У Кіраўску прайшла жнівеньская канферэнцыя педагогаў

У Кіраўску прайшла жнівеньская канферэнцыя педагогаў

Жнівеньская канферэнцыя педагогаў — гэта час адліку новых спраў, новага вітка сферы адукацыі, які знамянуе пачатак школьнага марафона даўжынёй у яшчэ адзін год…

_MG_4294_1 _MG_4306 _MG_4314 _MG_4318 _MG_4337 _MG_4349 _MG_4359 _MG_4364 _MG_4368 _MG_4460 _MG_4478 _MG_4663 _MG_4703

На традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю на мінулым тыдні ў раённы Дом культуры сабраліся педагогі, ветэраны галіны, ганаровыя госці, каб падвесці вынікі мінулага навучальнага года, вызначыць мэты і задачы, накіраваныя на паляпшэнне якасці адукацыі. Адпаведнай была і тэма мерапрыемства — “Стан і асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы адукацыі ў раёне”.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок, члены райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый раёна.
Размова па тэме дня для ўсіх распачалася яшчэ ў фае: тут установы адукацыі разгарнулі выставу-панараму інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэсу: “Цэнтр па рабоце з таленавітымі дзецьмі. Доследная дзейнасць” — СШ №1, “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў у навучанні і выхаванні” — гімназія, “Выхаванне экалагічнай культуры шляхам прыцягнення ўвагі бацькоў і грамадскасці да праблем энергазберажэння” — Жыліцкая СШ. Працавалі іншыя выставы, прэзентацыі, а таксама майстар-класы.
Вітаючы ўдзельнікаў педагагічнага форуму, кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў падкрэсліў, што пытанні ўдасканалення дзейнасці аддзела адукацыі, спорту і турызму знаходзяцца на пастаянным кантролі райвыканкама і накіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі права кожнага дзіцяці на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з яго патрэбамі і магчымасцямі, фарміраванне цэласнай сістэмы выхавання і аховы правоў дзяцінства.
Аб выніковай рабоце па гэтых і іншых напрамках сведчыць той факт, што аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама заняў 1-е месца ў спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці ў 2015 годзе сярод аддзелаў Магілёўскай вобласці.
Стварэнне камфортных і бяспечных умоў для рэалізацыі адукацыйнага працэсу — патрабаванне сённяшняга дня, падкрэсліў Аляксандр Бутараў. За два апошнія гады на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, правядзенне рамонтных работ ва ўстановах адукацыі з раённага бюджэту выдзелена больш за 350 тыс. (дэнамінаваных) руб., шэфскімі арганізацыямі аказана дапамога на суму каля 20 тыс. руб., папячыцельскімі саветамі — 35 тыс. руб.
Педа-
гагічны патэнцыял раёна дазваляе вырашаць задачы павышэння якасці адукацыі. А крытэрый ацэнкі педагогаў — дасягненні вучняў. За мінулы навучальны год заваявана 63 абласныя дыпломы, 16 — рэспубліканскіх, 12 — міжнародных.
Аляксандр Бутараў акрэсліў задачы, вырашэнне якіх дазволіць у значнай ступені павысіць эфектыўнасць сістэмы адукацыі раёна: павышаць прафесійную кампетэнцыю педагагічных кадраў; працягваць работу па рацыянальным выкарыстанні бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў; зрабіць акцэнт на выкананні настаўнікам улас-цівых яму функцый — перадачы ведаў шляхам навучання і выхавання дзяцей, вызваліўшы педагогаў ад папяровай работы; наладзіць сістэму работы па эфектыўным адукацыйным суправаджэнні вучняў пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядным руху, доследнай дзейнасці; надаць асаблівую ўвагу прафарыентацыйнай рабоце ва ўстановах адукацыі з улікам запатрабаванасці прафесій на рынку працы.
Ганаровыя граматы райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна, высокі прафесіяналізм у рабоце, значны асабісты ўклад у стварэнне спрыяльных умоў для навучання і выхавання вучняў Аляксандр Бутараў уручыў дырэктару Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Наталлі Макаронак, настаўніку беларускай мовы і літаратуры Любоніцкай СШ Наталлі Аўсянік.
Са словамі віншаванняў з пачаткам новага навучальнага года і шчырых пажаданняў да прысутных звярнуўся першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок. Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама былі ўзнагароджаны педагог-арганізатар СШ №1 Вольга Васковіч, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Алена Гайдук, дырэктар СШ №1 Мікалай Казлоў.
Вынікі работы сістэмы адукацыі раёна па рэалізацыі асноўных напрамкаў адукацыйнага працэсу падвяла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова. Былі таксама вызначаны задачы на новы навучальны год.
Па яе словах, педагагічныя работнікі раёна маюць дастатковы адукацыйны ўзровень для эфектыўнага вырашэння задач, якія стаяць перад настаўнікам. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 91,7% настаўнікаў-прадметнікаў маюць вышэйшую адукацыю, што вышэй абласнога паказчыка на 5,3%, вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі — 85,1% педагогаў (па вобласці — 78,7%). 70% педагогаў атрымалі сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій.
Прыярытэтныя напрамкі сістэмы дашкольнай адукацыі — забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу, захаванне і развіццё розных яе форм.

За 2015-2016 навучальны год мелі высокі (15,2%) і да-статковы (47,2%) узроўні засваення вучэбных ведаў 62,4% ад агульнай колькасці вучняў, што лепш, чым у папярэднім годзе. Найбольш высокі паказчык паспяховасці — у вучняў гімназіі, самы нізкі — Барчыцкага НПК ДС — СШ.
Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі сёлета атрымалі 82 выпускнікі 11-х класаў, пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі — 238 рабят.
Наталля Траццякова нагадала, што атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём былі ўручаны 5 выпускнікам 11-х класаў, пасведчанні з адзнакай – 8 выпускнікам 9-х класаў.
Па выніках ЦТ 2015-2016 н.г. вучні Кіраўшчыны знаходзяцца на 12-м месцы сярод раёнаў вобласці, у папярэднім годзе займалі 20-ю пазіцыю. Найлепшыя рэзультаты рабяты паказалі па беларускай мове, фізіцы.
Увага прысутных была засяроджана на выніковасці алімпіяднага руху, “плюсах” і “мінусах” у гэтай дзейнасці. Адзначалася, што эфектыўнае суправаджэнне работы з таленавітымі дзецьмі забяспечваюць педагогі гімназіі Святлана Бяляўская (матэматыка), Уладзімір Касцючэнка (фізіка), Марына Карніцкая (англійская мова).
У мінулым навучальным годзе па раёне ў якасных адносінах зніжаны рэзультат удзелу ў трэцім этапе рэспубліканскіх алімпіяд, у заключным этапе нашы вучні ўвогуле не прымалі ўдзел. Таму, падкрэсліла кіраўнік сферы адукацыі, трэба ўдасканальваць работу па ўказаным напрамку.
Ішла таксама размова аб стане спецыяльнай адукацыі, якая рэалізуе права асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на атрыманне адукацыі і карэкцыйнай дапамогі. У раёне назіраецца станоўчая дынаміка ахопу спецыяльнай адукацыяй дзяцей з АПФР, дадзены паказчык за два апошнія гады склаў 100%.
Наталля Траццякова зрабіла аналіз работы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, устаноў адукацыі па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях”.
У зоне ўвагі была і работа па грамадзянска-патрыятычным, духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення, а таксама па дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, накіраванай на фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей рабят, арганізацыю вольнага часу, прафесійную арыентацыю. Прааналізавалі фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу.
Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, беражлівыя адносіны да яе — гэтая немалаважная тэма знайшла сваё адлюстраванне ў справаздачным дакладзе.
На завяршэнне Наталля Траццякова выказала ўпэўненасць у тым, што прафесіяналізм і майстэрства педагогаў, іх любоў да дзяцей дапамогуць дасягнуць новых вышынь у сферы адукацыі, паспяхова рэалізаваць пастаўленыя задачы.
Шэраг педагогаў, дасягнуўшых высокіх рэзультатаў у мінулым навучальным годзе, быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
За падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грашовымі прэміямі ў памеры 10 базавых велічынь узнагароджаны калектывы работнікаў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, СШ №1, гімназіі, Жыліцкай СШ, Барчыцкага НПК, Дабаснянскай СШ, Стайкаўскага НПК, Любоніцкай СШ, ясляў-садкоў “Вясёлка” аг. Мышкавічы, №4, №2, аг. Барсукі, аг. Добасна, аг.Жылічы, раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку в.Лёўкавічы. Адпаведнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі ў памеры 9 б.в. заахвочаны калектывы шэрагу іншых устаноў адукацыі.
Па выніках круглагадовай Спартакіяды школьнікаў у 2015-2016 н.г. пераходны кубак, дыплом I ступені, грашовую прэмію атрымала Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худале-ева (кіраўнік фізвыхавання Валерый Вароніч), дыплом II ступені і грашовую прэмію — СШ №1 (Барыс Гаўрыленка і Аляксандр Каранкевіч), III ступені і грашовую прэмію — Мышкавіцкая СШ (Аляксандр Якавец).
З а актыўную работу
па развіцці фізкультуры і спорту, дасягнутыя рэзультаты ў раённай спартакіядзе работнікаў устаноў адукацыі Ганаровымі граматамі раённай прафсаюзнай арганізацыі і падарункамі ўзнагароджаны прафсаюзныя арганізацыі СШ №1, ДЮСШ, гімназіі за 1, 2, 3 месцы адпаведна.
У ходзе цырымоніі ўзнагароджвання было адзначана, што па выніках работы за 2015 год раённая ветэранская арганізацыя галіны адукацыі заняла 1 месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы з ветэранамі “Захаваем добрае, створым лепшае”. За актыўную работу па падтрымцы ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху Ганаровай граматай Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджана Любоў Лазаковіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі галіны.
Увазе прысутных былі прапанаваны відэафільмы аб доследнай дзейнасці педагогаў і вучняў, спартыўных поспехах.
Шчырымі апладысментамі сустрэла зала маладых спецыялістаў, якія сёлета ўліліся ў рады педагогаў раёна: Ірыну Міткевіч (біялогія, Чыгірынская СШ), Вольгу Петрусёву (матэматыка, Жыліцкая СШ), Алесю Сазоненка (пачатковыя класы, Жыліцкая СШ), Яўгенію Філіпенка (матэматыка, СШ №1), Івана Храмянкова (гісторыя, Жыліцкая СШ), Марыну Чабатар (фізічная культура і здароўе, Баравіцкая СШ), Ганну Юрчанка (матэматыка, Барчыцкі НПК).
У ходзе канферэнцыі
свае таленты, артыстычныя здольнасці прадэманстравалі выхаванцы творчых калектываў устаноў адукацыі, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: іх выступленні былі прыемнымі музычнымі падарункамі для ўсіх прысутных.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024