Уладзімір Ляскоў: “Афган… Ён быў у маім жыцці”

Уладзімір Ляскоў: “Афган… Ён быў  у маім жыцці”

_MG_19822-1

Кожны год усё далей адыходзяць у гісторыю падзеі афганскай вайны. Але ім, удзельнікам гэтага лакальнага канфлікту, колькі б часу ні мінула, усё добра памятаецца. Аднак гаварыць аб гэтым ім няпроста: вельмі трывожаць душэўныя раны ад таго, што страцілі нямала сваіх баявых таварышаў, што самім давялося быць на валасок ад смерці…

Уладзімір Ляскоў, з якім карэспандэнты “раёнкі” сустрэліся за некалькі дзён да памятнай даты — чарговай гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана, таксама падчас нашай размовы раз-пораз імкнуўся перавесці гутарку на іншую тэму. Было бачна, што нялёгка даюцца яму гэтыя ўспа-міны аб афганскай камандзіроўцы…

Д ля юнага 18-гадовага сібірака з Цюменскай вобласці Уладзіміра Ляскова служба ў арміі была жаданай і чаканай падзеяй. Пасля заканчэння школы юнак вырашыў звязаць свой лёс з лётна-знішчальнай авіяцыяй: заўсёды марыў аб нябёсах. Аднак, нечаканы “прыгавор” медыкаў у адно імгненне змяніў усе планы. Неба і самалёты так і засталіся для яго марай…

Уладзімір разам са сваім братам падаў дакументы ў тэхнікум. Праз год вучобы, у 1984 г., ён  атрымаў павестку ў армію.

С лужыць юнак трапляе на Далёкі Усход, на савецка-кітайскую граніцу. Разам з таварышамі па службе  ажыццяўляў абарону дзяржаўных рубяжоў,  удзельнічаў у спецаперацыях па недапушчэнні пранікнення на тэрыторыю Савецкага Саюза рознага роду нядобранадзейных асоб.

Будучы фізічна падрыхтаваным, малады воін з лёгкасцю выконваў усе пастаўленыя перад ім задачы. Таму, калі з ліку салдат, маючых спецыяльныя навыкі, адказных і дысцыплінаваных, была сфарміравана мотаманеўраная група, у яе ўключылі і Уладзіміра.

Мірная служба ішла сваім парадкам, так прайшло сем месяцаў. Аднойчы, на пачатку 1985 г., на пастраенні атрада быў зачытаны загад аб накіраванні 300 байцоў (з агульных 1500 чалавек) у Афганістан у трохмесячную камандзіроўку. У іх ліку быў і Уладзімір Ляскоў.

С фарміраванае падраздзяленне байцоў на працягу месяца праходзіла спецпадрыхтоўку. Затым на самалётах іх “перакінулі” ў Туркменістан, дзе зноў быў месяц вучэнняў у набліжаных да рэалій умовах. І вось байцы на ваеннай спецтэхніцы накіраваліся ў Афганістан. Месцам дыслакацыі падраздзялення стала правінцыя Герат.

Па словах Уладзіміра Віктаравіча, адчування таго, што яны трапілі на вайну, спачатку не было, мабыць, не ўсведамлялі, дзе знаходзіліся. Увесь жах афганскага “пекла” адчулі, калі з’явіліся першыя чалавечыя ахвяры… Страціць таго, з кім яшчэ ўчора ты дзяліў паёк і марыў аб хутчэйшым вяртанні дадому … гэта балюча і страшна.

З падраздзялення, у якім праходзіў службу ў Афганістане Уладзімір Ляскоў, 11 яго баявых таварышаў вярнуліся на Радзіму ў цынкавых трунах на “чорных цюльпанах”. Былі сярод іх і землякі-сібіракі.

Дарэчы, пасля вяртання з Афганістана ў Саюз камандзір іх падраздзялення быў узнагароджаны ордэнам за мінімальныя чалавечыя страты пры ўдзеле ў баявых дзеяннях.

Успомніў У.В.Ляскоў выпадак, калі яго сябар за дзвюхгадзінны бой з пякучага брунета ператварыўся ў сівога чалавека. У тую раніцу ў іх быў жорсткі бой з маджахедамі, побач прагрымеў моцны выбух, Уладзіміра і яго сябра кантузіла, апаліла рукі і твар. У тым баі ім пашчасціла застацца ў жывых.

Афганская камандзіроўка Уладзіміра і яго сяброў падыходзіла да заканчэння, хлопцы ўжо ў марах былі ў Савецкім Саюзе. Загрузіўшы ўсё на самаходную спецтэхніку, байцы накіраваліся ў бок савецкай граніцы. Аднак, на паўдарозе камандаванне атрымала загад аб вяртанні вайскоўцаў на месца сваёй ранейшай дыслакацыі ў Афганістан. Аказалася, што большая частка ваеннаслужачых, якая іх змяніла на базе, загінула…

І зноў для Уладзіміра і яго таварышаў пачаліся баявыя дні і ночы: замест трох яны прабылі ў Афганістане доўгіх восем месяцаў…

У спамінаючы час знаходжання на афганскай зямлі, У.В. Ляскоў з цеплынёй гаварыў аб мясцовым насельніцтве, якое было ўдзячна савецкім салдатам за падтрымку і дапамогу. Вайскоўцы шкадавалі мірных афганцаў, якія жылі ў нечалавечых умовах, дзяліліся з імі прадуктамі харчавання, абаранялі ад нападкаў маджахедаў.

Самым памятным для Уладзіміра стаў лістапад 1985 г., калі падраздзяленне, у якім праходзіў службу, было выведзена з Афганістана. Радасць перапаўняла сэрца ад таго, што для іх гэтая вайна скончылася.

На грудзях воіна-інтэрнацыяналіста У.В.Ляскова зіхацяць шматлікія ўзнагароды, сярод іх — медалі “За адвагу” і “За баявыя заслугі”. Яны — яскравае сведчанне слаўнага баявога шляху воіна: шматлікіх удзелаўу спецаперацыях і выездах  “па трывозе”, а таксама сапраўднага подзвігу, калі падчас бою разам з таварышам выцягнулі з-пад абстрэлу параненага афіцэра.

П асля дэмабілізацыі У.В.Ляскоў вярнуўся на Цюменшчыну. Маці да гэтага часу ўжо жыла ў сваякоў у Кіраўску, сюды ж пазней прыехаў і Уладзімір. На працу ўладкаваўся ў “Чырвоны баец” інжынерам-электрыкам. Але прага да вучобы прымусіла яго стаць студэнтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Тут жа ён сустрэў сваю будучую жонку Ніну: яны вучыліся ў адной групе. Спачатку маладыя жылі ў Брэсце, побач з бацькамі Ніны Дзмітрыеўны. Але Уладзіміра Вік-таравіча вельмі цягнула ў Паўлавічы, па-дабаліся яму гэтыя мясціны. У 1992 г.  сям’я Лясковых пераяз-джае на Кіраўшчыну. Пачынаючы з 1998 г., жыццёвы шлях У.В.Ляскова непарыўна звязаны з Паўлавіцкай школай, у якой пра-цуе вартаўніком. Пэўны час, пакуль дазваляла здароўе, вёў заняткі з рабятамі па рукапашным боі.

Т ым, як склаўся лёс, Уладзімір Віктаравіч задаволены. Разам з жонкай выгадавалі сына, далі яму добрую адукацыю, зараз радуюцца маленькай любіміцы, 8-месячнай унучцы Ульяне.  Да гэтага часу У.В.
Ляскоў падтрымлівае сувязь з тымі, з кім давялося быць на Афганскай вайне. Яна назаўсёды звязала іх лёсы сапраўдным мужчынскім сяброўствам.

Людміла СЯМЁНАВАФота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024