Ганаровыя грамадзяне раёна

Ёсць людзі, чый жыццёвы і працоўны шлях — яркі прыклад працавітасці, адказнасці, сумленнасці і прынцыповасці. І як бы ні складваліся іх лёсы, яны ўяўляюць сабою вобраз сапраўдных патрыётаў сваёй Айчыны. Такімі людзьмі на Кіраўшчыне з’яўляюцца Надзея Каранкевіч і Валянціна Клімовіч, якім нядаўна прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна”, а таксама Аляксандр Серакоў, былы старшыня СВК “Чырвоны баец” (ён у мінулым годзе распачаў спіс ганаровых грамадзян Кіраўшчыны).

Пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў 1981 годзе расіянка Надзея Каранкевіч звязала свой лёс з Кіраўшчынай: пачынала галоўным эканамістам калгаса імя Свярдлова, затым была работа ў якасці эканаміста, галоўнага спецыяліста, начальніка аддзела эканомікі, намесніка старшыні райвыканкама, а з 2010 года — старшыні раённага Савета дэпутатаў.
Надзея Аляксееўна заўсёды прад’яўляла высокую патрабавальнасць да сябе і іншых, садзейнічала рэалізацыі многіх ініцыятыў, творча падыходзіла да выканання даручэнняў, уважліва ставілася да заяў і патрэб грамадзян.
Значную ўвагу яна ўдзяляла добраўпарадкаванню горада і сельскіх населеных пунктаў. Пад яе кіраўніцтвам выкананы вялікі аб’ём работ па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва, рамонце дарог, удаленні фундаментаў, зносе безгаспадарных дамоў. Дзелавыя якасці Надзеі Аляксееўны, як кіраўніка, асабліва вызначыліся ў ходзе падрыхтоўкі да правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”, які праходзіў у нашым раёне.
З 2013 па 2016 год па кіраўніцтвам Надзеі Каранкевіч праведзена выніковая растлумачальная работа сярод насельніцтва па выкананні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2013 г. №758 “Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых шкодных захворванняў жывёлы”.
Як дэпутатат і прадстаўнік народа, Надзея Каранкевіч заўсёды была сярод жыхароў раёна, імкнулася выконваць іх запыты і звароты.
У пэўнена, мэтанакіравана, адказна працуе ў СВК
“Рассвет” імя К.П.Арлоўскага аператар машыннага даення Валянціна Клімовіч. Звыш 35 гадоў свайго жыцця яна прысвяціла жывёлагадоўлі, пастаянна дабіваючыся новых вяршынь, а яе вынікі — важкі ўклад у агульныя поспехі калектыву роднай гаспадаркі. Яе добрасумленная праца адзначана медалём “За працоўныя заслугі”, ордэнам Пашаны, якія яна ў свой час атрымала з рук Кіраўніка дзяржавы. За поспехі і дасягненні ў 2015 годзе Валянціне Леанідаўне была ўручана спецыяльная прэмія “Чалавек года” Магілёўскага аблвыканкама.
Наша зямлячка ўваходзіла ў састаў дэлегацыі ад Кіраўскага раёна на трэцім Усебеларускім народным сходзе, а атрыманы запал, па яе словах, у далейшым дапамагаў дабівацца высокіх паказчыкаў у працы дзеля ўмацавання эканамічнай стабільнасці, паляпшэння дабрабыту.
Валянціна Клімовіч — чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі: звыш трох дзесяцігоддзяў яна з’яўляецца нязменным прафгрупоргам МТК “Валосавічы” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Жанчыне ўласцівы арганізатарскія здольнасці, дзякуючы якім, а таксама такім рысам яе характару, як дабрыня, спагада, станоўча вырашаюцца многія надзённыя праблемы яе калег па цэху.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024