Жыхары Кіраўшчыны адзначылі Свята Першамая

Жыхары Кіраўшчыны адзначылі Свята Першамая

 

IMG_2569

29 красавіка на Кіраўшчыне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Святу працы. Цудоўны настрой і бадзёрасць духу дарылі ўдзельнікам святочных мерапрыемстваў яркае веснавое сонейка і прыгожая зеляніна дрэў.
У гэты дзень каля Алеі Славы Герояў працы і воінскай доблесці ў райцэнтры сабраліся прадстаўнікі працоўных і вучнёўскіх калектываў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна, актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, каб прыняць удзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Першамаю. Адбыліся таксама раённая акцыя “За здароўем — на веласіпедзе!” (велапрабег па вуліцах г.Кіраўска), лёгкаатлетычны крос на Кубак раённай газеты “Кіравец” і прызы прафсаюзных арганізацый.

Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў.
Падчас урачыстага мітынгу старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў падзякаваў ветэранам працы, перадавікам вытворчасці і ўсім, хто сваёй стараннай і адказнай працай садзейнічае працвітанню раёна і ўсёй Беларусі. Ён нагадаў, што 7 ураджэнцаў раёна за самаадданую працу ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы, сярод кіраўчан — поўны кавалер ордэна Славы і поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы. 127 нашых землякоў ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 61 — ордэнам Працоўнай Славы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў, 163 — ордэнам «Знак Пашаны». 27 кіраўчан удастоены звання «Заслужаны работнік» у сферы сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, культуры, гандлю і грамадскага харчавання.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Бутараў выказаў у адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія праявілі цвёрдасць духу і перакананасць у праваце сваёй справы, змаглі захаваць і перадаць маладому пакаленню ідэалы дабра і справядлівасці, любоў да Айчыны, нязломную веру ў яе светлую будучыню.
Свае віншаванні ўдзельнікам святочных мерапрыемстваў выказалі старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Алена Глекава і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Осіпава.
Затым адбыўся традыцыйны для кіраўчан велапрабег па вуліцах горада “За здароўем — на веласіпедзе!”, удзел у якім прыняло больш за 200 аматараў язды на гэтым экалагічным і здаровым відзе транспарту, адкрылі яго юныя кіраўчане — выхаванцы дзіцячых садкоў. Узначаліў дарослы веласіпедны картэж старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў.

Трэба сказаць, што ўдзельнікі велапрабегу з выдумкай і творчасцю падышлі да ўпрыгожвання сваіх двухколавых сяброў: на некаторых былі сувенірныя флажкі Рэспублікі Беларусь і Кіраўскага раёна, на іншых — рознакаляровыя паветраныя шары. Усё гэта надало асаблівую прыгажосць рухаючайся па вуліцах горада калоне веласіпедыстаў.
Шмат прыхільнікаў здаровага ладу жыцця сабраў і традыцыйны лёгкаатлетычны крос, прысвечаны Святу працы, Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, на Кубак раённай газеты “Кіравец” і прызы прафсаюзных арганізацый.
Сёлета ў кросе прынялі ўдзел прадстаўнікі 20-ці працоўных калектываў раёна.
Крос праводзіўся ў розных узроставых катэгорыях.
У выніку ўпартай барацьбы ў агульнакамандным заліку восьмы раз(!) запар перамогу святкавала каманда СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова ўручыла капітану каманды Яўгену Пішчаліну пераходны Кубак рэдакцыі і дыплом.
Дыпломамі за другое і трэцяе месцы адпаведна адзначаны каманды Жыліцкага сельгаскаледжа і райбальніцы.
У асабістым заліку прызавыя месцы размеркаваліся асобна ў мужчын і жанчын наступным чынам: ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў — Андрэй Міхалап (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Кірыл Шамедзька (Дабаснянская СШ), Кірыл Наскавец (СШ №1), Дар’я Дзямешка (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага), Дзіяна Завяршынская (СШ №1), Дар’я Курбыка (гімназія горада); 18-29 гадоў — Іван Сімановіч (Жыліцкі сельгаскаледж), Ула-дзіслаў Бацюня (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Віктар Огаль (ліцэй №15), Вера Каліноўская, Ірына Пінчук і Крысціна Перадня — прадстаўніцы Жыліцкага сельгаскаледжа; 30-44 года — Васіль Цітарэнка (Жыліцкі сельгаскаледж), Сяргей Лыбзікаў і Яўген Пішчалін (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага), Алена Бяляўская (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоў-скага), Ганна Бяляўская (РАПТЗ), Вольга Макаронак (Жыліцкі сельгаскаледж); 45-55 гады — Андрэй Бяляўскі (СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Віктар Старавойтаў (ад-дзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), Ігар Алейнік (райбальніца). Жанчыны ў гэтай узроставай катэгорыі не выступалі.
Мужчынам і жанчынам, якія спрачаліся ва ўзроставай катэгорыі 56 гадоў і старэй была прапанавана дыстанцыя ў 0,7 км. Перамогу святкавалі Мікалай Галавач (ДЮСШ), Уладзімір Грамыка (РАПТЗ) і Уладзімір Цішкоў (Жыліцкі сельгаскаледж). Цудоўную палову чалавецтва ў дадзенай узроставай катэгорыі прадстаўляла Людміла Ула-шчанка (СВК “Рассвет імя К.П.Арлоўскага).
Усе спартсмены-аматары былі ўзнагароджаны дыпломамі, а таксама каштоўнымі падарункамі раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, сярод якіх — пярвічныя прафарганізацыі УКП “Жылкамгас”, работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, работнікаў адукацыі і навукі, райспажыўтаварыства, райбальніцы, работнікаў культуры, раённай арганізацыі “Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу”.
Шматлюдна было і каля раённага Дома культуры. Тут былі арганізаваны святочныя мерапрыемствы для юных кіраўчан. Рабяты спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды, удзельнічалі ў конкурсах і спартыўных эстафетах.
Усе жадаючыя паласавацца салодкасцямі мелі такую магчымасць: іх прадавалі ў гандлёвай палатцы райспажыўтаварыства.
IMG_1925

 

IMG_2111

IMG_2102

IMG_2096

IMG_2083

IMG_2078

IMG_2076

IMG_2072

IMG_2045

IMG_2034

IMG_2033

IMG_2027

IMG_2020

IMG_2016

IMG_2010

IMG_2007

IMG_1999

IMG_1992

IMG_1984

IMG_1979

IMG_1977

IMG_1976

IMG_1956

IMG_1933

IMG_1932

IMG_1916

IMG_1914

IMG_2539

IMG_2394

IMG_2390

IMG_2381

IMG_2371

IMG_2320

IMG_2146

IMG_2143

IMG_2139

IMG_2118

IMG_2115

Людміла СЯМЁНАВА 

Фота аўтара

(Если вы желаете заказать фото, размещенное на страницах газеты или сайта, обращайтесь в редакцию газеты “Кіравец” по телефонам 24-2-63, 24-5-69)

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024