Што хвалюе жыхароў маланаселеных пунктаў Кіраўскага раёна?

Што хвалюе жыхароў маланаселеных пунктаў Кіраўскага раёна?

Изображение 026У раёне працягваюцца сустрэчы з насельніцтвам у межах дзейнасці інфармацыйна-сацыяльнага поезда “Клопат”, у састаў якога ўваходзяць прадстаўнікі мясцовай улады і службаў, адказных за забеспячэнне жыццядзейнасці грамадзян. Чарговы маршрут пралягаў праз маланаселеныя пункты Колас, Ахоцічы, Віленка, Выжары Баравіцкага сельсавета.

Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская і прадстаўнікі адказных службаў разам з жыхарамі гэтых вёсак абмеркавалі найбольш важныя і актуальныя падзеі, якія адбываюцца ў краіне, раёне. Таццяна Іванаўна праінфармавала аб прадстаячых выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Яна таксама напомніла сяльчанам аб мерах бяспекі жыццядзейнасці: не пакідаць без нагляду свае домаўладанні, не захоўваць грашовыя сродкі ў лёгкадаступных месцах, не пускаць у дом незнаёмых людзей.
В.а. начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў звярнуўся да жыхароў сельскіх населеных пунктаў з просьбай паклапаціцца аб спраўнасці печаў, грубак да ацяпляльнага сезону, які ўжо не за гарамі: праверыць і пачысціць каміны, замазаць глінай адтуліны, пабяліць печы і каміны. А таксама заклікаў сяльчан устанаўліваць, у каго яшчэ няма, у жылых памяшканнях аўтаномныя пажарныя апавя-шчальнікі, якія з’яўляюцца эфектыўным сродкам для папярэджвання пажараў.
Людзі сталага ўзросту, а менавіта яны складаюць асноўную большасць насельнікаў вёсак, ахвотна ўступалі ў размову, расказвалі аб сваім жыцці-быцці, узнімалі пытанні, якія, дарэчы, характэрныя для многіх сельскіх населеных пунктаў: як прымусіць нядбайных гаспадароў наводзіць парадак на прыдамавых тэрыторыях, кінутых участках, якім чынам выконваецца графік рамонту калодзежаў і інш.
Зразумела, што вырашэнне гэтых пытанняў у многім залежыць ад наяўнасці фінансавых сродкаў у раённым бюджэце, якіх не хапае, каб адразу вырашыць усе праблемы. Гэта робіцца паэтапна. Дарэчы, не ўсе сяльчане жадаюць уносіць сродкі самаабкладання, чым бы дапамаглі вырашаць існуючыя праблемы па добраўпарадкаванні сваіх населеных пунктаў.
У в.Колас жыхары сабраліся на першым прыпынку аўтамагазіна райспажыўтаварыства і адразу ж пачалі атаварвацца неабходнымі прадуктамі. Чарга хутка закончылася, усе засталіся задаволеныя пакупкамі, асабліва малышы, якія, не адыходзячы ад аўтамагазіна, елі смачнае марожанае. Сяльчане дзякавалі прадаўцу Жанне Лізуновай, якая ветліва абслугоўвае пакупнікоў, некалькі разоў перапытвае, ці ўсё купілі.
Затым аўтамагазін накіраваўся ў Ахоцічы і, праехаўшы праз усю вёску, спыніўся каля дома інваліда В.К.Камінскага. Прама ў дом былі дастаўлены неабходныя прадукты, якія заказаў пажылы мужчына. Жыве ён адзін, усе клопаты аб ім узяў на сябе стрыечны брат Максім Камінскі, які працуе лесніком і па роду службы часта бывае ў гэтых краях.
Члены мабільнай групы зайшлі ў дом да Валерыя Карпавіча, пацікавіліся ўмовамі яго пражывання, станам пячнога ацяплення. Як адзначыў в.а. начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў, неабходна ліквідаваць невялікую трэшчыну на грубцы, на што гаспадар заўважыў, што зрабіць гэта плануецца ў бліжэйшы час — так яму паабяцаў стрыечны брат. Тут назапашаны дровы (і не на адну зіму!) — аб гэтым паклапаціліся рабочыя Бабруйскага леспрамгаса.
Каля аднаго з дамоў сабраліся амаль усе жыхары вёскі. Тон размове задала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, якая паведаміла аб мэце візіту да іх. Адразу ж завязалася шчырая размова, сяльчане выказвалі словы ўдзячнасці старшыні Баравіцкага сельскага Савета дэпутатаў Алене Пашкевіч за своечасовае вырашэнне ўзнікаючых пытанняў, загадчыцы Баравіцкага ФАПа Святлане Вараб’ёвай — за аказанне медыцынскай дапамогі і дастаўку патрэбных лякарстваў, прадаўцам райспажыўтаварыства і паштальёну, якія выконваюць усе іх заказы на дастаўку тавараў.
Пры абмеркаванні розных тэм сяльчане з дасведчанасцю ўступалі ў дыялог. Як яны заўважалі, аб усім, што адбываецца ў краіне, раёне іх інфармуе стараста Ганна Янкоўская, а яшчэ яны чэрпаюць інфармацыю з газет, у тым ліку і “Кіраўца”. Дарэчы, былая даярка саўгаса “Бераснёўскі” Аляксандра Сідоркіна ўсё жыццё выпісвае “раёнку”, нават зараз, калі пагоршыўся зрок, і яна самастойна не можа чытаць газету, кожны новы нумар нясе да суседзяў, якія і прачытваюць ёй змешчаныя ў ім матэрыялы.
Са слязамі на вачах выказала сваю крыўду Валянціна Русакевіч: невядомы малады хлопец так неакуратна на трактары развярнуўся і пакінуў глыбокія каляіны каля помніка, устаноўленага ў памяць аднавяскоўцаў, загінуўшых ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Для жыхароў вёскі — гэта свяшчэннае месца, яны ўтрымліваюць яго ў належным стане. Ці ж можна быць такім абыякавым маладым чалавекам?
У Віленцы і Выжарах жыхары ўзнялі пытанне, якім чынам яны могуць нарыхтаваць дровы на захламленых лясных участках, паўз дарогі. Аб гэтым мы інфармуем жыхароў раёна ў сённяшнім нумары газеты.
Члены мабільнай групы ў Віленцы наведалі мнагадзетную сям’ю Івановых, у якой выхоў-ваецца трое дзяцей. Адразу кінулася ў вочы — паўсюдная чысціня ў доме. У пакоі, дзе спала маленькая дачушка Наташа, мноства цацак, яны былі акуратна расстаўлены на канапе, стале. З кухні даносіўся прыемны пах свежапрыгатаванай ежы, у тым жа пакоі стаяла мноства шклянак з дамашнімі кансервамі. Старэйшая дачка Віка сёлета пойдзе ў першы клас, яна з задавальненнем паказала гасцям школьную форму, набытыя канцтавары. А сын Саша вольны час праводзіў на гушкалцы ў двары.
Як адзначыла гаспадыня, якая знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці, у хуткім часе, як толькі з’явіцца вольны час у мужа, яны плануюць пераклеіць шпалеры ў пакоях, пафарбаваць падлогу. Прадстаўнік РАНС напомніў маладой маці аб пастаянным выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі.
Трэба адзначыць, што падчас кожнай сустрэчы ў межах дзейнасці інфармацыйна-сацыяльнага поезда “Клопат” з жыхарамі населеных пунктаў усе іх запыты, якія патрабуюць дадатковага вырашэння, бяруцца на заўвагу, а затым накіроўваюцца ў адпаведныя службы для разгляду і прыняцця мер ва ўстаноўлены для гэтага тэрмін.
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024