Адзіны дзень інфармавання
пройдзе ў раёне ў чацвер, 15 снежня бягучага года на тэму: “Здароўе нацыі — вышэйшая каштоўнасць дзяржавы. Меры па папярэджванні і пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Беларусі”. Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Аб прадугледжаных заканадаўствам мерах па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і ў быце, як сродак забеспячэння фінансавай бяспекі грамадзян і арганізацый”; “Аснова бяспекі жыццядзейнасці ў зімовы перыяд”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.