Раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”, прайшло ў аграгарадку Паўлавічы

Раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”, прайшло ў аграгарадку Паўлавічы

pavlo

pavlo2

pavlo3

Урачыста, маштабна, узнёсла, відовішчна прайшло ў мінулую суботу  раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”, якое сёлета прымаў аграгарадок Паўлавічы. Ён сустрэў удзельнікаў і гасцей абноўленым: за час падрыхтоўкі да “Дажынак” тут была праведзена значная работа па ўцягненні пустуючых земляў у сельгасабарот, добраўпарадкаванні і навядзенні парадку. Новае аблічча набылі аб’екты вытворчай і сацыяльнай сферы, вуліцы.

Раздзяліць з жыхарамі радасць галоўнага свята хлебаробаў прыбылі ганаровыя госці: кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, начальнік аддзела будаўніцтва ўпраўлення механізацыі і будаўніцтва камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Аляксандр Лапіцкі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Пётр Грыбаноўскі, дэлегацыі Горацкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага раёнаў,  Ленінскага раёна г.Бабруйска, начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскага абласнога ўпраўлення Андрэй Горбель, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйск-     аграмаш” Анатоль Судніковіч, настаяцель храма святой велікамучаніцы Параскевы, іерэй Аляксей. Сярод удзельнікаў “Дажынак” былі ветэраны працы, кіраўнікі сельгасарганізацый мінулых гадоў, кіраўнікі арганізацый раёна.

З самага суботняга рання на пад’ездзе да Паўлавіч і ў аграгарадку адчувалася атмасфера свята: паўсюдна былі каляровыя флагі, цікава выкананыя разнастайныя саламяныя фігуры з сімволікай “Дажынак”, гучала музыка. Працавалі падвор’і сельгасарганізацый раёна, выставы-продажы вырабаў майстроў народнай творчасці, разнастайныя святочныя пляцоўкі, гандлёвыя рады…

Нашым мірным сённяшнім днём, магчымасцю вырошчваць хлеб пад блакітным сонечным небам мы абавязаны тым, хто цаной свайго жыцця адстаяў родную зямлю ў бітве з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ніхто не забытынішто не забыта

Перад пачаткам святочных мерапрыемстваў  адбылася цырымонія ўскладання вянкоў, кветак да брацкай магілы воінаў і партызан у  аг.Паўлавічы. У год 70-годдзя Вялікай Перамогі на гэтай палітай крывёю зямлі была аддадзена даніна глыбокай павагі ўсім, хто мужна змагаўся ў вялікай бітве з агрэсарам.

pavlo4

Аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны распавядалі фотаздымкі, змешчаныя побач на Сцяне Памяці. Вядучыя нагадалі аб гераічнай барацьбе мясцовага насельніцтва з акупантамі. Тут была створана падпольная група, у лесе паблізу вёскі дзейнічаў партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Паўла Рыняка.

За гады вайны ў Паўлавічах былі поўнасцю разбураны культурныя і навучальныя ўстановы, знішчана грамадская гаспадарка. На алтар Перамогі паклалі свае жыцці 209 жыхароў вёсак, уваходзячых у састаў калгаса “Чырвоны баец”.

Пасля заканчэння вайны на тэрыторыі Паўлавіц-кага сельсавета ў розных месцах знаходзіліся свежыя адзіночныя магілы загінуўшых у чэрвені 1944 года воінаў і партызан. Было вырашана ўсе астанкі перанесці ў агульную брацкую магілу. У першы пасляваенны год каля будынка сельскага Савета з’явілася брацкая магіла, дзе былі пахаваны астанкі 44-х воінаў. У 1951 годзе над магілай устанавілі скульптурна-фігурны помнік-абеліск: жанчына-маці смуткуе па сваіх загінуўшых сынах.

У брацкай магіле на паўлавіцкай зямлі пахаваны людзі многіх нацыянальнасцей з многіх куткоў былога Савецкага Саюза, якіх аб’ядноўвала агульная  мэта — абараніць ад ненавіснага ворага сваю Радзіму. Прагучалі іх імёны, у тым ліку партызана А.Р.Герасімовіча з в.Падрэчча нашага раёна.

pavlo5 pavlo6

Памяць загінуўшых пры вызваленні Паўлавіч салдат і афіцэраў была ўшанавана мінутай маўчання. Да брацкай магілы былі ўскладзены вянкі і кветкі.

У храме Святой Вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы іерэй Аляксей правёў падзячны малебен.

Святкуем дажынкі разам”

Святочная калона дэлегацый усіх сельгасарганізацый раёна, у саставе якіх былі перадавікі сёлетняй уборачнай кампаніі — яны вылучаліся па чырвоных стужках — на чале з кіраўніцтвам раёна, ганаровымі гасцямі ў суправаджэнні духавога аркестра рушыла па вуліцы аграгарадка да галоўнай сцэны “Дажынак-2015”. Паабапал дарогі іх віталі мясцовыя жыхары, кіраўчане, моладзь, дзеці з рознакаляровымі паветранымі шарамі.

Права здаць рапарт аб заканчэнні ўборкі ўраджаю сёлетняга года і адкрыцця раённага свята “Дажынкі-2015” старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву было прадастаўлена ганаровай групе пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у саставе дырэктара райаграпрамтэхзабеспячэння Мікалая Чаранкова, старшынь СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандра Багеля і “Калгас “Ніва” Івана Рыняка, старшага камбайнера СВК“Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Мікалая Белакурскага, старшага камбайнера Аляксандра Сідарэнкі і камбайнера Аляксандра Тылінскага з РАПТЗ.

Раённае свята “Дажынкі-2015” аб’яўляецца адкрытым! Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

На сцэне разгортваецца кампазіцыя святкавання дажынак з ранейшых часоў. Дажыначны сноп ураджаю 2015 года ўручаецца Аляксандру Бутараву.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і ад сябе асабіста кіраўнік раёна павіншаваў усіх з заканчэннем уборачнай кампаніі, адным з важнейшых этапаў сельскагаспадарчых работ.

Аляксандр Бутараў адзначыў у сваёй прамове, што аграрыі Кіраўшчыны —  правераныя прафесіяналы, якія ў складаных умовах неаднаразова пацвярджалі сваё майстэрства.

Уборачная кампанія бягучага года стала сур’ёзным экзаменам для ўсіх. Кіраўскі раён — адзін з найбольш пацярпеўшых у вобласці з-за склаўшыхся кліматычных умоў. Пад ураджай бягучага года, падкрэсліў старшыня райвыканкама, быў праведзены ўвесь комплекс тэхналагічных і арганізацыйных мерапрыемстваў для атрымання максімальнага рэзультата. Дадаткова ўведзена ў сева-зварот 1600 га раней не выкарыстоўваемых земляў. Перагледжана структура пасяўных плошчаў з расшырэннем пасеваў яравога рапсу, пшаніцы, зернебабовых культур. Праведзена сортаабнаўленне. У поўным аб’ёме праведзены ўсе абаронныя мерапрыемствы. Унесены пад патрэбу мінеральныя ўгнаенні. Усе этапы веснавых палявых работ і ўборачнай кампаніі прайшлі на высокім агратэхнічным узроўні.

Уборачная кампанія праходзіла ў няпростых пагодных умовах. Асноўная нагрузка легла на механізатараў, якія ў 35-градусную спякоту праводзілі ўвесь комплекс сельскагаспадарчых работ.

Працаўнікі змаглі вырасціць і ўбраць ураджай збожжавых і зернебабовых культур у колькасці каля 45 тыс. т, выканаўшы дзяржзаказ па пастаўках збожжа ў поўным аб’ёме. У гэты вынік укладзена праца кіраўнікоў, механізатараў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў, паляводаў, а таксама работнікаў арганізацый раёна, якія традыцыйна прымаюць удзел ва ўборачнай кампаніі. 67 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў працавалі на хлебнай ніве, 59 вадзіцеляў былі заняты на адвозцы збожжа ад камбайнаў. 19 экіпажаў маюць на сваім рахунку больш 1 тыс.т намалочанага збожжа, 5 экіпажаў пераадолелі 1,5-тысячны рубеж. 22 вадзіцелі перавезлі больш 1 тыс. т збожжа, 3 вадзіцелі — больш 2 тыс. т. Кіраўчане сталі першымі у Магілёўскай вобласці сярод экіпажаў, намала-ціўшых 1 тыс. т. збожжа на айчынных камбайнах. Найвышэйшай прадукцыйнасці дасягнулі экіпажы РАПТЗ у саставе Ула-дзіміра і Дзмітрыя Комараў, Валянціна Сулімскага і Юрыя Русецкага, СВК “Калгас “Ніва” — Дзмітрыя Прэнза і Уладзіміра Лебедзева.

У раённым спаборніцтве першым пера-адолеў тысячны рубеж па намалоце рассветаўскі экіпаж у саставе Івана Салановіча і Івана Багеля. Дастойна спрацавалі маладыя вадзіцелі: першымі тысячнікамі па перавозцы збожжа ад камбайнаў сталі нівавец Андрэй Храпянкоў і рассветавец Дзяніс Сакабіцкі. А Мікалай Белакурскі з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага стаў лідарам жніва- 2015. Лепшых вынікаў сярод вадзіцеляў дасягнуў Леанід Сямёнаў з СВК “Калгас “Ніва”. Дастойныя рэзультаты, як падкрэсліў Аляксандр Бутараў, маюць і многія іншыя работнікі.

Адзначыўшы, што ў ходзе падрыхтоўкі да свята аграгарадок Паўлавічы набыў новае аблічча і стаў адным з лепшых сельскіх населеных пунктаў раёна, старшыня райвыканкама падзякаваў кіраўнікам арганізацый і ўстаноў раёна, органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадстаўнікам духавенства, жыхарам аграгарадка і ўсім, хто прымаў непасрэдны ўдзел у  абнаўленні населенага пункта, хто ствараў камфортныя ўмовы для сяльчан.

Аляксандр Бутараў ад імя жыхароў раёна выказаў удзячнасць Магілёўскаму абласному выканаўчаму камітэту за асаблівую ўвагу да раёна, высокі давер, які яму аказваецца, і падтрымку ў вырашэнні многіх важных пытанняў.

Шмат добрых і ўдзячных слоў прагучала ў адрас ветэранаў сельгасвытворчасці, кіраўнікоў раёна і арганізацый мінулых гадоў (ім былі паднесены кветкі і памятныя падарункі). “Дзякуючы вам у раёна маецца вялікі патэнцыял, створана матэрыяльна-тэхнічная база для паспяховага развіцця сельскагаспадарчай галіны і выхаду на новыя дасягненні. Упэўнены, што назапашаны вопыт, веды, любоў да зямлі стануць залогам для новых працоўных здзяйсненняў і вытворчых рэкордаў, а гэта з’явіцца моцным штуршком для далейшага эканамічнага развіцця раёна, надзейным гарантам стабільнасці ў грамадстве і павышэння дабрабыту працаўнікоў вёскі”, — адзначыў Аляксандр Бутараў.

Напрыканцы сваёй прамовы ён выказаў хлебаробам шчырую ўдзячнасць за нялёгкую, але высакародную сялянскую працу, дзякуючы якой папаўняюцца засекі краіны, умацоўваецца эканоміка і забяспечваецца сацыяльная падтрымка насельніцтва.

Аляксандру Бутараву быў уручаны святочны каравай ад усіх працаўнікоў раёна як сімвал багацця і славы. Апладысментамі сустрэлі прысутныя дажыначныя снапы і караваі ўсіх гаспадарак Кіраўшчыны.

Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін ад імя абласнога выканаўчага камітэта і па даручэнні  губернатара Уладзіміра Даманеўскага павіншаваў усіх з галоўным святам хлебаробаў, а таксама выказаў удзячнасць аграрыям раёна за самаадданую працу, той уклад, які Кіраўшчына штогод уносіць у развіццё АПК вобласці, павышэнне дабрабыту людзей.

За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Ганаровай граматай аблвыканкама быў узнагароджаны трактарыст-машыніст РАПТЗ Сяргей Чудапал, грашовымі прэміямі аблвыканкама — вадзіцель СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Генадзь Гукаў, трактарыст-машыніст СВК “Добасна-агра” Рыгор Шэлегаў.

За значны ўклад у агульны абласны каравай хлебаробам раёна падзякаваў начальнік аддзела будаўніцтва ўпраўлення механізацыі і будаўніцтва аблсельгасхарчу Аляксандр Лапіцкі і ўручыў Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні начальніку раённай інспекцыі, галоўнаму дзяржаўнаму інжынеру-інспектару Дзяржтэхнагляду райсельгасхарчу Мікалаю Пархамовічу, начальніку аддзела гандлю і харчавання РАПТЗ Раісе Русецкай, трактарысту-машыністу КСУП “Жылічы” Аляксандру Кісялёву, трактарысту-машыністу СВК “Калгас “Ніва” Дзмітрыю Прэнзу, аператару зернесушыльнай  устаноўкі СГФ “Чыгірынка” Міхаілу Даманцэвічу.

Далей эстафету віншаванняў працягваў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Пётр Грыбаноўскі. Ён падкрэсліў, што падчас жніва ў цэнтры ўвагі быў чалавек працы. Прафсаюзы сумесна з органамі выканаўчай улады  рабілі ўсё магчымае, каб стварыць камфортныя ўмовы працы. Невыпадкова ў раёне і ў цэлым па вобласці ўборка ўраджаю прайшла безаварыйна і без траўматызму.

Дыпломы абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК  былі ўручаны старшаму камбайнеру маладзёжнага экіпажа СВК “Чырвоны баец” Андрэю Новіку, вадзіцелю КСУП “Жылічы” Афанасію Маславу, вадзіцелю РАПТЗ Мікалаю Кандрацьеву.

З віншаваннямі за дастойную працу і найлепшымі пажаданнямі да сяльчан звярнуліся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач ЦРБ Алена Круцько і дэпутат Палаты прадстаўнікоў парламента Мікалай Калтуноў: ён уручыў пасведчанне на 3 тыс. кв. м дахавых матэрыялаў для КСУП “Жылічы” яго старшыні Міхаілу Агафонаву.

Свае шчырыя пажаданні аграрыям раёна выказалі госці з рэгіёнаў Магілёўшчыны. Першым віншавальнае слова ўзяў старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір  Піскіжаў, які адзначыў, што вельмі рады зноў быць на  гасціннай кіраўскай зямлі, дзе прыйшлося жыць і працаваць на працягу шасці гадоў.

Уладзімір Уладзіміравіч пажадаў кіраўчанам хлеба на стале і дзіцячага смеху ў кожнай сям’і: няхай дзеці любяць свой родны край, яны — яго будучыня.

Нямала слоў аб дасягненнях Кіраўскага раёна на абласным і рэспубліканскім узроўнях, яго руплівых працаўніках  выказалі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Осіпаў, намеснік старшыні Быхаўскага райвыканкама Уладзіслаў Грыбанаў, намеснік старшыні Глускага райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска Аляксандр Лісоўскі.

Начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскага абласнога ўпраўлення, наш зямляк Андрэй Горбель уручыў дыпломы “За партнёрства, праверанае часам” кіраўнікам СВК “Калгас “Ніва” Івану Рыняку і КСУП “Жылічы” Міхаілу Агафонаву. Намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйск-аграмаш” Анатоль Судніковіч у падарунак раёну паднёс сертыфікат на правядзенне гаспадарчых выпрабаванняў новай машыны раздатчыка-змяшальніка кармоў.

Наступным блокам святочнай праграмы было ўшанаванне пераможцаў  раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2015 год (адпаведнае рашэнне райвыканкама было надрукавана ў мінулым нумары “Кіраўца”). Пад шчырыя апладысменты прысутных героі жніва ўзнімаліся на святочную сцэну, ім уручаліся дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі.

Ад імя дэпутацкага корпусу віншаванні і пажаданні галоўным віноўнікам урачыстасцей выказала старшыня райсавета дэпутатаў Надзея Каранкевіч. Ганаровыя граматы райсавета дэпутатаў яна ўручыла дзвюм жанчынам, якія з’яўляюцца не толькі добрымі матулямі, жонкамі, гаспадынямі, забяспечваюць надзейны тыл дзеля таго, каб у моцнай паловы сем’яў праца ладзілася, але і з’яўляюцца актыўнымі ўдзельніцамі добрых спраў, якія ладзяцца ў Дабаснянскім і Мышкавіцкім сельсаветах, дзе яны пражываюць,  — Наталлі Храмянковай, памочніцы выхавальніка раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку в.Лёўкавічы, і Алене Дрозд, вагаўшчыку СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер за дасягненне высокіх вынікаў на ўборцы ўраджаю-2015 аб’явіў падзяку: старшаму камбайнеру і камбайнеру РАПТЗ Уладзіміру і Дзмітрыю Комарам, галоўнаму аграному СВК “Калгас “Ніва” Аляксею Семашкевічу, галоўнаму інжынеру СВК “Калгас “Беларусь” Васілю Тарабуеву. За якасную арганізацыю грамадскага харчавання для работнікаў, занятых на ўборачных работах, падзяку таксама атрымаў калектыў грамхарчу “Рассвета” на чале са Святланай Бяляўскай.

Яркай падзеяй свята стала ўшанаванне працоўных дынастый, сімвалізуючых пераемнасць пакаленняў хлебаробаў. На сцэну ўзняліся бацькі і сыны: Комары —Уладзімір, Дзмітрый і Мікалай з РАПТЗ, Юхнаўцы — Міхаіл і Сяргей з СГФ “Чыгірынка”, Дразды — Мікалай і Андрэй з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Бычковы — Юрый і Яўген з СВК “Добасна-агра”, Бычковы — Уладзімір і Аляксандр з КСУП “Жылічы”. Падарункі ім уручыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў.

Далей усе віталі на сцэне самых маладых камбайнера і вадзіцеля жніва-2015 — рассветаўцаў Андрэя Дразда і Арцёма Глазоўскага, а таксама ніваўца Аляксандра Петранкова, для якога сёлетняе жніво было 35-м.

Памятны вымпел раёна “Дажынкі-2015” быў уручаны старшыні СВК “Чырвоны баец” Івану Пігулеўскаму, а пераходны вымпел “Дажынкі-2016” атрымаў старшыня СВК “Калгас “Ніва” Іван Рыняк: у наступным годзе свята працаўнікоў вёскі прыме аграгарадок Барсукі.

На працягу ўсёй праграмы раённага свята працаўнікоў вёскі “Святкуем дажынкі разам” гучалі музычныя прывітанні: іх дарылі хлебаробам культработнікі, удзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна, дзеці.

Да позняга вечара доўжылася праграма свята.  Яна была разлічана на розныя густы і ўзросты: праводзіліся конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы. Многім прыйшліся да спадобы катанне на конях, атракцыёны, выступленні на канцэртных пляцоўках. Народу было шмат: сюды прыехала нямала кіраўчан, жыхароў вёсак раёна. А завяршыўся гэты насычаны і цікавы дзень маляўнічым святочным фейерверкам і дыскатэкай.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Больше фото в нашей группе в VK 

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024