Слаўны сын сваёй Айчыны

Слаўны сын  сваёй Айчыны

matrman34331

Па склаўшайся традыцыі, у межах святкавання 98-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў в.Стаўпішчы каля магілы ўдзельніка падзей 1917-га года І.Ф.Пятрушы адбыўся мітынг-рэквіем.
Ушанаваць памяць дастойнага сына сваёй зямлі сабраліся: намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыні і прадстаўнікі раённых арганізацый ГА “Белая Русь”, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, вучні гімназіі горада і Мышкавіцкай СШ, грамад-скасць і мясцовыя жыхары.

Вядучыя мерапрыемства нагадалі прысутным аўтабіяграфічныя дадзеныя з жыцця І.Ф.Пятрушы.
Нарадзіўся ён у 1886 годзе ў в.Падрэчча. У 1909 г. быў прызваны на службу ў царскую армію, трапіў матросам на крэйсер “Аўрора”. У 1917 годзе разам з іншымі бальшавікамі Ісідар Пятруша прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і ажыццяўленні Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ён быў абраны старшынёй судовага рэвалюцыйнага камітэта.
На сваю малую радзіму І.Ф.Пятруша вярнуўся вясной 1918 г. Тут вялася жорсткая барацьба з нямецкімі і польскімі інтэрвентамі, і адважны сын сваёй Айчыны разам з мясцовымі бальшавікамі актыўна ўключыўся ў барацьбу супраць ворагаў савецкай улады. 11 кастрычніка 1919 г. у адным з баёй каля в.Гута абарвалася жыццё адважнага барацьбіта. Ісідару Фёдаравічу было 33 гады. Пахаваны ён быў на мясцовых могілках. Пазней, у 1967 г., было прынята рашэнне перазахаваць астанкі мужнага воіна побач з будынкам мясцовай школы, каб удзячныя нашчадкі ўшаноўвалі памяць героя, даглядалі пахаванне. І хаця няма той навучальнай установы, але на магіле І.Ф.Пятрушы заўсёды належны парадак.
Са словамі віншаванняў з нагоды Кастрычніцкага свята да прысутных на мітынгу звярнулася Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што падзеі 1917 года і да сённяшняга часу не страцілі свайго значэння ў сусветнай гісторыі і актуальнасці ў жыцці кожнага з нас. Бясплатная адукацыя, медыцынскае абслугоўванне, 8-гадзінны рабочы дзень, роўнасць грамадзянскіх правоў мужчын і жанчын — заваёвы той пары. Для людзей старэйшага пакалення 7 лістапада — гэта сімвал працоўнага гераізму першых пяцігодак, воінскага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, значных дасягненняў у жыцці грамадства ў пасляваенныя гады.
— Сёння беларусы будуюць сацыяльна арыентаваную дзяржаву, у аснове якой па-ранейшаму павага да людзей працы, захаванне ідэалаў роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, імкненне да ўзаемаразумення і адзінства ў імя развіцця і працвітання Беларусі, — падкрэсліла ў заключэнні Галіна Слабоднікава.
Звяртаючыся да прысутных, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года з’явілася адной з самых значных падзей XX стагоддзя, якая карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі развіцця чалавецтва. Людзі атрымалі права ўдзельнічаць у кіраванні краінай праз новыя органы ўлады — Саветы. Усё гэта ў далейшым дазволіла нашай краіне стаць суверэннай і незалежнай дзяржавай.
— І сёння мы, беларусы, павінны прымаць самы актыўны ўдзел у развіцці нашай Беларусі, умацоўваць яе эканоміку, берагчы культурную спадчыну, — адзначыў прамоўца.
Ад імя моладзі раёна да ўдзельнікаў мітынгу звярнулася вучаніца гімназіі горада Дар’я Вароніч. Яна адзначыла, што мы, сучаснае пакаленне, не маем права выкрэсліваць гэтае свята з гісторыі нашай краіны. Дзякуючы кастрычніцкім падзеям простыя людзі атрымалі многія правы і свабоды, а нашы дзеды і прадзеды змаглі захаваць і пакінуць нашчадкам неацэнны скарб — жыць, вучыцца і працаваць у незалежнай дзяржаве.
На магілу рэвалюцыянера-земляка ад удзячных нашчадкаў былі ўскладзены кветкі. Светлая памяць былога матроса крэйсера “Аўрора” І.Ф.Пятрушы была ўшанавана мінутай маўчання.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024