Вучаніца 10 класа гімназіі г.Кіраўска Святлана Ісаічкіна заняла трэцяе месца па нямецкай мове.
На 3-м абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах вучаніца 10 класа гімназіі г.Кіраўска Святлана Ісаічкіна заняла трэцяе месца па нямецкай мове. Наперадзе ў дзяўчыны — удзел у заключным этапе.
Святлана — выдатніца вучобы, актывістка. Да кожнай даручанай справы ставіцца з адказнасцю, сярод гімназістаў вылучаецца стараннасцю, уседлівасцю і дапытлівасцю.
Па словах настаўніцы Т.М.Апсіт, яе вучаніца з самага пачатку вывучэння нямецкай мовы праявіла выдатныя здольнасці. Да таго ж, яна пастаянна самастойна павышае ўзровень сваіх ведаў.
Пажадаем Святлане далейшых поспехаў!