На ідэях міласэрнасці і гуманізму

На ідэях міласэрнасці і гуманізму

146523-allworld

Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у трэці аўторак верасня адзначаецца Дзень міру, пачынаючы з 1998 года. 7 верасня 2001 года Генеральная асамблея ААН прыняла адпаведнае рашэнне, і з таго часу гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце.

Пытанні міру, добрасуседства былі і застаюцца для беларускага народа асноватворнымі, актыўная міратворчая дзейнасць многіх грамадскіх арганізацый у нашай краіне не губляе сваёй актуальнасці.

Важкі ўклад у захаванне міру ўносіць і раённая арганізацыя ГАБеларускі фонд міру”. Аб рабоце, якую праводзіць грамадскае абяднанне, мы папрасілі расказаць яго старшыню Вольгу ГАРШКОВУ:

— Беларусь — міралюбівая краіна, на працягу сямі дзесягоддзяў у ёй жывецца вольна не толькі беларусам, але і іншым народам, якія выбралі нашу рэспубліку для пастаяннага месца пражывання. Беларусы, як могуць, падтрымліваюць і дапамагаюць людзям, якія па розных прычыных пакідаюць родны край, тым самым умацоўваючы мір, дружбу, узаемаразуменне і згоду паміж народамі.

Мір патрэбен усім: і дарослым, і дзецям. Ніхто не можа быць абыякавым да праблем яго захавання, і кожны ўносіць свой пасільны ўклад у гэтую важную для ўсіх справу.

У гэтым накірунку наша арганізацыя працуе даволі актыўна: праводзіць значную работу па патрыятычным, маральным і духоўным выхаванні, стварэнні, захаванні і перадачы агульначалавечых каштоўнасцей для будучых пакаленняў, прымнажае дасягненні роднага краю, клапоціцца аб міры, шчаслівым будучым. Плённа працуюць актывісты, валанцёры, многія жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў, увасабляючы ў жыццё ідэі міласэрнасці і гуманізму. Іх уклад — неацэнны.

За 8 месяцаў на разліковы рахунак раённага аддзялення паступіла  добраахвотных ахвяраванняў на суму звыш 37 млн. руб. Найбольшы ўклад у гэтую высакародную справу ўнеслі калектывы цэнтральнай раённай бальніцы, раёна газазабеспячэння, СВК «Калгас «Ніва», Жыліцкага сельгаскаледжа, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, РЦСАН, абодвух банкаў, раённага прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”, ліцэя №15, райсельгасхарчу, фінансавага аддзела і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і інш.

Сродкі расходуюцца на розныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў нашым раёне. Асноўная ўвага была звернута на рэалізацыю праграмы “Памяць”, галоўны змест якой — ушанаванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў вайны, добраўпарадкаванне помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл, месцаў пахавання воінаў, выраб мемарыяльных дошак. На гэтыя мэты сёлета зрасходавана  амаль 20 млн. руб.

Працягваюцца работы па забеспячэнні халадзільнікамі палат для інвалідаў у ЦРБ — у бягучым годзе на набыццё двух адзінак зрасходавана 7 млн. руб.

Пастаянна аказваем увагу і падтрымку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, састарэлым людзям, малазабяспечаным і мнагадзетным сем’ям, інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян. На рэалізацыю праграмы “Клопат“ сёлета зрасходавана звыш 3 млн. руб.

Таксама падтрымліваем адораных дзяцей і маладыя таленты, фінансуем мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Хочацца адзначыць, што на рахунку нашага аб’яднання нямала міратворчых і дабрачынных акцый.

Штогод у нашай краіне праводзіцца Тыдзень міру, сёлета ён будзе праходзіць з 15 па 21 верасня. У сувязі з гэтым плануюцца сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, воінамі-інтэрнацыяналістамі. Будуць працягнуты работы па добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў пахавання абаронцаў Айчыны і ахвяраў вайны. Як і ў папярэднія гады, будуць наладжвацца спартыўныя мерапрыемствы, паходы, экскурсіі па месцах баявой і працоўнай славы, родным краі.

Тэма міру будзе абмяркоўвацца на гадзінах інфармавання, у працоўных калектывах, для школьнікаў, навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15  будуць праводзіцца гутаркі, канферэнцыі, наладжвацца выставы.

Сёння народы ўсяго свету, у тым ліку і жыхары Кіраўшчыны, будуць гаварыць аб міры, яго захаванні. Спадзяюся, што і ў далейшым мы ўсе разам будзем працаваць па яго ўмацаванні, прапагандзе і ажыццяўленні ў жыццё ідэй міласэрнасці і гуманізму, рэалізацыі высакародных ідэй гуманізму.

У цяперашні складаны час, калі ў свеце неспакойна, калі на тэрыторыі нашых суседзяў чуюцца стралянне і выбухі, абрываюцца жыцці многіх украінцаў, галоўная задача для ўсіх нас  — падтрымліваць імкненні Кіраўніка дзяржавы і рабіць усё, каб не дапусціць варожых дзеянняў на зямлі сінявокай Беларусі, захаваць яе для нашых дзяцей, унукаў, праўнукаў, наступных пакаленняў.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024