюць мяняць дах на адміністрацыйным будынку (ужо завезена металачарапіца), збіраюцца падвесці водаправод.
Размаўляючы з людзьмі, адчувала, што ўсе без выключэння любяць лес, сваю работу, кожны з іх імкнецца ўнесці свой адчувальны ўклад у агульную справу калектыву. Гэта ж пацвердзіў і ляснічы Аляксандр Навіцкі:”Выпадковыя людзі ў нас доўга не затрымліваюцца, а асноўны касцяк складаюць улюбёныя ў сваю справу людзі, граматныя спецыялісты. Сярэдняя зарплата па лясніцтве складае 6 млн. руб. У сваю чаргу, стараемся, каб работнікі атрымлівалі не толькі матэрыяльны стымул, але і маральнае задавальненне, ствараем для іх належныя ўмовы працы”. Дарэчы, работнікаў кожны дзень на дзялянкі падвозяць па аўтатранспарце, а ўвечары дастаўляюць дамоў.
Шмат цёплых слоў кіраўнік калектыву выказаў у адрас трактарыста Анатоля Круталевіча, які лічыцца адным з лепшых у ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Акрамя таго, ён — выдатны сем’янін, клапатлівы татуля траіх дзяцей. Добрасумленна працуе тут на працягу 20 гадоў майстар Вольга Новікава, яна ж выконвае абавязкі бухгалтара. Яе муж Уладзімір Пырко — майстар. Не маюць нараканняў ветэраны працы Уладзімір Куляўцоў, Віктар Іваноў, Сяргей Пананкоў. З лепшага боку праяўляюць сябе і маладыя работнікі Рыгор Смятанін і Уладзімір Варанчукоў.
Лес — наша зялёнае багацце, і яго трэба берагчы. Гэта добра разумеюць работнікі лясніцтва, таму працуюць адказна і старанна.
На фота: леснікі Віктар Іваноў, Сяргей Кананкоў, Аляксандр Варанчукоў.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024