Адзіны дзень інфармавання
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 15 кастрычніка бягучага года. Яго тэмы — “Мацярынства — аснова сям’і і грамадства”; “Папярэджванне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту ў цёмны час сутак, аператыўнае становішча ў вобласці за 9 месяцаў 2015 г.”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства, выступяць па вызначаных тэмах, адкажуць на пытанні.