Старшыня Кіраўскага раённага Савета ветэранаў узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Знамянальнай падзеяй стала святкаванне 30-годдзя ўтварэння Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, якое прайшло па ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Актывісты ветэранскага руху Беларусі таксама прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным юбілею аб’яднання, які адбыўся ў Мінску. Адным з дэлегатаў была старшыня раённага Савета ветэранаў Эма Карпук. У ліку іншых падчас урачыстасці яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі.