На раённым сходзе дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў
Раённы сход дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання адбыўся ў раённым Доме культуры. На парадку дня стаялі наступныя пытанні: “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Кіраўскага раёна за 2011 год — 8 месяцаў 2015 года”; “Аб рабоце мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва”. Па першым пытанні з дакладам выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Адамаў, па другім — старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч.
У рабоце сходу прынялі ўдзел дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, намеснікі старшыні, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дырэктары школ.
На сходзе прысутнічала і выступіла з прамовай член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько.