Незабыўная сустрэча з юнацтвам

Незабыўная сустрэча з юнацтвам

vypusk-50vypusk-50-2 Як імкліва бяжыць час! Здаецца, зусім нядаўна мы, выпускнікі 1966 года, развітваліся з любімай Мышкавіцкай школай. А ўжо за плячыма праляцела 50 гадоў! Паўстагоддзя — тэрмін вялікі. Некаторых былых аднакласнікаў, на жаль, ужо няма на гэтым свеце, пакінулі яго і многія з нашых любімых настаўнікаў. Але тыя, хто засталіся, вырашылі сабрацца з нагоды юбілею сёлета. Сустрэліся мы, былыя аднакласнікі, разам з нашай любімай настаўніцай Нінай Данілаўнай Рыльковай, якая выкладала ўрокі фізічнай культуры.

Цяжка цяпер ужо ў нас, многія з якіх сёння з пасівелымі скронямі, пазнаць было тых былых гарэз-дзяўчат і падцягнутых хлопцаў, якія пакідалі парог школы, ідучы ў дарослае жыццё. Але для нас, здавалася, і не было тых праляцеўшых дзесяцігоддзяў. Мы з радасцю ўспаміналі бестурботныя, летуценныя школьныя гады. А час незабыўнай сустрэчы ляцеў так імкліва, што мы не маглі нагаварыцца. Кожнаму было што прыгадаць цікавае. Дзяліліся ўспамінамі Генадзь Шэлянгоўскі, Віктар Бандарэнка, Мікалай Капітанаў, Людміла Скудная, Надзея Назарчук, Таццяна Манзюк, Валянціна Квіт, Клаўдзія Тараймовіч, Валянціна Бяляўская, Людміла Лянкевіч, Клаўдзія Захарэвіч. Не лішнім будзе адзначыць, што літаральна ўсе мае аднакласнікі прайшлі па жыцці, ніхто не збіўся з жыццёвага шляху.
Аб сваім жыцці за гэтыя прайшоўшыя гады расказала нам Ніна Данілаўна Рылькова. Яна шмат гадоў аддала сваёй прафесійнай дзейнасці, не пакідала работу ў школе, знаходзячыся на заслужаным адпачынку. Заўсёды вяла і імкнецца весці актыўны вобраз жыцця. Вельмі любіць песню, ведалі Ніну Данілаўну ў Мышкавічах на працягу шмат гадоў як адну з заўзятых салістак фальклорнага ансамбля “Молодушки”. Вельмі ганарыцца жанчына сваімі дзецьмі і ўнукамі, выхавала яна іх працавітымі і сумленнымі, якой з’яўляецца і сама. Дарэчы, сярод нашчадкаў Ніны Данілаўны (дзяцей і ўнукаў) сямёра абралі прафесію юрыста.
У некаторых з тых, каго мы змаглі знайсці, на жаль, не атрымалася прыехаць па прычыне іх пражывання ў далёкіх гарадах. Але мы звязаліся з імі, дзякуючы інтэрнету, падзяліліся ўражаннямі аб сустрэчы. А яны, у сваю чаргу, перадавалі ўсім шчырыя прывітанні. Галіна Котава, да прыкладу, выказала такія словы: “Я з цеплынёй і шчырай удзячнасцю ўспамінаю школу, усіх нашых цудоўных настаўнікаў, кожны з якіх аддаваў нам часцінку самаго сябе, укладваючы ў нас не толькі веды, але і душу…”. І мы ўсе таксама ўспомнілі гэтых незабыўных людзей. Сярод іх — строгі, але справядлівы дырэктар школы Іван Сямёнавіч Лянкевіч, настаўнік геаграфіі Любоў Антонаўна Акульчык (Некрашэвіч), выдатны матэматык Сяргей Мікітавіч Скудны, само ўвасабленне настаўніка з вялікай літары, вы-кладчыца роднай мовы і літаратуры Лідзія Дзянісаўна Куніцкая, выдатныя знаўцы рускай мовы і літаратуры Міхаіл Міхайлавіч Ярчак і Мікалай Сцяпанавіч Корзун, якія навучылі нас любіць і чытаць кнігі. Якое шчасце, што яшчэ з намі побач настаўнікі фізікі Раіса Міронаўна Берасцень, спеваў — Міхаіл Пятровіч Дайнека! Усім ім — вялікі дзякуй і нізкі паклон за тое, што былі ў нашым жыцці. У тым, што мы любілі кнігі, здабывалі веды, імкнуліся паважаць людзей, быць гуманнымі, адказнымі, вялікая заслуга нашых педагогаў. Няхай яны яшчэ доўга радуюць нас і сваіх блізкіх. Ну, а мы праз пэўны час з цеплынёй зноў будзем рады бачыць і іх, і адзін аднаго на незабыўных сустрэчах з нашым юнацтвам.
Валянціна ПАЛЯШЧУК
ад імя выпускнікоў
1966 года Мышкавіцкай СШ.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024