За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў

За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў

frejberg frejberg-2Урачыстым і прыемным для шэрагу прысутных быў пачатак выканкама, які адбыўся ў мінулую пятніцу ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў выказаў шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў старшыні Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаілу Фрэйбергу з нагоды 55-годдзя з дня нараджэння і галоўнаму спецыялісту аддзела эканомікі райвыканкама Валянціне Кісялевіч, якая па ўласным жаданні вырашыла пайсці на за-служаны адпачынак.

Старшыня райвыканкама адзначыў, што абодва віноўнікі ўрачыстасці — прыклад стараннага стаўлення да выканання даручанай справы, добрасумленнасці і адказнасці дзеля працвітання роднага краю. Так, агульны стаж Міхаіла Фрэйберга складае 38 гадоў, з іх 26 — на пасадзе старшыні сельвыканкама. Дарэчы, наш зямляк — адзін з тых нямногіх кіраўнікоў сельвыканкамаў вобласці, якія на працягу доўгіх гадоў нязменна працуюць на гэтай пасадзе.
Узнагароду ад раённага Савета дэпутатаў — Ганарову грамату Міхаілу Фрэйбергу ўручыла старшыня Галіна Слабоднікава за шматгадовую плённую працу на карысць раёна і ў сувязі з юбілеем.
Падзячнае пісьмо райвыканкама за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, добрасумленную работу ў сферы эканомікі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў уручыў галоўнаму спецыялісту аддзела эканомікі Валянціне Кісялевіч, якая, у сваю чаргу, падзякавала ўсім прысутным за сумеснае плённае супрацоўніцтва і пажадала ўсім далейшых поспехаў.
Затым былі разгледжаны пытанні, вынесеныя на разгляд выканкама. З інфармацыяй аб арганізацыі работы па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей у святле патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдачных сем’ях” выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова (напярэдадні ўзгаданая тэма была абмеркавана на пасяджэнні раённага каардынацыйнага савета — аб гэтым чытайце на 5-й стар. нумара).
Далей было абмеркавана прадстаўленне пракуратуры раёна аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, накіраванага на сацыяльна-эканамічнае развіццё Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічалі. Пракурор раёна Вячаслаў Чучулін ахарактарызаваў становішча спраў, якое назіралася падчас правядзення маніторынгу на суб’ектах гаспадарання, размешчаных на тэрыторыі дадзенага сельсавета.
Так, было ўстаноўлена, што дапушчаны шэраг парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, аб прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, аб працы і ахове працы, прыродаахоўнага і ветэрынарнага заканадаўства. Усе вінаватыя асобы былі прыцягнуты да дысцыплінарнай або адміністрацыйнай адказнасці.
Таццяна БАРАДЗІНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024