Узнімаць настрой людзям…

yakovenko

Творчасць, памножаная на працу і талент — менавіта такая імправізаваная формула датычыцца дзейнасці выкладчыка мастацкага аддзялення Кіраўскай школы мастацтваў Аліны Якавенка. За сваю шматгадовую плённую працу днямі Аліне Станіславаўне ўручана Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

 

Такая асаблівасць работы ў прадстаўнікоў галіны культуры. Яны ствараюць добры настрой у будні, запрашаюць на цікавыя мерапрыемствы, у бібліятэкі і музычныя школы, і, канешне ж, у святы: калі ўсе адпачываюць, майстры сцэны аддана працуюць, радуючы публіку цудоўнымі канцэртамі, шоў-праграмамі і прадстаўленнямі.
Аб буднях работнікаў культуры, здабытках і планах на будучыню мы папрасілі расказаць начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэя КАРПУКА.

— Андрэй Лявонцьевіч, скажыце, калі ласка, у чым Вы бачыце галоўную задачу работнікаў культуры?
— Гэта забеспячэнне правоў чалавека на свабоду мастацкай творчасці і культурнага адпачынку, якія садзейнічаюць развіццю і захаванню нашай нацыянальнай спадчыны, рамёстваў. Дзякуючы культуработнікам у людзей не знікае прага да цудоўнага, да духоўнасці і развіцця сваіх творчых здольнасцей.
— Што ўяўляе сабой аддзел, які Вы ўзначальваеце?
— Гэта складаны арганізм, які пастаянна развіваецца. Сёння культурныя патрэбы кіраўчан задавальняе 41 установа культуры: 18 бібліятэк, 20 клубных устаноў, 2 дзіцячыя школы мастацтваў і Жыліцкі гістарычны комплекс-музей. Працуючыя ў гэтых установах людзі спяваюць, праводзяць экскурсіі, раскрываюць таленты, зберагаюць нацыянальныя традыцыі, вучаць тонка адчуваць сусвет і ствараць вакол сябе атмасферу творчасці. У адпаведнасці з рашэннем калегіі Міністрэства культуры Рэспублікі Беларусь у спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва, па выніках мінулага года наш аддзел атрымаў грашовую прэмію. Сродкі накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры.
— Як вядома, бягучы год у Беларусі праходзіць пад знакам Года культуры. Які ўклад зрабілі нашы калектывы ў папаўненне нацыянальнай культуры краіны?
— Творчыя калектывы нашага раёна прымаюць удзел у рознага роду абласных і рэспубліканскіх фестывалях, конкурсах. Сярод іх: рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016” у г.Мсціслаўлі, кірмашы выхаднога дня, якія праходзяць у г.Мінску і іншых гарадах. У бягучым годзе кіраўчане са сваёй творчай прэзентацыяй дастойна прадставілі раён на абласным праекце “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”. Калектыў Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея прыняў удзел у ІІІ Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”. Асаблівай гордасцю раёна з’яўляецца духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”, які прымае ўдзел амаль ва ўсіх раённых мерапрыемствах.
— А як абстаяць справы з культурным выхаваннем падрастаючага пакалення?
— Аб гэтым можна меркаваць па ўзнагародах і прэміях, якія нашы рабяты прывозяць з міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў і фестываляў. Так, вучнямі дзіцячых школ мастацтваў заваявана на міжнародных конкурсах 10 дыпломаў І-й ступені, 2 дыпломы — ІІ-й і 3 — ІІІ-й ступеняў, 1 — “Гран-пры”. Тры дыпломы розных ступеняў прывезлі рабяты з рэспубліканскіх конкурсаў. Дыпламантамі становяцца нашы выхаванцы і на ўсерасійскіх конкурсах.
— У раёне ладзяцца разнастайныя фестывалі і святы. Якія з іх знаходзяць у кіраўчан найбольшую зацікаўленасць?
— Наш самы ўдалы праект — раённы конкурс прыгажосці і таленту “Міс Кіраўчанка”. Ён стаў, бадай, самай яркай па-дзеяй у культурным жыцці жыхароў раёна. Прыгожым, маляўнічым, раскрываючым таленты кіраўчан стаў традыцыйны раённы фестываль “Парад парасонаў”. Работу па ўвасабленні ў жыццё розных цікавых для кіраўчан праектаў будзем працягваць і далей.
— Які ён — сённяшні работнік культуры на Ваш погляд?
— Неардынарная, творчая і таленавітая асоба, энтузіяст, які хварэе за сваю справу. Гэта — асаблівая натура, якая здольная разнастаіць жыццё іншых людзей, і ўвесь час знаходзіцца ў творчым пошуку. А самае галоўнае, што ўсе мы — вялікая, дружная і яркая сям’я людзей, аб’яднаных адной мэтай — захаваць для нашчадкаў народную беларускую спадчыну.
Размаўляла Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024