“Вам, хлебаробы, нізкі паклон за працу, за шчодрыя нівы!”

“Вам, хлебаробы, нізкі паклон за працу, за шчодрыя нівы!”

bars

_mg_7075

У мінулую суботу ў аграгарадку Барсукі прайшоў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”.
“Дажынкі” — галоўнае свята хлебаробаў, яно вянчае нялёгкую справу аграрыяў у клопаце пра вырашчаны ўраджай. Спрадвеку прынята адзначаць гэты дзень маштабна, з вялікім размахам, услаўляючы нялёгкую хлебаробскую працу. Ганаровае права прымаць удзельнікаў і гасцей сёлетніх раённых “Дажынак” выпала працаўнікам СВК “Калгас “Ніва”.

_mg_7718

_mg_6408

_mg_6433

_mg_6477_mg_6754

_mg_7000

_mg_7110

_mg_7164

_mg_7252

_mg_7303

_mg_7368

_mg_7390

_mg_7425

_mg_7517


Павіншаваць кіраўчан з галоўным святам хлебаробаў завіталі ганаровыя госці: кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, намеснік старшыні па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Таццяна Марозава, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач райбальніцы Алена Круцько, дырэктар ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Аляксандр Маісеенка, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Артур Бандаржэвіч, намеснік дырэктара РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Леанід Галдаеў, настаяцель храма святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы іерэй Алексій, а таксама дэлегацыі г.Бабруйска, Бабруйскага, Горацкага і Быхаўскага раёнаў. Сярод удзельнікаў “Дажынак” былі ветэраны працы, кіраўнікі сельгасарганізацый мінулых гадоў, Ганаровыя грамадзяне раёна, цяперашнія кіраўнікі гаспадарак.
Ужо на пад’ездзе да аг. Барсукі адчувалася атмасфера свята: паабапал дарог калыхаліся на вятру рознакаляровыя флагі, на палетках размясціліся саламяныя кампазіцыі з сімволікай “Дажынак”, па акрузе гучала музыка. Шчыра віталі і сустракалі ўдзельнікаў свята ў Барсуках гаспадары падвор’яў сельгасарганізацый раёна, прыцягвалі ўвагу выставы-продажы вырабаў майстроў народнай творчасці, разнастайныя святочныя пляцоўкі, гандлёвыя рады…

Няма ў гісторыі народаў больш жалобнай старонкі, чым тая, якую ўпісала ў яе Вялікая Айчынная вайна. Вялікую цану заплаціла за перамогу над фашызмам Беларусь, каб сёння мы жылі пад мірным небам, на нівах каласілася жыта, і яны аддзячвалі шчодрым ураджаем…

_mg_6590

_mg_6679

Мерапрыемствы з нагоды фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016” пачаліся з цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да памятнага знака воінскай славы — Кургана Славы, дзе ўвекавечана памяць аб жыхарах вёскі Барсукі, загінуўшых на франтах войн розных перыядаў у імя мірнай будучыні. Іх спісы захоўваюцца ў капсуле, змешчанай у спецыяльнай нішы Кургана Славы.
Ён быў узведзены па ініцыятыве старшыні тагачаснага калгаса імя Куйбышава Анатоля Падаляка, галоўнага агранома Пятра Шашанкі пры падтрымцы працаўнікоў гаспадаркі. Урачыстае адкрыццё Кургана Славы адбылося 27 кастрычніка 1967 года, на якім прысутнічалі жыхары ўсіх вёсак, уваходзіўшых у калгас імя Куйбышава.
Сімвалічна, што ў год 75-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны Курган Славы адрэстаўрыраваны. У дзень галоўнага свята хлебаробаў была аддадзена даніна павагі памяці тым, хто адстаяў нашу свабоду, даў жыццё і будучыню нам і нашай Радзіме.
…Гучыць жалобная музыка, дзеці нясуць запаленыя лампадкі. Памяць загінуўшых ушаноўваецца мінутай маўчання. Да памятнага знака ўскладаюцца вянкі і кветкі. Першы кошык памяці — ад старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава і старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай.
ёння жыхары Кіраўшчыны беражліва ставяцца да гісторыі свайго краю, свята шануюць ратныя і працоўныя традыцыі землякоў, прымнажаюць багацце роднай зямлі.
Пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта сёлета выйшла ў свет другое бібліяграфічнае выданне кнігі “Неуемные характеры”, прысвечанай светлай памяці былога галоўнага агранома калгаса імя Куйбышава, старшыні Кіраўскага райвыканкама, прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце БСГА Пятра Шашанкі, дзе распавядаецца пра гады яго камсамольскага юнацтва, а таксама надзейных паплечнікаў — старшыні калгаса імя Куйбышава, які ў свой час называлі “камсамольскім”, Анатоля Падаляка і галоўнага ветурача Міхаіла Дзятлава.
Адбылася прэзентацыя выдання “Неуемные характеры”. Слова было прадастаўлена аднаму са складальнікаў кнігі Міхаілу Дзятлаву. Ён выказаў шчырую ўдзячнасць за разуменне і дапамогу раённай уладзе, старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву, а ў яго асобе — таксама першаму намесніку начальніка райсельгасхарчу Мікалаю Пад’ялоўскаму. Міхаіл Кірылавіч агучыў яркія падзеі, адлюстраваныя ў выданні, асабліва падкрэсліўшы энтузіязм, ініцыятыўнасць, працавітасць, запал маладых людзей тых гадоў, што дазваляла вяршыць добрыя справы на калгасных камсамольскіх будоўлях, суботніках, падчас працоўнага спаборніцтва.
“Я ганаруся тым, што нарадзіўся і вырас на гэтай зямлі, прайшоў школу гаспадарання, якая вельмі дапамагла падчас работы ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, потым набыўшым статус акадэміі, на выкладчыцкай і адміністрацыйнай пасадах на працягу 45 гадоў,” — адзначыў на завяршэнне Міхаіл Дзятлаў. І выказаў землякам пажаданне плённай працы — каб Кіраўскі раён заўжды быў у лідарах.
Святочная калона дэлегацый сельгасарганізацый раёна на чале з кіраўніцтвам раёна, ганаровымі гасцямі, перадавікамі сёлетняй уборачнай кампаніі, на грудзях якіх ззялі чырвоныя з залатым адлівам стужкі, у суправаджэнні духавога аркестра прайшла па вуліцы аграгарадка да галоўнай сцэны “Дажынак-2016”.
І вось раённае свята аб’яўляецца адкрытым! Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Вядучыя святочнага мерапрыемства знаёмяць з гісторыяй узнікнення в.Барсукі, расказваюць аб станаўленні і развіцці ў гэтай мясцовасці калгаса, які зараз вырас у моцнае, перадавое сельгас-прадпрыемства — СВК “Калгас “Ніва”.
На сцэне — дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах услаўляюць самую вялікую каштоўнасць чалавека — хлеб. Дажыначны сноп ураджаю 2016 года, як увасабленне багацця нашай Кіраўшчыны, быў уручаны Аляксандру Бутараву.
Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раёна, у першую чаргу, павіншаваў хлебаробаў з заканчэннем аднаго з важнейшых этапаў сельскагаспадарчых работ — уборачнай кампаніяй.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў жніва, Аляксандр Бутараў адзначыў, што наш раён адзін з нямногіх у вобласці, хлебаробы якога сваёй стараннай працай змаглі пераўзысці валавы збор збожжа мінулага года. Працаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна вырасцілі і без страт сабралі 45 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур, выканалі дзяржаўны заказ па пастаўцы збожжа на 101%.
Усе гэтыя дасягненні не выпадковыя, адзначыў старшыня райвыканкама. Пад ураджай бягучага года быў праведзены ўвесь комплекс тэхналагічных і арганізацыйных мерапрыемстваў, дадаткова ўведзена ў севазварот больш за 1500 га раней не выкарыстоўваемых земляў. Але самае галоўнае, адзначыў Аляксандр Бутараў, што ва ўборачнай кампаніі ўдзельнічалі прафесіяналы сваёй справы, якія ў няпростых пагодных умовах прадэманстравалі сапраўднае майстэрства, праявілі самыя лепшыя якасці беларусаў — беражлівыя адносіны і адданасць роднай зямлі, працавітасць, стойкасць і цярпенне.
Шчырыя словы ўдзячнасці адрасаваў старшыня райвыканкама работнікам сельгасарганізацый, якія сталі пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2016 год (іх прозвішчы надрукаваны ў №71 ад 16 верасня 2016 г.).
Шмат цёплых слоў выказаў Аляксандр Бутараў у адрас ветэранаў сельгасвытворчасці, кіраўнікоў раёна і арганізацый мінулых гадоў, за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны раёна, за вопыт, веды і сапраўдную любоў да зямлі нашых дзядоў і прадзедаў. Ім былі ўручаны памятныя сувеніры.
Аляксандр Бутараў выказаў хлебаробам шчырую ўдзячнасць за нялёгкую, але высакародную сялянскую працу, дзякуючы якой папаўняюцца хлебныя засекі нашай Радзімы, умацоўваецца эканоміка краіны, забяспечваецца дабрабыт беларусаў.
Напрыканцы сваёй прамовы Аляксандр Бутараў адзначыў, што ў ходзе падрыхтоўкі да “Дажынак” аграгарадок Барсукі набыў новае аблічча, былі праведзены рамонты адміністрацыйнага будынка і вытворчых памяшканняў СВК “Калгас “Ніва”, Барсукоўскага СДК і бібліятэкі, турысцка-спартыўнай базы “Барсукі”, фельчарска-акушэрскага пункта, ясляў-садка аг.Барсукі, магазіна “Тавары штодзённага попыту” і комплексна-прыёмнага пункта, адрамантавана асфальтавае пакрыццё вуліц, ажыццяўлялася добраўпарадкаванне і навядзенне чысціні ў населеным пункце. Праведзены значныя работы па рэстаўрацыі Кургана Славы. Завяршаюцца работы па аднаўленні вадасховішча “Куйбышава”, што стала магчымым дзякуючы дапамозе і падтрымцы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і асабіста старшыні абласнога Савета дэпутатаў Анатоля Ісачанкі, а таксама кіраўніцтва і працаўнікоў СВК “Калгас “Ніва”, прадстаўнікоў арганізацый і жыхароў раёна, якія прынялі актыўны ўдзел у праводзімых работах.
Старшыня райвыканкама падзякаваў кіраўнікам арганізацый і ўстаноў раёна, органам тэрытарыяльнага самакіравання, жыхарам аграгарадка і ўсім, хто прымаў непасрэдны ўдзел у абнаўленні населенага пункта, стварэнні камфортных умоў для сяльчан.
Старшыні райвыканкама быў уручаны святочны каравай са збожжа новага ўраджаю ад усіх працаўнікоў раёна, як сімвал багацця і працвітання роднай зямлі.
Караваі ад імя працаўнікоў Кіраўшчыны, ад гасцінных гаспадароў былі ўручаны Рыгору Вароніну, Мікалаю Лабушаву і Віктару Гейдэлю.
Пад апладысменты на сцэну былі вынесены дажыначныя снапы і караваі ўсіх сельгасарганізацый Кіраўшчыны.
Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін ад імя абласнога выканаўчага камітэта і па даручэнні губернатара Уладзіміра Даманеўскага павіншаваў усіх з галоўным святам аграрыяў, а таксама выказаў словы ўдзячнасці ў адрас тых, хто вырасціў і сабраў самае каштоўнае багацце ва ўсе часіны існавання чалавецтва — хлеб. Ён пажадаў працавітым прадстаўнікам кіраўскай зямлі заўсёды мець удосталь хлеба, здароўя і шчасця.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу, значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны: галоўны эканаміст ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Алег Дземянкоў і вядучы эканаміст СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Святлана Піскунова. За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта адзначаны старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель, аб’яўлены Падзякі вадзіцелю СВК “Калгас “Ніва” Васілю Марозаву і галоўнаму аграному СГФ “Чыгірынка” Івану Мухіну.
Свае віншаванні хлебаробам раёна адрасавала намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Таццяна Марозава. Яна адзначыла, што яскравым сведчаннем бясконцай любові кіраўчан да сваёй малой радзімы з’яўляецца іх плённая і добрасумленная праца. Таццяна Пятроўна падзякавала працаўнікам Кіраўшчыны за значны ўклад у агульны абласны каравай і ўручыла Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама трактарыстам-машыністам ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Сяргею Чудапалу і СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Ігару Жэлдаку, вадзіцелю СВК “Калгас “Ніва” Леаніду Сямёнаву, аператару сушыльнай устаноўкі КСУП “Чырвоны баец” Дзмітрыю Малахаву.

Далей эстафету віншаванняў працягвалі старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў і старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль. Яны адзначылі, што ва ўсе часіны кіраўская зямля славілася сваімі працавітымі і прафесіянальнымі кадрамі. Сярод штогадовых лідараў жніва, як ў рэспубліцы, так і ў вобласці, заўсёды ёсць прадстаўнікі Кіраўшчыны. Спрыяе гэтаму і клопат, праяўляемы прафсаюзамі сумесна з органамі мясцовай улады, кіраўнікамі сельгасарганізацый пра чалавека працы: стварэнне камфортных, бяспечных умоў для работы і адпачынку.
Медалём федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за добрасумленную, плённую працу, прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборачнай кампаніі 2016 года былі ўзнагароджаны старшыня СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Багель і вадзіцель КСУП “Жылічы” Валерый Кісялёў. За шматгадовую плённую працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу Падзяка абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК аб’яўлена старшаму камбайнеру і камбайнеру СВК “Калгас “Ніва” Дзмітрыю Прэнзу і Уладзіміру Лебедзеву.
Свае шчырыя пажаданні і віншаванні аграрыям раёна выказалі шматлікія ганаровыя госці з рэгіёнаў Магілёўшчыны. Яны адзначалі, што хлебаробы Кіраўшчыны па многіх вытворчых паказчыках з’яўляюцца дастойным прыкладам для пераймання, у іх ёсць чаму павучыцца. Ганаровыя госці пажадалі працаўнікам АПК далейшых поспехаў ва ўсіх пачынаннях, каб Кіраўскі раён мацнеў эканамічна, развіваўся і прыгажэў.
Намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Артур Бандаржэвіч перадаў старшыні КСУП “Жылічы” Міхаілу Агафонаву сертыфікат на правядзенне на базе гаспадаркі выпрабаванняў раздатчыка-змяшальніка кармоў. Кожная з дэлегацый прыпаднесла ў падарунак раёну памятныя сувеніры.
Наступным блокам святочнай праграмы было ўшанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін за 2016 год (адпаведнае рашэнне райвыканкама было надрукавана ў мінулым нумары “Кіраўца”). Кожны выхад герояў жніва, якія ўзнімаліся на святочную сцэну за заслужанымі ўзнагародамі, суправаджаўся шчырымі апладысментамі.
Са словамі віншаванняў да ўдзельнікаў раённых “Дажынак” звярнуўся першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Адамаў. Ён адзначыў, што гэтае свята з’яўляецца вянцом карпатлівага і нялёгкага шляху да хлеба, падводзіць вынікі працы многіх сяльчан на жніве, дае ацэнку іх укладу ў агульны каравай краіны. Аляксандр Якаўлевіч аб’явіў Падзякі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама за плённую працу, прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборачнай кампаніі 2016 года памочнікам камбайнера СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Людміле Бяляўскай і ААТ “Дабаснянскае” Сяргею Сосаву, трактарысту-машыністу СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Яўгену Міхалапу, камбайнеру СВК “Калгас “Ніва” Міхаілу Белаглазаву, вадзіцелю КСУП “Барчыцы-агра” Віктару Зайцаву.
Працягваў чараду віншаванняў і ўручэння заслужаных узнагарод старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. За добрасумленную працу, атрыманне найлепшых вынікаў Ганаровай граматай райкама прафсаюза работнікаў АПК быў адзначаны вадзіцель КСУП “Жылічы” Апанас Маслаў, Падзяка аб’яўлена камбайнеру СВК “Калгас “Ніва” Васілю Белаглазаву, вадзіцелю ААТ “Дабаснянскае” Мікалаю Асташову, калектыву сталовай КСУП “Барчыцы-агра” (загадчык Ларыса Буднікава).
Аляксандр Бутараў уручыў памятны вымпел раёна “Дажынкі-2016” старшыні СВК “Калгас “Ніва” Івану Рыняку. Пераходны вымпел “Дажынкі-2017” атрымаў старшыня ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалай Чаранкоў.
На працягу ўсёй праграмы раённага свята працаўнікоў вёскі “Паклон шчодрай ніве, героям жніва” гучалі музычныя прывітанні: іх дарылі прысутным культработнікі, калектывы мастацкай самадзейнасці раёна, дзеці.
Напрыканцы святочнай праграмы рабяты выпусцілі ў неба паветраныя шары белага і блакітнага колеру — як сімвал чысціні і мірнага неба над галавой.

“Запрашаем на падвор’і!”



_mg_7285

 

_mg_7691Зранку каля цэнтральнай пляцоўкі раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2016” гучала вясёлая музыка. Уздоўж вуліц сельгасарганізацыі размясцілі па-двор’і, якія адрозніваліся сваёй непаўторнасцю. Тут радавала погляд усё: і багаты ўраджай агародніны, і разнастайныя стравы, і ветлівыя гаспадары, якія пастараліся максімальна дакладна ўвасобіць побыт беларускай вёскі.
Прахожыя з цікавасцю разглядалі выстаўленыя на падвор’ях рэчы: вышываныя ручнікі і абрусы, цацкі з тканіны, плеценыя з лазы вырабы і інш. Прысутныя атрымлівалі асалоду ад спеваў калектываў мастацкай самадзейнасці, а жадаючых адведаць розных страў беларускай кухні чакаў багаты асартымент: “Паўлавіцкі пачастунак” прапаноўваў гасцям паспрабаваць і набыць мясныя вырабы ад КСУП “Чырвоны баец”, прадстаўнікі ААТ “Стайкаўскае” частавалі мёдам і мядовымі вырабамі, прадэманстравалі добры ўраджай садавіны і агародніны рассветаўцы, “Бульбяны фэст” ад СГФ “Чыгірынка” запрашаў паласавацца стравамі з роднага прадукта беларусаў. Іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна прапаноўвалі чай, смачныя пірагі і абаранкі.
Працавалі гандлёвыя кропкі, дзе можна было набыць прадукцыю Бабруйскага мясакамбіната, агракамбіната “Зара”, ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Домочай”, КУП “Кіраўскія бытпаслугі”, ААТ “Бабруйсктрыкатаж” і іншых.
Дарослыя і дзеці з цікавасцю разглядалі выставу сельскагаспадарчай тэхнікі.
Увазе гасцей і ўдзельнікаў свята былі прапанаваны выставы работ майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Прывабліваў стэнд раённай бібліятэкі, прысвечаны пісьменнікам, творчасць якіх непарыўна звязана з Кіраўшчынай, пісьменнікам — юбілярам гэтага года, кнігам пра Беларусь і яе скарбы. Была арганізавана акцыя “Азбука беларускага арнаменту”. Жадаючым прымацоўвалі на вопратку стужкі з сімваламі, якія азначаюць родныя для кожнага беларуса словы: продкі, каханне, сябры, маладосць, зямля, ураджай, краса, росквіт і інш.
На тэрыторыі спартыўна-турысцкай базы “Барсукі” адбылася канцэртная праграма для дзяцей, выстава работ навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і ўстаноў адукацыі, дзейнічаў пракат дзіцячых электрамабіляў, працавалі атракцыёны. Святочны настрой рабятам дарылі выхаванцы раённай школы мастацтваў.
Для ўдзельнікаў і гасцей свята былі арганізаваны выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, выставы вырабаў з саломы, паперы, лазы, пацерак, гліны, роспісу па камені, дрэве, выставы ткацтва, сувеніраў і лялек, майстар-класы рамеснікаў «Скарбаў рос-квіт залаты».
На маладзёжнай пляцоўцы “Дажынак” адбыўся раённы этап конкурсу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2016», якое праводзіцца штогод і вельмі палюбілася ўсім жыхарам нашага раёна. Па традыцыі ўдзельнікамі конкурсу выступілі маладыя сем’і – вясёлыя, актыўныя, азартныя, крэатыўныя жыхары сельскіх населеных пунктаў, якія прадэманстравалі свае таленты і здольнасці ў народнай творчасці, дамаводстве, выхаванні дзяцей і г.д.

_mg_7655

_mg_7646

Наталля ХАДАКОВА, Людміла СЯМЁНАВА, Настасся ЛОГВІНАВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024