Адзіны дзень інфармавання на Кіраўшчыне
пройдзе ў раёне ў чацвер, 20 кастрычніка бягучага года на тэму: “Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя накірункі ўдасканалення дзяржаўнай палітыкі ў сферы садзейнічання занятасці насельніцтва”.
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Дзяржаўная стратэгія фарміравання здаровага ладу жыцця і рэалізацыі комплексу мер, накіраваных на папярэджванне неінфекцыйных захворванняў”; “Папярэджванне пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе. Правядзенне пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам!”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.