У Чыгірынцы адзначылі народны прысвятак Саракі

У Чыгірынцы адзначылі народны прысвятак Саракі

Чигиринко-СаракиУ цыкле беларускіх святаў і абрадаў Саракі — гэта прысвятак, які прыпадае на дзень веснавога раўнадзенства. Лічылася здаўна, што ў гэты дзень канчаткова ўстанаўліваецца вясна. Гэтаму прысвятку было прысвечана вясковае свята “На Саракі пайшоў снег да ракі…”, якое наладзілі ў Чыгірынскім СДК удзельнікі аматарскага аб’яднання “Срэбра сядзінаў” разам з вучнямі Чыгірынскай СШ. Аб гэтым рэдактару інтэрнет-рэсурса рэдакцыі “Кіраўца” расказала дырэктар Чыгірынскага СДК Кацярына Грыгор’ева.

Па-веснавому, ярка было аформлена месца правядзення мерапрыемства. Стужкамі былі ўпрыгожаны галінкі бярозы, сцэна прыбрана пад сялянскую хату.

У кожнай сям’і свята для гаспадынь пачыналася з завіханняў каля печы: з самага ранку выпякалася “сорак жаваранкаў” — адзін з сімвалаў  надыходзячай вясны. Напяклі такога печыва ў форме птушак і ўдзельнікі свята. А каштавалі яго, запіваючы свежым бярозавікам. Цікава, што ў адным з “жаваранкаў” была запечана манета “саракоўка”. Лічылася, што той, каму яна дастанецца, будзе шчаслівы ўвесь год.

Шмат падчас свята прагучала народных песень, звязаных з прыходам вясны, было месца жартам, загадкам.

Дзеянне працягвалася і на вуліцы. Жадаючыя маглі пагушкацца на арэлях. А да вадаёма была расцелена дыванная дарожка, па якой каталіся юныя ўдзельнікі. Гэта сімвалізавала радасць у сувязі з надыходам вясны, цяпла, прылётам птушак.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024