Наша прызванне — дапамагаць людзям. Пра будні Кіраўскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Наша прызванне —  дапамагаць людзям. Пра будні Кіраўскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях

_MG_758323 _MG_759523 _MG_761322 _MG_7602_crПажары, тэхнагенныя катастрофы, стыхійныя бедствы, няшчасныя выпадкі — усё, што мы называем надзвычайнымі сітуацыямі, — гэта іх працоўныя будні. Пайсці на рызыку ў імя выратавання — для прадстаўнікоў гэтай прафесіі звычайная і штодзённая справа.
“Разгуляўся” пажар, адбылася аварыя на дарозе, чалавек заблукаў у лесе ці здарылася іншая складаная сітуацыя, мы ведаем, што ёсць служба МНС, якая ў лічаныя хвіліны прыйдзе на дапамогу.
Аб тым, якія задачы сёння выконвае раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, мы папрасілі расказаць в.а. начальніка, маёра ўнутранай службы Вячаслава СІДАРАВА:

— Людзі набіраюць нумар «101» практычна ва ўсіх складаных сітуацыях, калі не могуць справіцца самі. На нас ускладзены задачы па аказанні дапамогі насельніцтву не толькі ў надзвычайных, але і бытавых сітуацыях, скажам, адкрыцці дзвярэй, асабліва калі ў зачыненай кватэры застаюцца малыя дзеці ці састарэлыя людзі. Частка нашых выездаў звязана з выклікамі на дарожна-транспартныя здарэнні, калі пацярпеўшыя людзі не могуць выбрацца з пашкоджаных аўтама-біляў, і многае іншае.
За 2016 год падраздзяленні аддзела ажыццявілі 91 (у 2015 г. — 228) баявых выездаў: з іх 17 — на тушэнне пажараў, 64 — на ліквідацыю ўзгаранняў адходаў і смецця, 8 — на тушэнне сухой расліннасці, 61 раз — на спрацоўку пажарнай сігналізацыі, 36 — на ліквідацыю гнёздаў ядавітых насякомых.
У мінулым годзе ў раёне адбылося 20 пажараў у будынках прыватнага і дзяржаўнага сектараў (на 2 выпадкі больш у параўнанні з 2015 годам). Выратавальнікам удалося адстаяць у агня 32 будынкі. Дзякуючы зладжаным дзеянням нашых работнікаў было захавана матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму больш за 176 тысяч (дэнамінаваных) рублёў.
У горадзе адбылося 6 пажараў, у сельскай мясцовасці — 14. Прычыны іх узнікнення па-ранейшаму застаюцца, як гаворыцца, традыцыйнымі: 7 пажараў здарылася з-за неасцярожнага абыхо-джання з агнём, у 6 выпадках — з-за парушэнняў правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, яшчэ ў 5 — з-за няправільнай эксплуатацыі электраабсталявання. Два пажары кваліфікаваны як падпалы.
На жаль, не абышліся вогненныя стыхіі без чалавечых ахвяр: загінулі двое грамадзян (у 2015 г. — чатыры). Асноўныя прычыны — неасцярожнае абыходжанне з агнём у стане алкагольнага ап’янення.
Варта адзначыць, што на працягу апошніх 10 гадоў колькасць пажараў у раёне знізілася ў 2,7 раза (з 53 да 20 выпадкаў).
Асноўны ўпор у сваёй штодзённай службе робім на прафілактычную і агітацыйна-асветніцкую работу. Аднак парушэнні супрацьпажарнага стану выратавальнікам у адзіночку вырашыць складана. Актыўную дапамогу нам аказвае раённая ўлада, адказныя службы, кіраўнікі устаноў і арганізацый, немалая заслуга ў прафілактычнай дзейнасці і раённай газеты. Усе нашы агульныя намаганні накіраваны на адзін вынік — не дапусціць чалавечых ахвяр.
Летась супрацоўнікамі РАНС праведзена абследаванне 3896 домаўладанняў розных катэгорый грамадзян, сярод якіх — адзінокія і адзінока пражываючыя, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, мнагадзетныя сем’і і сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. Пад асаб-лівым кантролем — грамадзяне, злоўжываючыя спіртнымі напіткамі. Менавіта прадстаўнікі гэтай катэгорыі часцей за ўсё становяцца ахвярамі пажараў.
Не абыходзяцца такія праверкі без прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці: за мінулы год на парушальнікаў правілаў пажарнай бяспекі складзена 133 пратаколы.
Сярод супрацоўнікаў райаддзела найлепшых паказчыкаў пры правя-дзенні прафілактычнай работы дасягнулі начальнік ПАВП Валерый Шаболда і інспектар ІНіП Аляксандр Жураўскі.
Станоўча зарэкамендаваў сябе такі спосаб прафілактычнай работы, як правядзенне сельскіх сходаў, падчас якіх сяльчанам дэманструюцца слайды з наступствамі адбыўшыхся пажараў.
Галоўнае ў нашай рабоце — не столькі пакараць чалавека, колькі зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць вогненнай бяды.
На ўзбраенні выратавальнікаў-пажарных знаходзіцца сучасная тэхніка: дзякуючы гэтаму мы маем магчымасць не толькі максімальна хутка справіцца з пажарамі, але і праводзіць спец-аперацыі на лёдзе і вадзе, падчас абрушвання канструкцый, ліквідацыі наступстваў ДТЗ.
Нашы будні праходзяць, як і ў любым вайсковым падраздзяленні, згодна раскладу ўнутранай службы. Акрамя баявых выездаў на пажары і ліквідацыю надзвычайных сітуацый выратавальнікі дзяжурнай змены займаюцца фізічнай, пажарна-аварыйнай выратавальнай падрыхтоўкай, адпрацоўваюць тэхніку на выпадак выканання тактычных задач, праводзяць заняткі па медыцынскай і псіхалагічнай падрыхтоўцы.
У нашай прафесіі, як і ў многіх іншых, кадры — аснова асноў. Ад правільных і рашучых дзеянняў кожнага залежыць агульны вынік, прычым у нашым выпадку — часта гэта чалавечыя жыцці. У сувязі з гэтым значная ўвага надаецца павышэнню прафесійнага ўзроўню выратавальнікаў: кожны год яны праходзяць перападрыхтоўку ў навучальных установах Міністрэства па надзвычайных сітуацыях. На сённяшні дзень больш паловы асабовага саставу райаддзела з’яўляюцца спецыялістамі І класа (вышэйшага). Зараз тут нясе службу 58 супрацоўнікаў.
Вынікі работы нашага райаддзела за 2016 год былі падведзены на адбыўшымся сходзе асабовага саставу. Удзел у ім прыняў першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Лакіза.
Прадстаўніком абласнога кіраўніцтва была дадзена ацэнка работы РАНС, звернута ўвага на ўзмацненне прафілактычнай работы па папярэджванні рознага роду надзвычайных здарэнняў.
Сведчаннем таго, што кіраўскія выратавальнікі свае абавязкі выконваюць добрасумленна і адказна, Дзмітрый Лакіза пацвердзіў уручэннем узнагарод.
Так, за значны ўклад у папярэджванне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных здарэнняў, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь узнагароджаны інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандр Жураўскі, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Сяргей Хралянкоў, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Васіль Чарняеў. Шэраг нашых супрацоўнікаў адзначаны грашовымі прэміямі.
Напярэдадні прафесійнага свята выратавальнікаў хочацца пажадаць, каб нішто не азмрочвала будні і святы кіраўчан, а супрацоўнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях — моцнага здароўя і, па традыцыі, сухіх рукавоў!
Запісала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

ЖКХ

Пользовался ЖКУ – оплати!

29 марта 2024
Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024