Суперважаты Магілёўскай вобласці — з Кіраўска!
Старшая важатая піянерскай дружыны імя А.М.Рабцэвіча СШ №1 Вольга Васковіч стала пераможцай абласнога конкурсу “Суперважаты”, праведзенага ў межах Міжнароднага злёту піянераў, прысвечанага 95-годдзю піянерскага руху.
Гэты конкурс адбыўся ў г.Магілёве, удзел у ім прымалі старшыя важатыя піянерскіх дружын вобласці з ліку педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі без абмежаванняў па ўзросту.
Кіраўскі раён у намінацыі “Адкрыццё года” (з вопытам работы ў піянерскай арганізацыі ад 1 да 3 год) прадстаўляла старшая важатая піянерскай дружыны імя А.М.Рабцэвіча СШ №1 Вольга Васковіч. Абласны этап уключаў пяць конкурсных заданняў: партфоліа “Кейс важатага”, самапрэзентацыя “Імя маё — важаты”, сацыяльная рэклама “Маё
прызванне — запальваць сэрцы”, тэстыраванне “Ступені росту”, мадэльеры сучаснага адзення “Вобраз важатага”. Вольга Лаўрэнцьеўна дастойна выступіла на конкурсе, у якім удзельнічала 11 чалавек, і заваявала дыплом першай ступені.
Пераможца будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу, які пройдзе ў маі.