“Гульням розуму” на Кіраўшчыне — 20 год!

“Гульням розуму” на Кіраўшчыне — 20 год!

chgk-antantachgk-vasya-smotritchgk-lukashovchgk-moiseenkochgk-mogilyovskiechgk-revyuchgk-ulyanizmy-dumayutchgk-na-scenechgk-karmanchgk-ulyanizmШматлюдна было ў адну з мінулых субот ў Цэнтры вольнага часу. Сабраліся разам тут людзі рознага ўзросту, многія з іх цяпер ужо жыхары розных куткоў Беларусі і нават замежжа. Але ўсіх аб’ядоўвае аднолькавая старонка жыццёвай кнігі: яны ў свой час актыўна займаліся ў інтэлектуальным клубе “Эрудыт”, якому сёлета, а з ім і інтэлектуальнаму руху на Кіраўшчыне, споўнілася 20 год.

Любая справа немагчымая сама па сабе, калі няма лідара, які павёў бы за сабой. Так сталася і з інтэлектуальным рухам у нашым раёне, які абсалютна справядліва асацыіруецца з імем нязменнага кіраўніка клуба “Эрудыт”, выкладчыка гісторыі СШ №1 райцэнтра Ігара Лукашова. Менавіта яму 20 гадоў таму прыйшла ідэя аб стварэнні клуба, і гэта стала па сутнасці другім жыццём педагога пасля прафесійнай дзейнасці. Нездарма на праводзімым з нагоды юбілею мерапрыемстве, падрыхтаваным работнікамі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прагуча- ла шмат цёплых слоў у адрас Ігара Іванавіча. І сімвалічна, што мерапрыемства з нагоды юбілею пачалося з гучных апладысментаў усіх прысутных у зале ў адрас кіраўніка клуба. Дарэчы, далёка не кожны рэгіён нашай краіны можа пахваліцца наяўнасцю такога руху і поспехамі каманд на турнірах высокага ўзроўню.
Вялікае бачыцца на адлегласці. Менавіта такі погляд у выглядзе экскурса ў гісторыю клуба “Эрудыт” прэзентавалі прысутным госці з Магілёва: намеснік дырэктара абласнога цэнтра творчасці Вольга Марозава, загадчык інструктыўна-метадычнага аддзела абласнога цэнтра творчасці Вольга Цітова і метадыст гэтага ж аддзела Наталля Ластачка. А пачыналася ўсё ў цяпер ужо далёкім 1995 годзе, калі ў абласны Цэнтр творчасці з ідэяй стварэння інтэлектуальнага клуба звярнуўся малады, энергічны, амбіцыёзны настаўнік з Кіраўска Ігар Лукашоў. Сам апантаны “гульнямі розуму”, ён імкнуўся ахапіць імі дзяцей, прывіць ім жаданне не толькі з карысцю праводзіць час, але навучыцца хутка думаць, прычым нестандартна, шукаць адказы на любыя пытанні, самарэалізоўвацца. На наступны год з’явіўся на Кіраўшчыне клуб “Эрудыт” і першыя яго каманды. А з імі прыйшлі і першыя поспехі. За 20 гадоў у актыве прадстаўнікоў клуба розных пакаленняў — вялізная колькасць гучных перамог і прызавых месцаў на самых разнастайных спаборніцтвах. Тройчы клуб паспяхова спраўляўся з роллю гаспадара рэспубліканскіх турніраў па інтэлектуальных гульнях, высокую ацэнку падрыхтоўкі якіх даў вядомы прафесійны ігрок Беларускай лігі інтэлектуальных каманд Леанід Клімовіч. Акрамя паспяховага ўдзелу кіраўскіх каманд на абласным і рэспубліканскім узроўнях, і сам Ігар Лукашоў шмат праявіў сябе асабіста. Ён — пастаянны вядучы гульні “Брэйн-рынг” на чэмпіянатах вобласці і рэспубліканскім фестывалі “Кубак дружбы”, у 2006 годзе стаў пераможцам абласнога конкурсу “Педагог года пазашкольнага выхавання і навучання ў намінацыі “Дадатковая адукацыя”. У 2009 годзе з вопытам работы клуба “Эрудыт” знаёміліся кіраўнікі ўстаноў пазашкольнага выхавання і адукацыі — удзельнікі абласнога се-мінара, а ў 2013 г. на абласной выставе метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту УДАДіМ у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я — грамадзянін Беларусі” работы клуба “Эрудыт” былі ўдастоены дыплома першай ступені. За два дзесяцігоддзі дзейнасці ў партфоліа клуба сабрана цэлая калекцыя з амаль 150 дыпломаў, прывезеных у розныя гады камандамі з разнастайных турніраў. Кіраўскі “Эрудыт” добра ведаюць не толькі на Магілёўшчыне, а і ў рэспубліцы.
Прысутныя віталі сабраўшыхся ў гэты дзень прадстаўнікоў былых каманд клуба. Бадай, самы першы і самы гучны поспех кіраўскіх інтэлектуалаў звязаны з камандай “Антанта”. Яе ўдзельнікі занялі 2 месца ў папулярнай на той час рэспубліканскай тэлегульні “Рызыка-версія”, вядучым якой быў ужо названы вышэй Леанід Клімовіч. На жаль, на святкаванне юбілею не ўсе змаглі прыехаць, але асобныя ўдзельнікі, узмоцненыя членамі другой каманды — “Цягнік” — былі запрошаны на сцэну, дзе ім прапанавалі паўдзельнічаць у гульні “Што? Дзе? Калі?”. Цікавыя пытанні для іх падрыхтавала маладая змена — сённяшнія члены клуба “Эрудыт”. Вострая па запалу барацьба завяршылася мінімальнай перамогай знатакоў.
Пад апладысменты прагучалі назвы каманд, якія ў розныя гады заваёўвалі прызавыя месцы, а разам з імі і аўтарытэт кіраўскага клуба. Сярод іх “Нікаверс”, “Сансів’ера”, “Дзяўчаты”, “БЭМС”, “Спрайт”, “Энімалз”, “Безназоўныя”, “Ульянізм”, “Шміндар”, “Грацыя”, “Кіндар” і іншыя. Нядрэнных вынікаў на працягу некалькіх гадоў на абласным і рэспубліканскім узроўнях дабівалася каманда “Рэвю”, складзеная пераважна з настаўнікаў школ раёна, капітанам якой быў Ігар Лукашоў.
А на сцэне зноў знайшлося месца для інтэлектуальных гульняў. Каманды “Кіндар”, “Дзяўчаты” і “Шміндар” паспаборнічалі ў гульні “Тройкі”. Капітаны яшчэ некалькіх каманд разам з прысутнымі згулялі ў “Медыя-азбуку”. Шмат хто з былых выхаванцаў клуба адрасаваў словы ўдзячнасці Ігару Лукашову. У кожнага па-рознаму склаўся лёс, кожны пайшоў уласнай жыццёвай дарогай. Але ўсе з цеплынёй успамінаюць школьны час, калі дзякуючы Ігару Іванавічу захапіліся інтэлектуальнымі гульнямі.
Віншавальныя словы адрасавалі Ігару Лукашову і ўсім удзельнікам намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту и турызму райвыканакама Наталля Маісеенка, дырэктар раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ларыса Гаўрылава. Гучалі са сцэны музычныя падарункі.
Цяжка было ўтойваць задаволенасць падчас мерапрыемства непасрэднаму “віноўніку” ўрачыстасцей Ігару Лукашову. І гэта зразумела, бо кожны педагог можа тады быць задаволены, калі бачыць багатыя вынікі ўласнай работы. А ў Лукашова яна — у тых, хто сабраўся ў гэтай зале — таленавітых, захопленых, апантаных людзях, розных узростаў і прафесій, умеючых думаць і аналізаваць, гатовых у дыялогах знаходзіць эфектыўныя спосабы вырашэння разнастайных задач.
Ну, і безумоўна, не абышлося без таго, што звязвае ў адзінае ўсіх прысутных. Быў праведзены інтэлектуальны турнір, удзел у якім прынялі 13 каманд. Пацвердзілі свой клас і ўзровень інтэлектуальнай падрыхтоўкі фаварыты. У гульні “6 х 2” перамогу святкавала каманда “Антанта”, другое месца занялі госці — каманда Цэнтральнай службы метралогіі і стандартаў з Бабруйска, трэцяе заваявала каманда “Энімалз”. “Антанта” і “Энімалз” былі мацнейшымі і ў “Сваёй гульні”, у іх адпаведна першае і другое месцы. Замкнулі прызавую тройку прадстаўнікі абласнога Цэнтра творчасці. Самай прэстыжнай па традыцыі з’яўляецца перамога ў гульні “Што? Дзе? Калі?”. Яе заваявала каманда “Ульянізм”, складзеная пераважна з сённяшніх студэнтаў. А ўжо названыя вышэй “Энімалз” і “Антанта” зноў увайшлі ў прызавую тройку, адпаведна заняўшы другі і трэці радок. У агульным заліку дыплом пераможцы юбілейнага турніру атрымала каманда “Антанта”. Другое месца заняла каманда “Энімалз” і трэцяе — “Ульянізм”.
Але для справядлівасці трэба адзначыць, што каманды не ставілі перад сабой самамэту перамагчы. Усе былі ахоплены той непаўторнай атмасферай, якая панавала ў зале. І галоўная думка, да якой па сутнасці прыйшлі ўдзельнікі турніру, была такой: той, хто калісьці пачаў гуляць у інтэлектуальныя гульні, ужо не спыніцца. Гэта хобі — на ўсё жыццё!

Мы папрасілі асобных удзельнікаў юбілейнага мерапрыемства падзяліцца сваімі ўражаннямі і ўспамінамі.

chgk-ovsyanikСяргей АЎСЯНІК, рэжысёр, дырэктар кампаніі “Cinemapride”, г.Мінск, былы ўдзельнік каманды “БЭМС”:
— Інтэлектуальнымі гульнямі захапіўся яшчэ з 5 класа. З тых часоў на працягу кожнага года імкнуся прымаць удзел у розных турнірах. Магу з упэўненасцю сказаць, што гэтае хобі — на ўсё жыццё. Нават цяпер выступаю за каманду “Раён”, якая афіцыйна зарэгістравана ў Беларускай лізе інтэлектуальных каманд. У ёй, акрамя мяне, таксама гуляюць прадстаўнікі Кіраўшчыны, якія жывуць і працуюць зараз у Мінску, Гомелі, Магілёве. У саставе каманды, дарэчы, і Ігар Лукашоў, мой настаўнік.
chgk-danilovВасіль ДАНІЛАЎ, вядучы праграмы аддзела радыёвяшчання РУП РТЦ “Тэлерадыёкампанія “Магілёў”, г.Магілёў, былы ўдзельнік каманды “Кіндар”:
— Памятаю, як у 6-м класе “захварэў” на інтэлектуальныя гульні. І ўсё дзякуючы І.І. Лукашову, які быў у нашым класе яшчэ і класным кіраўніком. Сёння магу сказаць, што ён, як сапраўдны педагог, вельмі паўплываў на мой светапогляд, прывіў цікавасць да літаратуры, гісторыі і, наогул, да здабывання ведаў.
chgk-barbaryanЛарыса БАРБАРАН, настаўніца геаграфіі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, удзельніца каманды “Рэвю”:
— Вельмі патрэбнай і важнай справай займаецца Ігар Лукашоў. Сёлетніх школьнікаў складана “расшавяліць” думаць, меркаваць, шукаць адказы на шматлікія пытанні. А ў Ігара Іванавіча гэта атрымліваецца вельмі цудоўна. Нам, ужо крыху з усмешкай можна сказаць “ветэранам” інтэлектуальнага руху, не менш цікава, чым сённяшнім юнакам і дзяўчатам, паспаборнічаць у “гульнях розуму”. Вельмі захапляе. І падыходзяць яны літаральна да любога ўзросту.
chgk-shkradyukДзмітрый ШКРАДЗЮК, інжынер відэамантажу, рэжысёр, г.Мінск, былы ўдзельнік каманды “Шміндэр”:
— Інтэлектуальныя гульні і, наогул, вывучэнне гісторыі дзякуючы І.І.Лукашову, яшчэ са школьных гадоў сталі для мяне любімым заняткам. Нездарма пасля школы без сумненняў паступіў на гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржуніверсітэта, які раней скончыў і мой настаўнік. І першая мая вышэйшая адукацыя — выкладчык гісторыі. Потым звязаў жыццё з кінематографам. Інтэлектуальныя гульні не забываю, імкнуся па магчымасці гуляць і зараз. Наогул на сённяшняй сустрэчы захлёствае настальгія!..
chgk-nikonovПавел НІКАНАЎ, начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС, г.Кіраўск, былы ўдзельнік каманды “Антанта”:
— Вельмі прыемна было сабрацца з нагоды такой знамянальнай даты. Як ляціць час! Здаецца, зусім нядаўна мы былі адной з першых інтэлектуальных каманд на Кіраўшчыне. Нібыта ўчора гулялі ў фінале рэспубліканскай тэлегульні “Рызыка-версія”, дзе крыўдна ўступілі чэмпіёнам — “Ваўкавыскім ваўкам”. І, тым не менш, гэта быў, безумоўна, гучны поспех. Радасна сустрэцца з сябрамі і, безумоўна, з цікавасцю пазмагацца з імі ў інтэлектуальных гульнях.
chgk-gavrilovaАляксандра ГАЎРЫЛАВА, вучаніца 10 класа гімназіі Кіраўска, удзельніца каманды “Мадагаскарскія чайкі”, г.Кіраўск:
— Пяты год з задавальненнем займаюся ў інтэлектуальным клубе “Эрудыт”. Вельмі падабаецца атмасфера саміх гульняў: гэта і напружанасць, увага, калі слухаеш пытанне, і разнастайнасць асацыяцый на пэўную тэму, і радасць ад правільна агучанай версіі… Шчыра кажучы, нават не думала, што ў Кіраўску такая “армія” інтэлектуалаў рознага ўзросту. Цяпер і сапраўды разумееш, як людзі па-сапраўднаму ахоплены інтэлектуальным рухам. Ну а нам, маладзейшым, ёсць у каго і чаму навучыцца…
Аляксандр ХАХЛОЎ, удзельнік

інтэлектуальнай
каманды “Рэвю”.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024