Якая гатоўнасць да ацяпляльнага перыяду?

Якая гатоўнасць   да ацяпляльнага перыяду?

lesn4

Заканчваецца верасень. Не за гарамі паніжэнне тэмпературы паветра, пачатак ацяпляльнага перыяду. Магчыма, ужо першыя халады паставяць ацэнку ўсім службам, якія адказваюць за пастаўку цеплаэнергіі ва ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы, а таксама ў жыллёвы фонд. Дарэчы, з 17 жніўня па 18 верасня ў раёне праводзіўся месячнік па тэхнічным абслугоўванні жыллёвага фонду.
Аб тым, што канкрэтна было зроблена камунальнікамі, каб жыхары раёна не адчувалі нязручнасці ў халодны сезон, каб ім было ўтульна і на рабоце, і дома, мы папрасілі расказаць вядучага інжынера жыллёвага фонду УКП “Жылкамгас” Сяргея ЧАБАНА:
— Трэба адзначыць, што ў адпаведнасці з мерапрыемствамі, зацверджанымі рашэннем райвыканкама №11-4 ад 15.05.2015 г. “Аб выніках прайшоўшага ацяпляльнага сезону і задачах па падрыхтоўцы галін народнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду 2015-2016 г.г.”, акрэслены аб’ём работ камунальнікамі выкананы ў вызначаны тэрмін. Для гэтага на прадпрыемстве была створана рабочая група, якая ажыццяўляла сваю дзейнасць згодна распрацаванага плана. Своечасова праведзена абучэнне і праверка ведаў усяго абслугоўваючага персаналу кацельняў, а таксама асоб, адказных за спраўны стан і бяспечную эксплуатацыю кацельнай гаспадаркі. Энергетычныя аб’екты ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны кваліфікаванымі работнікамі. Акрамя гэтага створаны неабходны запас матэрыялаў і абсталявання для ўхілення магчымых аварыйных сітуацый на аб’ектах прадпрыемства.
Адказна падышлі да прафілактычнага рамонту ўсіх 70 катлоў і 24 кацельняў. Дарэчы, у бягучым годзе знята з пашпартызацыі кацельня “Дзіцячы садок №2” у сувязі з падключэннем яе да цеплавых сетак кацельні “Кіраўск-Лён”. Таксама былі прачышчаны ўнутраныя паверхні катлоў, абследаваны 3 дымавыя трубы, выпрабавана абсталяванне ўсіх кацельняў.
Акрамя гэтага ажыццёўлены гідраўлічныя выпрабаванні цеплавых сетак працягласцю 52,7 км, а на 25 км — на разліковую тэмпературу.
— Сяргей Міхайлавіч, раскажыце, калі ласка, аб захадах, якія на прадпрыемстве прадпрымаліся дзеля эканоміі энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў?
— Сёлета значную ўвагу надалі замене неэфектыўных катлоў. Зараз на завяршальнай стадыі работы па замене катла на кацельні “Лёўкавічы”. У ліцэі №15 устаноўлены кацёл на мясцовых відах паліва з механічнай загрузкай тэхналагічнай шчэпкі, што дазволіла скараціць колькасць аператараў. Шчэпку вырабляем самі, а недастатковую колькасць будзем закупляць у ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”.
— Мяркуючы па папярэдніх зімах, можна сказаць, што перабояў з падачай цяпла не было. Якім чынам плануецца сёлета забеспечыць спажыўцоў неабходным тэмпературным рэжымам?
— Для таго, каб бесперабойна падавалася цяпло спажыўцам, да канца бягучага года неабходна мець 14400 м3 дроў, 900 м3 шчэпкі. Пры гэтым, ужо да 1 кастрычніка трэба запяспечыць запасы паліва: 8700 м3 дроў і 3900 м3 шчэпкі. На сённяшні дзень ужо маецца значна больш, чым планавалася.
Для таго, каб не было праблем з запасам паліва, на прадпрыемстве створана брыгада. Кожны дзень работнікі выязджаюць у лес, грузяць на транспарт нарыхтаваную леснікамі драўніну і дастаўляюць на кацельні.
— Сяргей Міхайлавіч, скажыце, калі ласка, якія работы ў бягучым годзе вяліся па падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду жыллёвага фонду?
— Усяго нам было запланавана падрыхтаваць 123 дамы агульнай плошчай 117,8 тыс.м2. Да ацяпляльнага сезону ўжо гатовы 98 дамоў (93,2 тыс. м2). Прамыты сістэмы ацяплення ў 24 шматкватэрных жылых дамах у горадзе і аг.Жылічы. У 72 шматкватэрных жылых дамах ажыццёўлены прафілактычны рамонт сістэм ацяплення. Адрамантавана 15 цеплапунктаў у Кіраўску і Жылічах, а таксама 22 м3 цеплавой ізаляцыі ў падвалах дамоў.
Таксама ў райцэнтры адрамантаваны дахі дамоў №№5, 71 па вул.Гагарына, №2 па вул. К.Маркса, №1 па вул.Міру, №3А па 1-му зав.Камарова, а ў аг.Жылічы — №№1, 3, 5, 7 па вул.Ядлоўскага і №№2, 4 па вул.Савецкай. Правялі рамонт 330 метраў пагонных стыкаў сценавых панеляў.
Акрамя гэтага зашклілі месцы агульнага карыстання (40 м2), адноўлена сістэма ацяплення лесвічных клетак у д. №1 па вул.Валадарскага горада, у 12 дамах адрамантавана электраправодка асвятлення месцаў агульнага карыстання.
— У пэўнай ступені падача цяпла залежыць ад спраўнасці водаправодных сетак…
— Каб не было нараканняў з боку спажыўцоў, праведзены значны аб’ём работ: правераны водаправодныя сеткі на адлегласці 91 км (19 км прамыты), 69 вулічных водаразборных калонак і 38 адрамантаваны, даведзены да ладу воданапорныя вежы, пажарныя гідранты і інш.
— Сяргей Міхайлавіч, будзем спадзявацца, што прадстаячы ацяпляльны перыяд пройдзе належным чынам і нікому не прынясе засмучэнняў…
— Мы будзем рабіць усё ад нас залежачае, каб не было нараканняў з боку спажыўцоў.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024