Каб вочы мамы свяціліся шчасцем…

Каб вочы мамы  свяціліся шчасцем…

pervoeslovo

Матуля — прыгожае і мілагучнае слова, колькі ў ім цеплыні і кахання! Пра маму можна гаварыць бясконца: яе прыгожыя вочы, залатыя рукі, пяшчотны і заспакойваючы голас, добры характар. У любую хвіліну яна сэрцам і душою са сваімі дзецьмі: радуецца іх дасягненням, перажывае, калі ў іх не ўсё ладзіцца, падтрымлівае ў цяжкі час.

Усе гэтыя словы маюць самае непасрэднае дачыненне да кіраўчанкі Наталлі Хралянковай. Яна для трох сваіх сыноў — пятнаццацігадовага Яўгенія, трынаццацігадовага Аляксея і гадавалага Ягоркі — самая лепшая ў свеце матуля.
Зразумела, што быць мнагадзетнай маці — нялёгкая штодзённая праца: трэба быць і педагогам, і кухаркай, і медсястрой, але для Наталлі заўсёды надзейнай апорай і памочнікам ва ўсіх справах быў і застаецца муж Сяргей. У шлюбе Хралянковы ўжо шаснаццаць гадоў. Яны заўсёды марылі, што ў іх будзе вялікая і дружная сям’я: так яно і здарылася.
Сапраўднымі памочнікамі для Наталлі сталі і Жэня з Лёшам: канешне ж, ім больш падабаецца разам з татам займацца мужчынскай справай, аднак яны заўсёды дапамагаюць і маці — і ў пакоях прыбяруць, і посуд памыюць, і з маленькім брацікам пагуляюць. А як весела на кухні Хралянковых, калі яны збіраюцца разам, каб прыгатаваць любімую ўсімі страву — дамашнія пельмені. З задавальненнем усё сямейства выбіраецца адпачыць на прыроду: хлопчыкі з татам вудзяць рыбу, смажаць шашлыкі, а маці пры гэтым любуецца сваімі мужчынамі.
Самыя чакаемыя для іх сямейныя святы: Новы год і дні нараджэнняў. Рыхтуюцца ўсе разам: мужчыны робяць пакупкі, а потым дапамагаюць гаспадыні дома гатаваць розныя прысмакі і накрываць на стол.
Асабліва пяшчотныя і кранаючыя да глыбіні душы для Наталлі святы — Дзень маці і 8 Сакавіка: яе дарагія мужчыны дораць прыгожыя кветкі і падарункі. Акрамя таго, старэйшы Жэня заўсёды на з’эканомленыя ім грошы купляе матулі штосьці прыемнае і неабходнае, а Аляксей, які вельмі любіць займацца лепкай, абавязкова дорыць выраб, зроблены ўласнымі рукамі. Для Наталлі гэтыя дзіцячыя падарункі — самая найвялікшая каштоўнасць у свеце.
У сям’і Хралянковых уладараць згода і каханне, а адносіны паміж блізкімі будуюцца на павазе і ўзаемаразуменні. Выхоўваючы сваіх дзяцей, Наталля і Сяргей ніколі не навязваюць ім сваiх меркаванняў, даюць магчымасць самiм рабiць выбар ва ўсiм. Так, Жэня ўжо навучаецца ў ліцэі, марыць хутчэй атрымаць прафесію і стаць для бацькоў сапраўднай апорай у жыцці.
Нягледзячы на ўсе сямейныя клопаты, Наталля Хралянкова з задавальненнем удзельнічае ў грамадскім жыцці: так, на адбыўшыхся выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўлялася старшынёй участковай камісіі Букінскага ўчастка для галасавання №6 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Спакойная, ураўнаважаная, самадастатковая, з іскрынкай у вачах, прыемным позіркам, прыгожая і жаноцкая — такая яна, Наталля Хралянкова, мнагадзетная маці.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024