У кіраўскай ДЮСШ — першае месца
У абласной спартакіядзе сярод дзіцячых юнацкіх спартыўных школ па веласпорце на шашы прынялі ўдзел каманды чатырох ДЮСШ: г.Магілёва (2), Бабруйска і Кіраўска. Праграма заездаў складалася з індывідуальнай гонкі на час з раздзельным стартам, групавой гонкі і гонкі-крытэрыўм. У выніку ўпартай барацьбы прадстаўнікі нашай ДЮСШ з саліднай перавагай занялі агульнакаманднае 1 месца.
У першы дзень спаборніцтваў сярод дзяўчынак 2 месца заваявала Вікторыя Рудакова, на 4, 5 і 6 месцах размясціліся таксама прадстаўніцы Кіраўшчыны. Сярод юнакоў трэці вынік быў у Арцёма Несцярэнкі.
Падчас групавой гонкі нашы веласпартсменкі зноў былі на вышыні: Вікторыя Рудакова заняла 2 месца, 3 — Ганна Васількова. У рабят добрых вынікаў дасягнулі Яраслаў Грудзінін (2 месца) і Арцём Несцярэнка (3).
Не здалі сваіх лідзіруючых пазіцый кіраўчане і падчас гонкі-крытэрыўма. Ганна Васількова, Марыя Зайцава і Вікторыя Рудакова занялі адпаведна 2, 3 і 4 месцы. Арцём Несцярэнка ў гонцы стаў другім, а Алег Новік — трэцім.
У цяперашні час выхаванцы нашай ДЮСШ прымаюць удзел у рэспубліканскай спартакіядзе, якая праходзіць у г.Магілёве. Пажадаем нашым рабятам новых перамог!
Юрый ЦІШКОЎ,
трэнер па веласпорце ДЮСШ.