Для дасягнення новых рубяжоў

Для дасягнення  новых рубяжоў

_MG_4941 _MG_5343 _MG_5375 _MG_5393

Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Мышкавіцкім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якое сабраліся працаўнікі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і госці. Сярод прысутных былі ветэраны працы і тыя, хто сёння прымнажае іх дасягненні ў аграрным сектары і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, на каго раўняецца моладзь. Святочную атмасферу падтрымлівалі выступленні самадзейных артыстаў, маладых талентаў. У фае была размешчана выстава дзіцячых малюнкаў “Мая вёсачка” і мастацкіх вырабаў, працаваў гандаль.

Зыходзячы з таго, што рассветаўцы пастаянна знаходзяцца ў ліку лідараў раённага спаборніцтва як у раслінаводчай, так і ў жывёлагадоўчай галіне, да мясцовых жывёлаводаў прыязджаюць пераймаць вопыт іх калегі не толькі з гаспадарак вобласці, але і рэспублікі, працаваць у сельгасарганізацыі адказна і на станоўчы канчатковы вынік умеюць усе. Калектыў сельгаскааператыва на чале з вопытным кіраўніком Аляксандрам Багелем упэўнены ў заўтрашнім дні і пры любых абставінах рухаецца ўперад.
Рассветаўцам ёсць кім і чым ганарыцца: сельгасарганізацыя паспяхова спраўляецца з пастаўленымі на бягучы год задачамі: нягледзячы на засушлівы год хлебаробы атрымалі найвышэйшую ўраджайнасць у раёне — па 40,8 ц/га, назапашана кармоў на ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па 24,1 ц к.адз., вырашчана агародніны закрытага грунту 4705 т, адкрытага — 2488 т. Ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг атрыманы прыбытак у 17 млрд. 685 млн. руб. Рэнтабельнасць продажу сельгаспрадукцыі склала 5%.
Поспех гаспадаркі ва многім залежыць ад пастаяннай станоўчай дынамікі развіцця гаспадаркі, укаранення перадавых тэхналогій, тэхнічнага пераўзбраення машынна-трактарнага парка.
Як вядома, паспяховы рэзультат у любой справе вызначаюць кадры. Трэба адзначыць, што людзі ў сельгаскааператыве з адказнасцю ставяцца да выканання даручанай справы і месцам сваім даражаць.
На жывёлагадоўчых аб’ектах, машынных дварах, іншых падраздзяленнях пастаянна пад-трымліваецца парадак, у калектыве пануюць узаемаразуменне і падтрымка. Заработная плата пастаянна павялічваецца, прымяняецца натураплата. На належым узроўні вырашаюцца іншыя сацыяльныя пытанні.
У “Рассвеце” за добрасумленную, руплівую працу людзі заўсёды ўшаноў ваюцца. А што гэта так — сведчыла вялікая колькасць выклікаемых на сцэну падчас урачыстага мерапрыемства механізатараў, жывёлаводаў, паляводаў. Пад гучныя апладысменты лепшым працаў-нікам, сапраўдным прафесіяналам сваёй справы ўручаліся грашовыя прэміі, падарункі.
Кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Багель з асаблівай цеплынёй называў прозвішчы знакамітых рассветаўцаў К.П.Арлоўскага, В.К.Старавойтава, дзякуючы якім гаспадарка стала вядомай не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі, а таксама ветэранаў працы Н.У.Бяляўскай, М.Д. Лянкевіча, П.У.Яцкевіча і многіх іншых.
Шчырымі апладысментамі прысутныя ў зале сустракалі прадстаўнікоў сямейнай дынастыі Фаміных — адразу 9 чалавек працуюць у сельгасарганізацыі на розных участках, да справы ставяцца з адказнасцю.
Затым старшыня праўлення падзякаваў кіраў-нікам падраздзяленняў і спецыялістам, механізатарам, жывёлаводам, паляводам за іх стараннасць, разуменне і асабісты ўклад у агульную справу на карысць гаспадаркі. Сярод іх — Генадзь Шэлянгоўскі, Віктар Зайцаў, Канстанцін Пятруша, Мікалай Бандарэнка, Міхаіл Елісеенка, Дзяніс Сакабіцкі, Сяргей Акуленка, Аляксандр Гутараў, Юрый Каранкевіч, Іван Барысёнак, Арцём Глазоўскі, Марыя Бяляўская, Алена Юркавец, Аляксандр Іваніцкі, Галіна Казлова, Кацярына Амбрасёнак, Галіна Лёгкая, Ірына Сушко, Валянціна Клімовіч, Вахтанг Чэдзія, Віктар Іванец, Святлана Бяляўская, Вольга Пішчаліна, Анатоль Балюк. Каб пералічыць прозвішчы ўсіх руплівых рассветаўцаў, якія былі названы падчас святочнага мерапрыемства, не хопіць газетнай старонкі.
Аляксандр Багель таксама выказаў словы ўдзячнасці калектыву санаторыя на чале з дырэктарам Вольгай Гаршковай, які забяспечвае належныя ўмовы для лячэння і змястоўнага правядзення вольнага часу адпачываючых, пастаянна працуе над напаўняльнасцю ўстановы.
Атрымалі ўзнагароды за выдатную працу рассветаўцы і ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Яго старшыня Віктар Ставер павіншаваў ветэрынарнага фельчара МТК “Кірава” Галіну Шлапакову і старшую медсястру санаторыя Кацярыну Кірэеву з юбілейнымі датамі, уручыў ім падзякі і грашовыя прэміі.
У адрас прысутных у зале гучалі шчырыя словы віншаванняў і пажаданні дабрабыту ў сем’ях, здароўя, каб кожны з іх атрымліваў задавальненне ад даручанай справы і зробленага. Адзначалася, што ў рассветаўцаў шмат цікавых задумак, і зразумела, што іх дасягненне будзе залежаць ад высокай адказнасці і строгай выканальніцкай дысцыпліны — на гэта нацэльвае ўсіх работнікаў праўленне гаспадаркі.
Таццяна
БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024