Развіццё сельскіх рэгіёнаў: Мышкавіцкі сельсавет

Развіццё сельскіх рэгіёнаў: Мышкавіцкі сельсавет

myskovichi KirovskРабота Мышкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна  была разгледжана на сумесным выязным пасяджэнні прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама. Як падкрэсліў ва ўступным слове перад выездам на аб’екты наведвання першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў, дзяржавай надаецца вялікая ўвага развіццю сельскіх тэрыторый дзеля паляпшэння якасці жыцця сяльчан, а таксама справе навядзення парадку на зямлі.

 Навядзенне  парадку на зямлі

Па гэтай важнай тэме размова пачалася адразу, па меры руху аўтобуса з удзельнікамі выязнога пасяджэння па тэрыторыі сельсавета. myskovichi KirovskЯго старшыня Віталь Глекаў інфармаваў аб рабоце, праводзімай сумесна з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага па зносе безгаспадарных дамоў у населеных пунктах, правя-дзенні рэкультывацыі вы-зваліўшыхся зямельных участкаў,  уцягненні іх у севазварот сельгасарганізацыі. Летась былі ўве-дзены ў севазварот 16,5 га такіх земляў. Сёлета, напрыклад, у в.Казулічы, Валосавічы,Стаўпішчы разарана зямельных участкаў агульнай пло-шчай 19 га.

Аб актыўнай дзейнасці ў гэтым напрамку прысутныя пераканаліся, пабываўшы ў в.Суянец.  Яна невялікая, насельніцтва складае 31 чалавек, сярод іх 22 — працаздольнага ўзросту і 9 пенсіянераў. Частку домаўладанняў выкарыстоўваюць пад дачы бабруйчане. myskovichi Kirovsk

У гэтым населеным пункце былі знесены 6 безгаспадарных дамоў: захаваны іх фундаменты,  высечана кустоўе, землі прыведзены ў парадак і ўцягнуты ў севазварот “Рассвета”, іх плошча склала 2,7га. На вызваленых участках была пасеяна кукуруза. На зямельныя ўчасткі плошчай 1,86 га падрыхтаваны дакументы для перадачы ў севазварот гаспадаркі.

myskovichi KirovskАляксандр Багель у размове з удзельнікамі выязнога пасяджэння зрабіў акцэнт на важных для дзейнасці сельгаскааператыва пытаннях. У прыватнасці, актыўна займаючыся кантролем расходу паліва з дапамогай GPS-навігацыі, тут палічылі, што трэба звярнуць увагу і на расход масел, шын і акумулятараў. Назіранні і аналіз паказалі: расходы па гэтых напрамках неапраўдана высокія. Былі запрошаны прадстаўнікі належнай фірмы, разам з імі вы-працаваны напрамкі работы па забеспячэнні кантролю за расходам і рацыянальным выкарыстаннем ГЗМ, шын, акумулятараў.myskovichi Kirovsk

Старшыня гаспадаркі падзяліўся напрацоўкамі па гэтых пытаннях і абяцаў, калі ўсё атрымаецца, падзяліцца вопытам з калегамі.

Далей Аляксандр Багель расказаў аб умовах аплаты працы і падыходах да стымулявання высокапрадукцыйнай працы на жніве, корманарыхтоўцы.  Закрануўшы кадравае пытанне, адзначыў, што праблема з кадрамі ў “Рассвеце” не стаіць. Назіраец-ца пераемнасць па-каленняў, напрык-лад, старэйшыя ме-ханізатары кантра-лююць работу і дысцыплінаванасць маладзейшых, дзеляцца вопытам.

myskovichi  KirovskСтвараюцца належныя ўмовы для работнікаў, у прыватнасці, на машынным двары даводзяцца да ладу бытавыя памяшканні.

Наступны аб’ект вытворчай сферы, які наведалі ўдзельнікі выязнога пасяджэння, — цяплічны камбінат. Аб вопыце вырошчвання агародніны закрытага грунту з выкарыстаннем энергазберагальных тэхналогій расказала галоўны тэхнолаг камбіната Марына Бяляўская.

Яна праінфармавала аб вырошчванні таматаў з дасветкай: гэта робіцца ранняй вясной для павышэння ўраджайнасці.

На гэты дзень ура-джайнасць таматаў складала больш 35 кг з квадратнага метра. А па выніках сезону ў перадавых цяплічніц  яна дахо-дзіла да 65 кг.

Нялёгка было цяпліч-ніцам працаваць пры такой высокай тэмпературы паветра, якая была мінулым летам, вымушаны былі нават змяніць рэжым рабочага дня на камбінаце.

Прысутным паведамілі, што сакавітая прадукцыя цяпліц — агуркі, памідоры — кожныя 10 дзён здаецца на аналіз, прэтэнзій па якасці не маецца.  Па агурках поўнасцю адышлі ад хімічнай абароны, прымяняецца толькі біялагічная. І на таматах спрабуюць асвоіць гэты метад.

Увага — развіццю аб’ектаў сацыяльнай сферы

 Дагледжанай тэрыторыяй і яркімі кветкамі     на клумбах сустрэла ўдзельнікаў выязнога пасяджэння Мышкавіцкая СШ. Яе дырэктар Святлана Шчэрбіч зрабіла акцэнт на тым, якія работы былі выкананы па падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. У прыватнасці, праведзены   рамонт водаправода і каналізацыі, на гэтыя мэты з бюджэту выдаткавана 11 млн. руб. За кошт шэф-скай дапамогі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага  адрамантаваны калідоры, лесвічныяпралёты, пафарбаваны сцены ў калідоры на першым паверсе. На сродкі, сабраныя папячыцельскім саветам і бацькоўскім камі-тэтам, праведзены касметычны рамонт кабінетаў, на сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці адрамантавана спартыўная зала і прыведзены ў парадак надворны гульнявы інвентар і абсталяванне. Асноўная крыніца атрымання пазабюджэтных сродкаў — нарыхтоўка і здача другаснай сыравіны. Па выніках абласнога конкурсу сярод сельскіх школ раёнаў Мышкавіцкая СШ заняла першае месца па зборы макулатуры: за 5 месяцаў вучні сабралі яе 11 т.

Прысутныя агледзелі кабінеты, харч-блок на 90 па-садачных месц, пабывалі ў біб-ліятэцы, школьным музеі імя К.П.Арлоўскага, спартзале.

На тэрыторыі ясляў-садка “Вясёлка” гасцям было прапанавана цікавае падарожжа па экалагічнай сцяжынцы, а ў амфітэатры — прадстаўленне вясёлых клоўнаў. Да-шкалятам утульна і камфортна ў яслях-садку, выхавальнікі праводзяць з імі шмат пазнавальных заняткаў, рухомых гульняў і інш.

У гэтым жа будынку размешчаны раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аб рабоце якога расказала яго кіраўнік Алена Каранкевіч.

Аб арганізацыі воль-нага часу насельніцтва     аг.Мышкавічы і навакольных вёсак ішла размова              ў мясцовым сельскім Доме культуры. Вялікі інтарэс выклікала экскурсія па музеі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

Для павышэння  якасці абслугоўвання

Летась пасля мадэрнізацыі былога гандлёвага цэнтра ў аг.Мышкавічы ўвайшлі ў строй два новыя аб’екты, аздобленыя згодна сучасных патрабаванняў, — гандлёвы цэнтр “Родны кут” і кафэ “Піцэрыя” райспажыўтаварыства. У магазіне сяльчанам прапаноўваецца самы шырокі асартымент тавараў. Як пра-інфармавала старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока, тавараабарот за першае паўгоддзе склаў 2791,2 млн.руб. “Піцэрыя” прадастаўляе несельніцтву магчымасці для адпачынку ў вольны час, арганізацыі сямейных, карпаратыўных урачыстасцей.

У мінулым годзе была праведзена мадэрнізацыя фасаду і заменены ваконныя запаўненні магазіна “Прадукты”, які таксама быў у праграме наведвання. За  6 месяцаў гэтага года тавараабарот тут склаў 1млрд. 800 тыс. руб., тэмп росту — 101,4%. Побач размешчаны нарыхтоўчы пункт, тут     абмяркоўвалася пытан-не арганізацыі закупу лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарастучай, другаснай сыравіны ў насельніцтва.

Задачы на перспектыву

myskovichi KirovskАбмеркаванне пытанняў сацыяльна-эканаміч-нага развіцця рэгіёна працягвалася на пленарным пасяджэнні. Пасля далейшага аналізу паказчыкаў работы СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага былі вызначаны задачы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Ішла таксама размова аб далейшым удасканаленні работы галін сацыяльнай сферы па прадастаўленні адукацыйных, культурна-асветніцкіх, медыцынскіх, фізкультурна-аздараўленчых паслуг, аб развіцці гандлёвага, бытавога абслугоў-вання, паштовай сувязі.myskovichi Kirovsk

Былі ўзняты і праблемныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння.

Рашэннем прэзідыўма райсавета і райвыканкама зацверджаны асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі сельсавета, мерапрыемствы па ўцягненні невыкарыстоўва-емых аб’ектаў нерухомасці ў гаспадарчы абарот на 2015-2017 гады.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота  Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024