З выдатным настроем уваходзіць у новы год калектыў Кіраўскага раёна электрасетак

З выдатным настроем уваходзіць у новы год калектыў Кіраўскага раёна электрасетак

elektro-4 elektro-1 elektro-2Напярэдадні прафесійнага свята энергетыкаў мы сустрэліся з начальнікам раёна электрасетак Рыгорам АЛДАШКІНЫМ і папрасілі яго расказаць аб дзейнасці калектыву ў бягучым годзе і акрэсліць планы на перспектыву:
— Так склалася, што прафесійнае свята мы адзначаем у канцы года, а таму, рыхтуючыся да яго, можна ўжо гаварыць аб выніках работы за год. Ёсць падставы для таго, каб з упэўненасцю сказаць, што для прадпрыемства год склаўся ўдала: пастаўленыя перад калектывам задачы па рамонце электрычных сетак і трансфарматарных падстанцый поўнасцю выкананы, нягледзячы на той факт, што ў пачатку года ў выніку цыклона “Даніэла” паваленымі дрэвамі былі пашкоджаны лініі электраперадач, праходзячыя па лясных масівах, што ўнесла карэктывы ў намечаныя планы-графікі на год. Дзякуючы зладжанай і аператыўнай рабоце энергетыкаў у кароткія тэрміны былі ліквідаваны парывы ліній электраперадач, павалена і ўбрана 1827 пашкоджаных дрэў.
Сёлета адрамантавана 104,4 км высакавольных ліній напружанасцю 10 кВ, дзе была заменена 31 апора, 109 ізалятараў, а таксама расчышчана ад дробналесся 7,8 га прасек.
Для павышэння надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў рэканструяваны лініі электраперадач працягласцю 14,2 км: заменены провады на ізаляваныя. Таксама ўстаноўлены 2 вакуумныя выключальнікі з дыстанцыйным кіраваннем з пульта дыспетчара раёна электрасетак на высакавольных лініях напружанасцю 10 кВ, якія забяспечваюць электраэнергіяй населены пункт Шалаёўка. Гэта дае магчымасць хутка вызначыць пашкоджаны ўчастак лініі і скараціць час на аператыўнае пераключэнне.
Вяліся работы ў бягучым годзе і на лініях электраперадач напружанасцю 0,4 кВ: капітальна адрамантаваны 68 км ліній, устаноўлена 70 новых апор замест выйшаўшых са строю, заменена1,2 км проваду. Таксама заменены 95 уводаў на ўводы з ізаляваным провадам, адрэгуляваны стрэлы правесу сетак на ўчастку 18 км. Былі ўстаноўлены 3 пункты секцыянавання электраліній для больш дакладнай работы ў выпадку іх пашкоджвання. Электрыкі прывялі ў належны выгляд 1035 дрэў, галіны якіх датыкаліся да провадаў.
Значную ўвагу надавалі трансфарматарным падстанцыям, на 63 з якіх правялі капітальны рамонт. Для больш бяспечнага і аператыўнага вываду ў рамонт электраліній устаноўлена 40 зазямляльнікаў.
У райцэнтры заменена кабельная лінія напружанасцю 10кВ працягласцю 1650 м, якая часта пашкоджвалася.
Былі таксама пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 4 трансфарматарныя падстанцыі тыпу МТПА, 1 — БКТПБ 2х250 і яшчэ адна ГКТП — па тэхналагічным падключэнні ў аг.Любонічы.
На працягу года мы забяспечвалі выкананне сацыяльных стандартаў па асвятленні вуліц населеных пунктаў раёна, аказвалі платныя паслугі насельніцтву і юрыдычным асобам, у тым ліку па прынцыпе “адно акно”. За 10 месяцаў г.г. такія паслугі выкананы на 45264 руб. пры плане 40030 руб.
Акрамя гэтага займаліся заменай прыбораў уліку электраэнергіі ў спажыўцоў: усяго ўстаноўлена 1723 адзінкі.
У сувязі з тым, што на нашай базе вядуцца рамотныя работы (падрадчык — ПМК-255), ужо значна палепшаны ўмовы працы і быту энергетыкаў.
У цэлым дзейнасць прадпрыемства вызначаецца эканамічнасцю і эфектыўнасцю, наш калектыў дастойна выконвае сваю непасрэдную задачу: надзейна, якасна і аператыўна забяспечвае спажыўцоў электраэнергіяй. І гэта дзякуючы добрасумленнаму стаўленню да даручанай справы ўсіх работнікаў. У ліку лепшых — майстры Іван Сямёнаў і Валерый Прымак, начальнік Чыгірынскай ГЭС Рыгор Яўрасаў, электраманцёры Максім Нікіфараў, Андрэй Яскевіч, Яўген Пранцішаў, Рыгор Рабаконь, Аляксандр Вангілеўскі, Аляксей Каранкевіч, вадзіцелі Андрэй Лазюк, Аляксандр Багамолаў, Леанід Савельеў, Сяргей Макаранка, Сяргей Сідарэнка, машыністы Уладзімір Чарныш, Юрый Шкрабаў і іншыя.
Спадзяюся, што і ў далейшым іх работа будзе вызначацца высокім прафесіяналізмам, адказнасцю і забяспечваць безаварыйнасць. Ужо сёлета зроблены задзел на наступны год: праведзены абходы электраліній, складзены дэфектныя ведамасці, закупляецца неабходны матэрыял. Адным словам, планы даведзены, аб’ёмы вызначаны, настрой у людзей добры — застаецца толькі сумленна працаваць.
Карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх работнікаў, паважаных ветэранаў з прафесійным святам. Шчыра дзякую за старанную працу, адказнасць, разуменне важнасці ўскладзеных на калектыў задач па забеспячэнні раёна электраэнергіяй. Шчасця ўсім, моцнага здароўя, трывалага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!
Запісала Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: добрых вынікаў пастаянна дабіваецца брыгада электраманцёраў пад кіраўніцтвам майстра Валерыя Прымака (трэці злева) у складзе: Сяргея Рабаконя, Андрэя Яскевіча, Сяргея Леснікоўскага, Валерыя Барысёнка і вадзіцеля Сяргея Сідарэнкі; выдатныя бытавыя ўмовы створаны пасля ўвядзення ў строй дзеючых дапаможных пабудоў 1-й чаргі рэканструкцыі аб’екта.

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024