Галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Кіраўскім раёне
Галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць сёння ў Кіраўскім раёне на 29 участках для галасавання, у тым ліку на двух закрытых, размешчаных у Кіраўскай цэнтральнай раённай бальніцы і санаторыі імя К.П.Арлоўскага СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняў старшыня Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Бутараў: ён прагаласаваў на Кіраўскім участку для галасавання №3, размешчаным у гімназіі г.Кіраўска.
З самай раніцы ў горадзе і сельскіх населеных пунктах пануе святочная атмасфера. Іграе музыка, працуе гандаль, на ўчастках для галасавання і адкрытых пляцоўках выступаюць удзельнікі мастацкай самадзейнасці.
Выбаршчыкі вылучаюцца актыўнасцю. На ўчасткі для галасавання прыходзяць цэлымі сем’ямі, з дзецьмі.