У атмасферы цеплыні і шчырасці

У атмасферы  цеплыні і шчырасці

_MG_0884

Раніца 14 кастрычніка 2015 года. Лагодныя сонечныя прамяні асвятляюць купалы Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска. У паветры — падбадзёрваючы подых лёгкай восеньскай прахалоды, пераплецены з гаючай душу Божай ласкай і адчуваннем чагосьці вялікага і ўрачыстага. Праваслаўныя кіраўчане спяшаюцца ў храм, каб аб’яднацца ў агульнай малітве падчас прастольнага свята.

Трапяткое хваляванне перад надыходам Покрыва Прасвятой Багародзіцы на прыходзе адчувалася ўжо напярэдадні. Як руплівая гаспадыня рыхтуе дом да сямейных урачыстасцей, наводзіць у ім чысціню і парадак, так і прыхаджане даводзілі ўсё да ладу: рамантавалі, прыбіралі, упрыгожвалі кветкамі. Тым больш, на ўрачыстасць чакалі ганаровых гасцей.
У праваслаўных, сустракаючы свята, важна — у першую чаргу, падрыхтаваць душу. Ужо падчас перадсвяточнай вячэрняй службы Свята-Пакроўская царква сабрала шмат прыхаджан. Залацістае полымя свечак, урачыстыя царкоўныя спевы, малітвы, якія ўзвышаюць і асвятляюць, ціхае і гаючае таінства споведзі, а таксама нябачная погляду, аднак недзе ў глыбіні душы адчуваемая прысутнасць Божай Маці, міласціва расцілаючай свой святы Покрыў над малітвеннікамі. Хтосьці адчуваў гэта ўсёй душой, хтосьці, магчыма, і не разумеў, што блізкі да такога пачуцця, для кагосьці — гэта першыя спробы сэрцам дакрануцца да Божай ласкі. У дзень свята з хваляваннем і асаблівай цеплынёй веруючыя кіраўчане сустракалі епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, які ўзначаліў святочную Божую літургію. Яму саслужылі сакратар епархіі, настаяцель Бабруйскага Іверскага храма протаіерэй Сергій Каравінскі, настаяцель Кіраўскай Свята-Пакроўскай царквы іерэй Дзімітрый Первій, настаяцель Мышкавіцкага Свята-Троіцкага храма іерэй Аляксій Замбрыжыцкі, іншае духавенства Бабруйскай епархіі.
На святочнай Божай літургіі прысутнічалі ганаровыя госці, сярод якіх — старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, іншыя прадстаўнікі райвыканкама.
Пасля літургіі веруючыя аб’ядналіся ў хрэсны ход вакол храма. Падчас яго епіскап Серафім акрапіў святкуючых святой вадой, у кропельках якой — і Божая ласка, і міласць Багародзіцы, і радасць для душы і цела, а затым павіншаваў прыхаджан са святам.
Вучні нядзельнай школы пад кіраўніцтвам яе дырэктара Юліі Гукавай падрыхтавалі прадстаўленне лялечнага тэатра, гледачамі якога былі ў ліку іншых правячы архіерэй і старшыня райвыканкама. Вершы-віншаванні прачыталі выхаванцы Школы Праваслаўя для дзяцей “Анёльчык”, якая працуе на базе ясляў-садка №4 г.Кіраўска, а таксама рабяты з цэнтра духоўнага выхавання ліцэя №15 пад кіраўніцтвам Валянціны Грузд. Дзеткі і моладзь паднеслі епіскапу Серафіму і Аляксандру Бутараву сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, і кветкі.
Па традыцыі, закладзенай нашымі далёкімі праваслаўнымі продкамі, падчас храмавых святаў было прынята адорваць прыхаджан пачастункамі. Данесена гэта добрая традыцыя і да нашых дзён. Сястрыцтва Свята-Пакроўскага храма накрыла прама ў двары сталы, на якіх былі і бульбачка, і салаты, і агародніна, і салодкія пачастункі. На свежым паветры, пад шчодрымі сонечнымі промнямі прыхаджане адведвалі прыгатаванае, віншавалі адзін аднаго, дзяліліся ўражаннямі. Далучыліся да агульнай святочнай трапезы наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН, а таксама рабяты з Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі падарункі ад прыхаджан у гонар свята — школьныя прылады.
Для праваслаўных кіраўчан сярод царкоўных святаў Покрыў Прасвятой Багародзіцы — адно з самых значных. У яго аснове — падзея, якая ўмацоўвае веру ў бязмежную сілу і міласць Нябёсаў. Людзі веруюць, што малітвы, узнесеныя да Божай Маці ў гэты дзень, абавязкова будуць пачутыя. Сёлетняе свята, падчас якога Багародзіца аб’яднала ў агульную малітву і прыхаджан, і ганаровых гасцей Свята-Пакроўскага храма, пакінула шмат душэўнай цеплыні і шчырасці. Няхай Прасвятая Багаро-дзіца і надалей пакрывае Кіраўскую зямлю ад усялякага зла Святым Сваім амафорам.

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Образование

«Первые шаги в агробизнес»: профсоюзный форум в Горках

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024