У мінулую суботу ў раённым Доме культуры прайшло традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2015 год.

У мінулую суботу ў раённым Доме культуры прайшло традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2015 год.

_MG_5504

“Трудом красив и славен человек!” — пад такой назвай у мінулую суботу ў раённым Доме культуры прайшло традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2015 год.

П авіншаваць працаўнікоў раёна са святам і раздзяліць з імі радасць  урачыстасці прыбылі: кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, дырэктар РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Несцераў, загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі, намеснік галоўнага інжынера ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйск-аграмаш” Віктар Белаглазаў, начальнік упраўлення маркетынгу ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Ігар Марачканіч,   епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Сяргей Каравінскі, прадстаўнікі Першамайскага раёна г.Бабруйска, Горацкага,  Бабруйскага, Асіповіцкага і Быхаўскага раёнаў.

Перад пачаткам мерапрыемства прысутным быў паказаны відэафільм аб  дасягненнях працоўных калектываў Кіраўшчыны ў мінулым годзе, плённай працы яе працаўнікоў, якімі ганарыцца кіраўская зямля.

Затым пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у залу былі вынесены Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, флаг Магілёўскай вобласці і флаг Кіраўскага раёна.

Як сімвал свята, на сцэну выйшлі прадстаўнікі розных прафесій, а ў гэты час пад гукі песні “Гэта Беларусь — краіна мая!” моладзь выканала харэаграфічную кампазіцыю.

Шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас ветэранаў працы, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна мінулых гадоў, чый уклад у развіццё народнай гаспадаркі неацэнны: гэта поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Л.Н. Палевіч, А.У.Серакоў, В.В.Крэс, П.У.Шчэрбіч, Р.З.Каган, С.Р.Груздоў, В.Б.Таркан, І.П.Лазаковіч — ім былі ўручаны кветкі і сувеніры, у іх адрас гучалі шчырыя апладысменты.

Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі святочны каравай ураджаю 2015 года  старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву — як сімвал багацця і стваральнай працы.

_MG_5508

Кіраўнік раёна шчыра вітаў удзельнікаў і гасцей урачыстага мерапрыемства. У сваёй прамове ён адзначыў, што мінулы год быў напружаным і складаным, але ў той жа час плённым, насычаным выніковай працай і высокімі дасягненнямі, прывёў  рэзультаты фінансавай дзейнасці.  Так, летась ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг атрымана 38,2 млрд. рублёў прыбытку пры рэнтабельнасці 4,8%. У складаных пагодных умовах хлебаробы раёна змаглі вырасціць і ўбраць 43 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур, выканаўшы дзяржаўны заказ па пастаўцы збожжа на 105%. Кіраўчане сталі першымі ў Магілёўскай вобласці сярод экіпажаў, намалаціўшых 1 тыс. т збожжа на айчынных камбайнах.

Далей старшыня райвыканкама падкрэсліў, што летась значна больш папярэдняга года вырашчана агародніны адкрытага і закрытага грунту, капусты, пладоў і ягад. Значная заслуга ў гэтым работнікаў цяплічнага камбіната СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, сялянска-фермерскіх гаспадарак.

Высокі ўзровень вытворчасці на працягу апошніх гадоў дэманструюць жывёлаводы. Так, летась надоена звыш 52 тыс. т малака (104,7% да ўзроўню 2014 г.), сярэдні надой на карову склаў 5714 кг, атрымана амаль 5 тыс. т мяса (тэмп росту — 103,5%) — гэта дазваляе нашаму раёну быць лідарам сярод рэгіёнаў Магілёўскай вобласці па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Па выніках 2015 года КСУП “Чырвоны баец” і “Жылічы”, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэх-забеспячэнне” ўвайшлі ў спіс лепшых сельгасарганізацый рэспублікі, забяспечыўшых надой ад каровы звыш 5 тыс. т.

_MG_5228

Значная ўвага, працягваў Аляксандр Бутараў, надавалася ўмацаванню вытворчай базы аграпрамысловага комплексу: было закуплена 52 адзінкі сельскагаспадарчай тэхнікі на 15,7 млрд. рублёў, уведзены ў эксплуатацыю малочна-таварныя фермы ў СВК “Калгас “Ніва” і “Добасна-агра”, КСУП “Барчыцы-агра” і “Жылічы”, 6 радзільных памяшканняў з цэхамі сухастойных кароў, адкормачнік на 160 галоў БРЖ у СГФ “Чыгірынка”. Дзякуючы ўвядзенню ў севазварот невыкарыстоўваемых раней земляў пасяўныя плошчы павялічаны больш чым на 1,5 тыс. га.

Старшыня райвыканкама  адзначыў, што на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна за кошт усіх крыніц фінансавання было зрасходавана звыш 1 трлн. рублёў інвестыцый, што ў 2,6 раза перавышае ўзровень 2014 г.

Ва ўмовах аб’ектыўнага скарачэння аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва ў эксплуатацыю было ўведзена 5,5 тыс. м2 (заданне выканана на 105%), пабудаваны 60-кватэрны жылы дом, 10 індывідуальных жылых дамоў, а таксама 2 аднакватэрныя жылыя дамы ў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Забяспечанасць жыллём на 1 жыхара раёна ў сярэднім  складае 41,7 м2 — гэта амаль на 16 м2 вышэй сярэднерэспубліканскага паказчыка.

Аляксандр Бутараў таксама засяродзіў увагу прысутных на поспехах калектываў арганізацый і ўстаноў камунальнай уласнасці раёна, галін сацыяльнай сферы, назваў прозвішчы вучняў устаноў адукацыі, якія паказалі дастойныя вынікі на абласных і рэспубліканскіх узроўнях.

Кіраўнік раёна акрэсліў задачы, над якімі належыць працаваць у бягучым годзе. Гэта — павелічэнне экспарту тавараў і паслуг, прыцягненне інвестыцый у эканоміку, павышэнне эфектыўнасці сельгасвытворчасці, зніжэнне затрат на вытворчасць прадукцыі на 25% і паляпшэнне яе якасці,  занятасць насельніцтва. У бягучым годзе неабходна павялічыць выручку на 1 працуючага ў сельскай гаспадарцы да 500 млн. рублёў, а па раёне — да   1 млрд. рублёў ці больш чым у 2 разы, заработную плату давесці да 10,5 млн. рублёў.

Задачы, на думку кіраўніка раёна, напружаныя, але пры дакладным выкананні сваіх абавязкаў кожным работнікам, жорсткім забеспячэнні тэхналагічнага працэсу ў вытворчасці і жаданні рухацца наперад, рэальныя для выканання.

_MG_5018

Цёплымі словамі вітаў прысутных у зале  кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін. Ён выказаў удзячнасць працаўнікам Кіраўшчыны — іх уклад у скарбонку дасягненняў Магілёўскай вобласці і Рэспублікі Беларусь адчувальны. Рыгор Варонін адзначыў, што сёлетні год праходзіць пад знакам 75-годдзя гераічнай абароны Магілёва і пажадаў, каб сыны і ўнукі былі дастойныя памяці бацькоў і дзедаў.

Ад імя Магілёўскага выканаўчага камітэта ганаровы госць уручыў Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама галоўнаму тэхнолагу вытворчага ўчастка “Сад” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Алене Юркавец, грашовую прэмію аблвыканкама — аператару па штучным асемяненні жывёлы КСУП “Жылічы” Людміле Гузарэвіч, Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама — дырэктару ААТ “ПМК-97 Вадбуд” Аляксандру Вербінаву.

Затым загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі ўручыў нагрудны знак рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК “За заслугі” дырэктару  ААТ “Кіраўскае   райаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалаю Чаранкову,  Ганаровую грамату Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК — намесніку старшыні СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, старшыні прафкама Наталлі Шапавалавай, а таксама аб’явіў падзяку юрысконсульту ГУКДБП “Кіраўская ПМК-255”, старшыні прафкама Гульнары Барадзіной.

Шчырыя віншаванні ў адрас працаўнікоў Кіраўшчыны выказала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько і ўручыла ў якасці падарунка прынтар прадстаўніку інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” (кіраўнік Ігар Лукашоў).

Ад імя прысутных у зале дэлегацый раёнаў удзельнікаў мерапрыемства вітаў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска Юрый Хілінскі. Ён падкрэсліў, што на Кіраўшчыне жывуць і працуюць людзі, якімі па праву можна ганарыцца: на рахунку Кіраўскага раёна шмат поспехаў і дасягненняў, яны адзначаюцца на абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Многія гады звязвае кіраўчан дружба з Белгародскім раёнам. Аб гэтым адзначалася ў прывітальным адрасе ад Сяргея Цюцюнова, дырэктара Белгародскага навукова-даследчага інстытута сельскай гаспадаркі, змест якога быў зачытаны падчас урачыстага мерапрыемства.

 Затым адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў штогадовага раённага спаборніцтва па выніках 2015 года. Вядучыя агучвалі намінацыі, а  старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў уручаў кіраўнікам калектываў-пераможцаў, а таксама асобных падраздяленняў і атрымаўшым званне “Лепшы па прафесіі” заслужаныя ўзнагароды (аб гэтым раённая газета паведаміла ў спецвыпуску да ўрачыстага мерапрыемства).

_MG_5012

Прэміямі райвыканкама былі ўзнагароджаны выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Веалета Бяляўская і Крысціна Кавалеўская (пераможцы першынства Рэспублікі Беларусь дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі-2015, узнагароджаныя дыпломам ІІ ступені), Ганна Васількова (пераможца спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па веласіпедным спорце на трэку, узнагароджаная дыпломам ІІІ ступені).

У блоку дасягненняў сельскіх Саветаў дэпутатаў цырымонію ўзнагароджвання працягвала старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч.

Далей старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК  Віктар Ставер уручыў Ганаровыя граматы галоўнаму эканамісту СВК “Калгас “Ніва”, намесніку старшыні прафкама Сяргею Гур’янаву і трактарысту-машыністу КСУП “Жылічы” Міхаілу Цітарэнку, а таксама аб’явіў падзяку і ўручыў дыпломы шэрагу работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Паколькі ўрачыстае мерапрыемства праходзіла напярэдадні 8 Сакавіка, у прамовах, выступленнях гучалі светлыя, добрыя словы ў адрас прадстаўніц цудоўнага полу. На сцэну РДК быў вынесены святочны кошык кветак для жанчын Кіраўшчыны ад імя старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава.

За актыўны ўдзел у сацыяльна-культурным, грамадскім жыцці раёна, актыўную жыццёвую пазіцыю Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў была ўзнагароджана санітарка рэнтгенкабінета райбальніцы Алена Комар, каштоўным падарункам — памочнік камбайнера СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Людміла Бяляўская, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Алена Гайдук, старшая медсястра райпаліклінікі Алена Шэлянгоўская.

 2016 год,  як вядома, у рэспубліцы аб’яўлены Годам культуры. Па традыцыі, на сцэне раённага Дома культуры     адбылася сімвалічная сустрэча мінулага  Года моладзі і сёлетняга Года культуры: была перададзена эстафета добрых спраў ад аднаго другому.

Атмасферу сапраўднага свята ў той дзень стваралі культработнікі, выхаванцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Кіраўска, школ мастацтваў, дзіцячых ясляў-садкоў,  самадзейныя артысты Кіраўшчыны. Кожны канцэртны нумар сведчыў аб высокім прафесійным узроўні выступаючых і сустракаўся гучнымі апладысментамі гледачоў.

Фота з мерапрыемства размешчаны ў тэме ФОТАФАКТ. 5 сакавіка ў раённым Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2015 год  https://www.kirovsk.by/2016/03/5-sakavika-ў-rayonnym-dome-kultury-adbylosya-ўrachystae-merapryemstva-prysvechanae-padvyadzennyu-vynikaў-raboty-galin-narodnaj-gaspadarki-rayona-za-2015-god/ і ў фогагалерэі https://www.kirovsk.by/fotogalereya/

Таццяна БАРАДЗІНА

 У мінулую суботу з ранку на плошчы імя Кірава гучала вясёлая музыка, якая запрашала жыхароў і гасцей горада на свята. Тут арганізацыі раёна размясцілі свае сялянскія падвор’і.

Прахожыя з цікавасцю разглядалі выстаўленыя старадаўнія рэчы: вышываныя рушнікі і абрусы, цацкі з тканіны, плеценыя з лазы вырабы і інш. Прысутныя маглі атрымаць асалоду ад спеваў калектываў мастацкай самадзейнасці, а жадаючых пачаставацца рознымі стравамі беларускай кухні чакаў багаты асартымент: гасцям прапанавалі мясныя вырабы, смачныя пірагі і абаранкі, агародніну і мёд. Таксама працавалі гандлёвыя кропкі, дзе можна было набыць прадукцыю Бобруйскага мясакамбіната, агракамбіната “Зара” і іншых.

У фае раённага Дома культуры ўвазе гасцей і ўдзельнікаў свята былі прапанаваны выставы работ майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска. Вельмі прывабліва фотавыстава “Галерэя дасягненняў-2015”, якая адлюстроўвала факты з жыцця і дзейнасці раёна, а таксама самых запамінальных мерапрыемстваў мінулага года. На першым паверсе фае Дома культуры быў шырока разгорнуты фотастэнд “Кіраўшчына турыстычная”: тут жадаючым прапаноўваліся інфармацыйныя буклеты пра славутыя і знакавыя мясціны нашага раёна, арыгінальныя сувеніры з сімволікай Кіраўшчыны. Выставы-дэгустацыі прадукцыі падрыхтавалі ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”, “Бабушкина крынка”, вытворчы аддзел райспажыўтаварыства, санаторый імя К.П.Арлоўскага і іншыя.

Святочны настрой прысутным дарылі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. Кожны іх нумар сведчыў аб высокім прафесійным узроўні і сустракаўся гучнымі апладысментамі гледачоў.

Настасся ЛОГВІНАВА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024