Ушаноўвалі прадстаўнікоў СМІ

Ушаноўвалі прадстаўнікоў СМІ

BVsWdyUSYeE

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, якое адбылося ў Магілёве 6 мая, былі падведзены вынікі абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый дзяржаўных газет і журналістаў за 2015 год. Сярод узнагароджаных — і прадстаўнікі Кіраўшчыны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гар- райвыканкамаў, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый вобласці, рэгіянальных сродкаў масавай інформацыі, лідары абласных грамадскіх арганізацый.

Губернатар вобласці Уладзімір Даманеўскі выказаў журналістам Прыдняпроўскага краю ўдзячнасць за тое, што яны вядуць адкрыты, сумленны шчыры дыялог са сваёй аўдыторыяй, своечасова інфамуюць землякоў аб важных падзеях у грамадскім жыцці, дапамагаюць органам улады аператыўна рэагаваць на патрэбы нашага грамадства.
Ён адзначыў, што друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі Магілёўшчыны займаюць значнае месца ў сістэме СМІ Рэспублікі Беларусь, гэта пацвярджаюць і ўзнагароды рэспубліканскага ўзроўню.
Адметна і тое, што з 25 рэдакцый газет 20 выйшлі на самаакупнасць, хаця яшчэ чатыры гады назад іх было 2. Гэта вельмі важна ва ўмовах рыначнай эканомікі.
Былі нагаданы значныя падзеі мінулага года ў медыясферы вобласці, важнейшая з якіх — пачатак вяшчання новага тэлеканала “Беларусь 4. Магілёў”, наш абласны цэнтр стаў першай платформай рэгіянальнага тэлебачання ў рэспубліцы.
Уладзімір Даманеўскі асабліва падкрэсліў, што сёння журналісцкае майстэрства і прафесіяналізм праяўляюць шэраг маладых работнікаў СМІ: за імі — будучыня абласной журналістыкі.
Губернатар нагадаў словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, выказаныя ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу: “Калісьці ў нас бытаваў добры выраз: “Да штыка прыраўняць пяро!”… Вось гэтыя баявітасць, уменне актыўна і прафесійна весці дыскусію, адстойваць канструктыўную пазіцыю сёння як ніколі трэба ўзяць на ўзбраенне нашым газетам, часопісам, тэлеканалам і радыёперадачам не толькі рэспубліканскага ўзроўню, але і рэгіянальнага…”.
Уладзімір Даманеўскі ўручыў заслужаныя ўзнагароды пераможцам і прызёрам абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый дзяржаўных газет і журналістаў па выніках работы за 2015 год.
У намінацыі сярод фотакарэспандэнтаў другое месца — на рахунку фотакарэспандэнта раённай газеты “Кіравец” Максіма Мікешына. Прыемна, што ён не першы год у абласным спаборніцтве стабільна знаходзіцца ў тройцы лідараў.
Ганаровымі граматамі, падзячнымі пісьмамі, грашовымі прэміямі розных структур былі ўзнагароджаны прадстаўнікі друкаваных і электронных СМІ, паліграфісты.
У сваім выступленні на мерапрыемстве начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч асабліва падкрэсліў, што рэгіянальную журналістыку вобласці заўсёды вызначалі традыцыі і багатая творчая і прафесійная спадчына, якая засталася сённяшняму пакаленню журналістаў ад іх папярэднікаў.

_MG_9712
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама была ўзнагароджана былы галоўны бухгалтар рэдакцыі “Кіраўца” Кацярына Сычэўская, якая працавала ў рэдакцыі з 1984 па 2016 гады.
Для прысутных прагучалі музычныя падарункі.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара
і Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ўручае дыплом Максіму Мікешыну; Ганаровай граматай узнагароджваецца Кацярына Сычэўская.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024