Прадастаўляючы якасныя паслугі жыхарам Кіраўшчыны
Ужо не першы год калектыў раённага вузла электрычнай сувязі Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі ў сваёй рабоце вылучае тры галоўныя накірункі развіцця паслуг: традыцыйную тэлефанізацыю, доступ да інтэрнэта і перадачу інфармацыі, лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне. Усё гэта імі паспяхова рэалізуецца.
Агульная колькасць тэлефонных абанентаў складае звыш 9000. Што тычыцца “сусветнай павуціны”, то жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў з’яўляюцца паўнацэннымі карыстальнікамі сеткі інтэрнэт пад гандлёвай маркай ByFly. Папулярнае і лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне Zala (больш за 4000 спажыўцоў у раёне).
Апошнім часам сувязісты займаюцца пераводам шматпавярховых дамоў горада на магчымасць атрымання розных мультысервісных паслуг сувязі па валаконна-аптычнай тэхналогіі. Дарэчы, план бягучага года па гэтым накірунку дзейнасці белтэлекамаўцы ўжо выканалі. У бягучым годзе запланавана пабудаваць вузел шырокапалоснага до-ступу з магчымасцю прадстаўлення паслуг інтэрнэта і інтэрактыўнага тэлебачання Zala ў в.П.Слабада.
Усе лініі электрасувязі, якіх на балансе РВЭС больш за 2550 км, па-трабуюць пастаяннага абслугоўвання і рамонту. За правядзеннем планавага рамонту шматпарнага кабеля кабельшчыкаў-спайшчыкаў 4 разраду Аляксандра Іваніцкага і Андрэя Каранкевіча (на здымку) занатаваў карэспандэнт “раёнкі” Максім МІКЕШЫН.