Высокая ацэнка плённай працы механізатара з Кіраўшчыны

Высокая ацэнка плённай працы механізатара з Кіраўшчыны

belarurskajУ мінулую пятніцу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх працоўных паказчыкаў. У іх ліку і наш зямляк. Механізатар СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Мікалай Белакурскі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Ён стаў чацвёртым на Кіраўшчыне кавалерам гэтай высокай дзяржаўнай узнагароды!

Мы сустрэліся з Мікалаем Белакурскім адразу пасля прыезду з Мінска.  Мікалай Іванавіч, як гаворыцца, па свежых слядах, падзяліўся ўражаннямі ад знамянальнай у яго жыцці падзеі:

— Уражанні ад урачыстага прыёму проста перапаўняюць. Цырымонія ўзнагарожання праходзіла ў Палацы Незалежнасці. Дзяржаўных узнагарод было ўдастоена 36 прадстаўнікоў краіны ў розных сферах дзейнасці. У іх лік пашчасціла трапіць і мне. Тое, што ўдастоіўся ўзнагароды, стала прыемным сюрпрызам і для мяне, і для маёй сям’і, без штодзённай маральнай дапамогі якой мне не ўдалося б дабіцца такога поспеху.

Усіх нас вітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу выказаў удзячнасць тым, хто звязаў сваё жыццё і прафесійную дзейнасць з вытворчай сферай.  Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў, адзначыў Прэзідэнт, запатрабавана не толькі ў нашай краіне, а і далёка за яе межамі. Прыемна было чуць цёплыя словы ў адрас роднай гаспадаркі. Кіраўнік дзяржавы у ліку іншых сельгасарганізацый рэспублікі адзначыў і заслугі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, наогул выказаў словы павагі аграрнікам, якія самааддана працуюць, асвойваюць перадавыя тэхналогіі і дабіваюцца выдатных рэзультатаў у рабоце. Як падкрэсліў Прэзідэнт, прыемна бачыць, што з кожным годам у нашай краіне павышаецца культура земляробства, укараняюцца эфектыўныя метады гаспадарання, паляпшаецца жыццё вяскоўцаў. Уручаючы ўзнагароду асабіста мне, Аляксандр Лукашэнка, паціскаючы руку, шчыра павіншаваў, падзякаваў за працу і пажадаў новых поспехаў. І, па праўдзе прызнаюся, такое стаўленне кіраўніцтва дзяржавы да радавых работнікаў, падтрымка сельгаспрадпрыемстваў і да многага абавязвае, і дае штуршок да новых працоўных дасягненняў, якія, упэўнены, яшчэ будуць. І будуць не толькі ў мяне, а і ў маіх калег, побач з якімі працую. У нас шмат выдатных працаўнікоў. І гэты мой сённяшні поспех, лічу, — поспех усяго калектыву нашай гаспадаркі!

***

…Кіраўская зямля  багатая на працоўныя традыцыі, шчырых, старанных людзей, якія сваёй руплівасцю і самаадданасцю мацуюць дабрабыт роднай зямлі. Штогод нашы землякі сваёй шчырасцю ў рабоце дабіваюцца высокіх вытворчых рзультатаў.

Хто з нас не памятае беларускую народную казку “Лёгкі хлеб”? Так, менавіта яшчэ змалку, дзякуючы мудраму беларускаму слову з вуснай народнай творчасці, кожны з нас пачынае ўсведамляць высокую каштоўнасць хлеба, а, дакладней, той нялёгкай працы, якой ён здабываецца. Але, бадай, сапраўдную яе цану ведае толькі той, хто яго сам не аднойчы вырошчваў, зберагаў кожны каласок, а потым збіраў ураджай. З кагорты менавіта такіх — Мікалай Белакурскі. Усю сваю прафесійную дзейнасць, а, беспамылкова будзе сказаць, і ўсё жыццё ён звязаў з працай на зямлі. За плячыма аднаго з лепшых земляробаў Кіраўшчыны — больш за тры дзясяткі год механізатарскага стажу, і ўсе яны прайшлі ў родным “Рассвеце”.

Як вядома, жыццё кожнаму з нас даюць бацька і маці. А вось шлях у прафесію, будучы жыццёвы шлях, і асабліва гэта бывае ў хлопчыкаў, часта залежыць менавіта ад бацькі. Так і склалася для Мікалая. Любоў да роднай зямлі, да сялянскай працы ён пераняў ад бацькі Івана Ануфрыевіча — перадавога ў свой час рассветаўскага механізатара. І першыя свае намалочаныя зярняты будучы ардэнаносец атрымаў тады, у дзяцінстве, калі дапамагаў бацьку ўбіраць хлеб. Вось тады і вызначылася далейшая жыццёвая дарога хлопчыка…

Няма такой работы, якую б не выконваў механізатар Мікалай Белакурскі на палях сельгаспрадпрыемства. Ворыва і падрыхтоўка глебы, унясенне ўгнаенняў і апрацоўка ўчасткаў, сяўба і догляд за пасевамі.  І, безумоўна, вянец працы многіх і многіх людзей — уборка збажыны. І ўжо зусім іншыя адчуванні ў хлебароба, калі з досвітку і да змяркання знаходзішся ў кабіне камбайна, калі імкнешся каласок за каласком сабраць вырашчанае.

У 2001 годзе Мікалаю Белакурскаму даручылі атрыманы гаспадаркай новенькі “Джон Дзір”. Такі ўзор высокапрадукцыйнай збожжаўборачнай тэхнікі ў раёне з’явіўся ўпершыню. Мікалай давер апраўдаў спаўна, авалодаў машынай у поўнай меры і стаў штогод дабівацца высокіх намалотаў. А як радавалася сэрца Івана Ануфрыевіча, калі сын, якому калісьці перадаў механізатарскую эстафету, запрасіў бацьку ў памочнікі. На гэтым сямейныя экіпажы Белакурскіх не скончыліся. Неўзабаве дзядулю на пасту памочніка змяніў унук — сын Мікалая Іванавіча. Як калісьці яго бацька яшчэ школьнікам дапамагаў свайму, так і Сяргей рана прывучыўся да гэтай справы і шмат сезонаў працаваў на жніве.

Сёлетняе жніво для Мікалая Белакурскага было ўжо сямнаццатым. Цэлую калекцыю розных узнагарод за гэты час сабраў хлебароб. Літаральна кожны сезон у яго адзначаны дыпломамі, граматамі, каштоўнымі прызамі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Неаднаразова заваёўваў права дэлегавацца на рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. Адметным стаў для Мікалая Белакурскага 2006 год. Ён стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на жніве і атрымаў ключы ад новенькага аўтамабіля. У гэтым жа годзе механізатар з “Рассвета” быў удастоены сваёй першай дзяржаўнай узнагароды — медаля “За працоўныя заслугі”…

Жаданне і ўменне працаваць, адказнасць і самаадданасць у рабоце, настойлівасць і высокая працоўная дысцыпліна — вось тыя крытэрыі, з дапамогай якіх Мікалай Белакурскі пастаянна дабіваецца выдатных вытворчых рэзультатаў. І ордэн Пашаны, атрыманы земляробам Кіраўшчыны з рук Прэзідэнта Беларусі — таму сведчанне. Пацвярджае гэты факт і само жыццё, кожны дзень якога для рассветаўскага механізатара праходзіць пад дэвізам: “працаваць на “выдатна”! А па-іншаму ардэнаносец з “Рассвета” працаваць і не ўмее!..

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024